BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бека Чэдзія: Моўная рэвалюцыі ў Грузіі

24.05.2012 Бека Чэдзія, eastbook.eu | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Бека Чэдзія: Моўная рэвалюцыі ў Грузіі
Аналитика и исследования
Жалезная заслона паміж Грузіяй і Захадам афіцыйна спыніла сваё існаванне пасля распаду Савецкага Саюза, але ў падсвядомасці грузінскага...

Жалезная заслона паміж Грузіяй і Захадам афіцыйна спыніла сваё існаванне пасля распаду Савецкага Саюза, але ў падсвядомасці грузінскага народа іншая заслона – “аксамітная” - па-ранейшаму аддзяляе краіну ад заходняга свету. У цяперашні час улады Тбілісі праводзяць "моўную рэвалюцыю" - працэс замены агульнапрынятай у Грузіі рускай мовы на ангельскую, што сведчыць пра празаходні напрамак знешняй палітыкі краіны.

Як ангельская мова выціскае рускую

Моўныя бар'еры, якія ствараюць перашкоды на шляху збліжэння Грузіі і Захаду, паступова знікаюць. Наведванне ўрокаў рускай мовы ў школах перастала быць абавязковым з 2006 года. На 2000 год у краіне існавала 214 школ з рускай мовай навучання. Па дадзеных 2004 года, колькасць расейцаў, якія навучаліся ў такіх школах, складала каля 7000 чалавек, астатняя большасць - каля 25000 навучэнцаў - былі этнічнымі грузінамі. На сённяшні момант засталося толькі 2 школы гэтага тыпу.

Пасля здабыцця Грузіяй незалежнасці руская мова, хаця яе папулярнасць сярод моладзі пастаянна зніжаецца, усё ж застаецца дамінуючай у многіх школах. У адрозненне ад іншых былых савецкіх рэспублік, дзе маладыя людзі дагэтуль імкнуцца атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Расіі, у Грузіі мы назіраем тэндэнцыю нарастаючага жадання набываць адукацыю ў Еўропе альбо ў ЗША.

6 красавіка 2010 года прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ўхваліў дзяржаўныя і прыватныя сродкі інфармацыі, у прыватнасці, тэлебачанне, за трансліраванне фільмаў на ангельскай мове без перакладу. Паводле яго слоў, у краінах, дзе распаўсюджаная такая практыка, узровень ведання ангельскай мовы сярод грамадзян вельмі высокі.

Грузінскае Міністэрства адукацыі сумесна з Корпусам міру запусціла праграму пад назвай "Вучыце і вучыцеся разам з Грузіяй". Так, на грузінскіх тэлеканалах на той час ужо некалькі месяцаў ішла трансляцыя фільмаў на ангельскай мове толькі з субтытрамі. З англамоўных краін - Аўстраліі, Канады, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі і ЗША – запрасілі 1000 настаўнікаў ангельскай мовы для навучання грузінскіх вучняў. Згодна чаканням уладаў Грузіі, гэтая праграма павінная даць вучням Грузіі веды пра заходнія каштоўнасці і традыцыі. Сувязь паміж адукацыяй і палітыкай была дакладна апісаная ў Хартыі аб стратэгічным партнёрстве, якую падпісалі Грузія і ЗША і якая змяшчае палажэнне па двухбаковым супрацоўніцтве паміж краінамі ў галіне культуры і адукацыі. Такім чынам, Тбілісі прытрымлівацца палітыкі збліжэння з Захадам, аднак у той жа час усё яшчэ застаецца дастаткова савецкай краінай - у аспектах мовы і культуры.

Палітыка і паўсядзённае жыццё краіны

"Руская мова ўжо больш не з’яўляецца мовай прагрэсу і асноўным сродкам інфармацыі, -абвясціў прэзідэнт Грузіі 11 красавіка 2012 года. – Гэты свет (Расія) больш не ўказвае нам накірунак прагрэсу. У гэтай краіне людзі таксама вывучаюць ангельскую мову. Вядома, мы павінны ўжываць рускую мову; нашы дзеці, аднак, павінныя перайсці на мову, якая ў цяперашні час з'яўляецца мовай развіцця і прагрэсу".

Грузінская кансалтынгавая кампанія “АСТ” 23 сакавіка 2012 года апублікавала даследаванне, якое паказала: вядучай замежнай мовай у краіне, як гэта ні парадаксальна, да гэтага часу з’яўляецца руская. Апытанне праходзіла ў Тбілісі, у лютым 2012 года, па рэпрэзентатыўнай выбарцы з 400 адзінак, статыстычная хібнасць дадзеных не перавышае 4,8%.

96,3% з тых жыхароў сталіцы, якія ўзялі ўдзел у даследаванні, заявілі, што ведаюць рускую мовы на пэўным узроўні: 36% - свабодна валодаюць, 29% - вышэй за сярэдні ўзровень, 28% – на сярэднім узроўні, 3% - на пачатковым узроўні. Рэзультаты даследвання датычна ангельскай мовы выглядаюць наступным чынам: 34% рэспандэнтаў не ведаюць ангельскай мовы наогул, 7% - свабодна валодаюць, 13 % - вышэй за сярэдні ўзровень і 28% - на сярэднім узроўні. 17% заявілі пра пачатковы ўзровень валодання гэтай мовай. Адметна таксама, што змяненне моўных прыярытэтаў праходзіць адпаведна змяненню ўзросту рэспандэнтаў: 19% апытаных у катэгорыі “18 - 24 гадоў” сцвярджаюць, што яны свабодна валодаюць ангельскай мовай. У катэгорыі “звыш 45 гадоў” іх колькасць складае 3%.

Вышэйшая адукацыя і рынак працы

Варта адзначыць, што да нядаўняга часу каля 80 % выпускнікоў сярэдніх школ выбіралі ў якасці выпускнога экзамена па замежнай мове рускую мову (пасля ішлі па ўбыванню ангельская, нямецкая і французская мовы), але ў гэтым годзе лічбы змяніліся: 77% выбралі ангельскую мову ў якасці экзамена па замежнай мове і толькі 14% - рускую. Сёння практычна ўсе дзяржаўныя ўстановы ў Грузіі прапануюць бясплатныя альбо часткова бясплатныя курсы ангельскай мовы. Варта, аднак, падкрэсліць, што гэтая тэндэнцыя не пачалася пасля Рэвалюцыі ружаў, паколькі натуральны працэс выцяснення рускай мовы ангельскай праходзіў яшчэ да гэтых падзей. Па неафіцыйных дадзеных, цяпер у краіне цяжка атрымаць добрую працу без валодання ангельскай мовай.

Пасля 2003 года ўлады пачалі стымуляваць працэс моўнай трансфармацыі з дапамогай адміністрацыйных рашэнняў, у выніку чаго веданне ангельскай мовы стала ключавым фактарам пры пошуках працы. У сталіцы была запушчаная праграма бясплатных моўных курсаў. Варта адзначыць таксама спецыяльныя навучальныя праграмы, адкрытыя ва ўсіх буйных дзяржаўных універсітэтах толькі для студэнтаў і аспірантаў, якія валодаюць ангельскай мовай. У савецкі перыяд сітуацыя ў Грузіі была аналагічнай: ва ўніверсітэтах існавалі рускамоўныя аддзяленні, дзе вучыліся не толькі прадстаўнікі этнічных меншасцяў, але і шмат грузінаў. Іх колькасць, аднак, паступова зніжалася і, у рэшце рэшт, рускамоўныя аддзяленні зачынілі. Да 2003 года гэты працэс праходзіў натуральна, без умяшальніцтва ўладаў.

Нядаўна дэкан юрыдычнага факультэта аднаго з найбуйнейшых універсітэтаў у Грузіі - Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іванэ Джавахішвілі - выдаў загад, які абмяжоўвае напісанне магістэрскіх дысертацый на рускай мове. Але варта адзначыць, што па меншай меры мінімальнае веданне рускай мовы неабходна ў кантактах з суседзямі на Паўднёвым Каўказе і ў іншых постсавецкіх дзяржавах. З практыкі, аднак, вынікае, што ангельская мова паступова выцясняе рускую мову і ў гэтай сферы.

Захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці альбо стварэнне сферы ўплыву?

Намаганні ўладаў Грузіі, накіраваныя на адмаўленне ад рускай мовы і паўсюднага ўжывання ангельскай, звязаныя з іх планам незваротнасці празаходняга курса краіны. Ні для каго не сакрэт, што нават праз два дзесяцігоддзі пасля распаду СССР Расія па-ранейшаму разглядае былыя савецкія рэспублікі як частку ўласнай моўнай і культурнай прасторы і выкарыстоўвае іх у сваёй палітычнай рыторыцы.

14 красавіка ў краіне адзначаецца Дзень роднай мовы (Дэдаэніс дге) у памяць аб падзеях 1978 года. У гэтым годзе 14 красавіка грамядзяне Грузіі выказалі пратэст супраць рашэння савецкіх улад аб скасаванні афіцыйнага статуса грузінскай мовы і ўвядзення рускай мовы ў якасці дзяржаўнай мовы Грузінскай ССР. На праспекце Руставелі ў Тбілісі сабраліся дзясяткі тысяч людзей, якія патрабавалі ад уладаў узаконьвання дзяржаўнага статуса роднай мовы. Аналагічныя дэманстрацыі адбыліся і ў Батумі. І людзі дамагліся гэтага. Яны здолелі абараніць родную мову і захаваць за ёй статус дзяржаўнай, што пазней паспрыяла працэсу аднаўлення краінай незалежнасці. У цяперашні час улады Грузіі садзейнічаюць так званай "моўнай рэвалюцыі" і задаюць палітычны курс на Захад.

Бека Чэдзія - доктар паліталогіі; кіраўнік выдавецкіх праектаў Тбіліскай школы палітычных даследаванняў у Грузіі; пераможца конкурса журналістыкі ад Eastbook.eu у 2011 годзе.

Beka Chedia, ‘Language Revolution in Georgia’ || EastBook.eu – інфармацыйны партал, прысвечаны праграме Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео