BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ток-шоу стане цэнтральнай падзеяй фестываля моладзевай журналістыкі ў Гродна

24.05.2012 Юлия Инышева, ЕвроБеларусь
Ток-шоу стане цэнтральнай падзеяй фестываля моладзевай журналістыкі ў Гродна
  III фестываль моладзевай журналістыкі «Твой стыль», які пройдзе ў Гродна 25-27 траўня, у гэтым годзе будзе мець шэраг асаблівасцяў. Аб гэтым...

 

III фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які пройдзе ў Гродна 25-27 траўня, у гэтым годзе будзе мець шэраг асаблівасцяў. Аб гэтым Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла адна з арганізатараў фестываля Крысціна Марчук.

 

Арганізатары мерапрыемства – грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Крысціна Марчук звяртае ўвагу на тое, што ніводная тэма і ні адзін вядоўца майстар-класаў не паўтараюцца. Прычым геаграфія вядоўцаў майстар-класаў як ніколі шырокая. Раней удзельнічалі толькі трэнеры з Беларусі, у асноўным з Мінска, а ў гэтым годзе майстар-класы на працягу двух дзён будуць весці спецыялісты з Кіева, Львова і Варшавы.

Абсалютна новае мерапрыемства ў межах фестывалю – ток-шоу, новае як па форме, так і па змесце. Такіх дыскусій мінулыя разы не было. Ток-шоу называецца “Журналістыка 2020”. Запрошаныя блогер Яўген Ліпковіч, журналісты Андрэй Пачобут і Віктар Марціновіч. Весці шоу будзе Алесь Залеўскі, рэдактар інфармацыйных праграм тэлеканалу “Белсат”, а калісьці выпускнік гарадзенскай Школы маладога журналіста. Гэта шоу стане цэнтральнай падзеяй фестывалю.

Запланавана вандроўка па гарадзенскіх мясцінах, звязаных з журналістыкай, журналістамі, газетамі. Згадаем, што менавіта ў Гродна ў 1776 г. пачала выдавацца на польскай мове “Газета Гродненская” – першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Фестываль – гэта месца не толькі для вучобы, але і адпачынку. Культурніцкая праграма фестывалю таксама насычаная. Выстава хэнд-мэйд вырабаў была ў мінулы раз папулярный, таму было вырашана традцыю працягнуць. Але тут арганізатары ўнеслі пэўную фішку: папрасілі майстра па скрапбукінгу зрабіць паштоўкі ў выглядзе… беларускіх газет.

Музычны вечар 26 траўня прадставіць канцэрты ад фальклорных гуртоў “Акана” і “Людзі на балоце”.

27 траўня, у апошні дзень фестывалю, будуць агучаны імёны пераможцаў нацыянальнага конкурсу журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў. Больш 130 аўтараў, каля 200 прац – гэта значна больш, чым у мінулыя гады, кажуць арганізатары.

Дарэчы, міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” адзначыць пераможцаў у намінацыі “Еўрапейская будучыня Беларусі”. Будзе вызначаны лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял), прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва. А праграма “Лятучы Універсітэт” узнагародіць аўтараў лепшых артыкулаў, відэа- ці радыё матэрыялаў на тэму адукацыі і навукі ў сённяшняй Беларусі ў межах намінацыі “Беларускае мысленне і адукацыя”.

- Мы вельмі цешымся тым, што фестываль моладзевай журналістыкі адбудзецца ўжо ў трэці раз, і мы бачым яго запатрабаванасць і папулярнасць, - кажа Крысціна Марчук. – Гэта мерапрыемства будзе цікава не толькі журналістам альбо тым, хто хоча такімі стаць. Удзел у фестывалі – гэта цудоўны шанец на тры дні паглыбіцца ў “кухню медыяў”, даведацца пра сакрэты журналісцкай прафесіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео