BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навошта беларускія літаратары будуць увасабляцца ў вобразы міфічных істот

23.05.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Навошта беларускія літаратары будуць увасабляцца ў вобразы міфічных істот
У межах праекта "Беларускі фальклор" беларускія літаратары паўстануць у надзвычай арыгінальным святле – у выглядзе папулярных...

У межах праекта "Беларускі фальклор" беларускія літаратары паўстануць у надзвычай арыгінальным святле – у выглядзе папулярных персанажаў народных міфаў, казак і легенд на фоне традыцыйных айчынных краявідаў.

"Беларускі фальклор" - супольны праект Саюза беларускіх пісьменнікаў, грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і газеты "Камсамольская праўда ў Беларусі”.

Сутнасць праекта: стварэнне шэрага фатаграфічных вобразаў для наступнага адлюстравання ў насценным календары на 2014 г., які прэзентуе сучасных беларускіх літаратараў. Працэс рэалізацыі праекта будзе суправаджацца адмысловымі рэпартажамі на сайце газеты “Камсамольская праўда ў Беларусі”

-Адна з мэтаў праекта – папулярызацыя беларускага фальклору і беларускамоўнай літаратуры, - кажа ініцыятар і каардынатар праекта “Беларускі фальклор” Ірына Хадарэнка. - Нагадаю, што бягучы год абвешчаны Годам кнігі. Але ў сучасным грамадстве цікавасць да чытання кніг зніжаецца, і літаратура становіцца незапатрабаванай. Наш праект закліканы ўзняць цікавасць да беларускіх паэтаў і празаікаў, папулярызаваць іхнія творы.

Гэта будзе рабіцца праз стварэнне шэрагу мастацкіх фотаздымкаў, якія плануецца выдаць у выглядзе календара або паштовак.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч прыгадаў, што ў 2014 годзе ягоная арганізацыя (правапераемнік Саюза пісьменнікаў БССР, створанага ў 1934 годзе) будзе адзначаць 80-гадовы юбілей. “Таму праект з удзелам беларускіх літаратараў мае на ўвазе і гэтую нагоду”, - адзначыў ён.

-Такія праекты ціяжкія як з творчай, так і з тэхнічнай пунктаў гледжання, - распавядае фотамастак Валерый Дубоўскі. Бо ўдзельнікі праекта – не прафесійныя мадэлі, і ім бывае складана пераўвасобіцца міфічны вобраз.

Героямі праекта ўжо сталі Генадзь Бураўкін, які паўстаў ў вобразе Бая - міфічнага князя, першапачаткоўца роду беларусаў.

-Менш гламуру, больш арганічнага спалучэння персоны літаратара з народным уяўленнем пра міфічныя істоты – вот што павінна атрымацца ў рэшце рэшт, - абагульняе Валерый Дубоўскі.

Пэўны шэраг беларускіх творцаў на ўдзел у праекце ўжо запланаваны. Так, у ролі Дамавіка мы пабачым Рыгора Барадуліна, паэтка Аксана Данільчык увасобіцца ў вобраз багіні вясны Лялі, Міхась Скобла стане Лазнікам.

Нельга не адзначыць пэўную карэляцыю паміж людзьмі і ўвасобленымі імі міфічнымі персанажамі. Напрыклад, у Аксаны Данільчык ёсць вершы пра вясну, а ў Міхася Скоблы – пра лазню.

На ролю Жыценя, духа багацця і дабрабыту, разглядаюцца Алесь Разанаў і Анатоль Вярцінскі. Чарцямі могуць стаць Сяржук Сыс ці Віктар Жыбуль, а русалкай – Аксана Спрынчан. У ролі Жыжаля, ахоўніка агню і кавальскай справы, арганізатары праекту хацелі б убачыць Уладзіміра Арлова. І гэта далёка не поўны спіс.

- Згаданыя міфічныя пресанажы трывала замацаваныя ў культурная памяці беларусаў, - падкрэслівае Ірына Хадарэнка. – Таму адна з мэтаў праекта – з дапамогай фотаздымкаў абудзіць і ўзнавіць культурную спадчыну беларусаў, папулярызаваць скарбы вуснай народной творчасці і нацыянальнай літаратуры.

Па словах арганізатараў, праект працягнецца да канца года.

Плануецца, што фотаздымкі ў календары будуць дапоўненыя кароткай інфармацыяй пра міфічных істот, а таксама радкамі беларускіх творцаў, якія возьмуць удзел у праекце.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео