BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Школа менеджараў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу

23.05.2012
Школа менеджараў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу
Хочаце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Навучыцца кіраваць інфармацыяй і людзьмі? Думаць стратэгічна і ведаць, куды...

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Навучыцца кіраваць інфармацыяй і людзьмі? Думаць стратэгічна і ведаць, куды весці арганізацыю? Прыходзьце ў Школу менеджараў моладзевых НДА 2012!

Праграма "Школа менеджараў моладзевых НДА 2012" разлічана на прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі і складаецца з наступных этапаў:

1. Адукацыйны: 5 семінараў, 4 трэнінгі ключавых кампетэнцый менеджэра, дыстанцыйнае навучанне.

2. Практычны: распрацоўка і рэалізацыя праектаў арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Мэта праграмы — падрыхтоўка менеджэраў для моладзевых НДА Беларусі, якія будуць забяспечваць працэсы кіравання і арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі павінны дэлегаваць для ўдзелу ў Школе сваіх двух прадстаўнікоў, адзін з якіх АБАВЯЗКОВА павінен быць удзельнікам (сябрам) кіраўнічага органа арганізацыі.

У рамках семінара № 1 Школы (першаснага) будзе прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб змесце і метадалогіі “Школы менеджараў моладзевых НДА 2012”, а таксама будуць абмяркоўвацца ўзаемныя правы і абавязкі АМП і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у Школе.

Пасля семінара № 1 пачнецца працэс арганізацыйнай дыягностыкі. Па выніках дыягностыкі арганізацыі змогуць вызначыцца, ці жадаюць яны распрацаваць і рэалізаваць план арганізацыйных зменаў.

Калі арганізацыі вызначыліся працягваць удзел у праекце, то іх прадстаўнікі змогуць прыняць удзел у наступных чатырох семінарах Школы з умовай абавязковага ўдзелу ў кожным семінары і дэлегаваннем ім паўнамоцтваў на распрацоўку і рэалізацыю планаў арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.

Па выніках навучання арганізацыя заключае з адным са сваіх прадстаўнікоў (на свой выбар) двухгадовы кантракт на працу ў якасці менеджэра для рэалізацыі плану арганізацыйнага развіцця сваёй арганізацыі.

Каб прыняць удзел у навучальным курсе, неабходна даслаць на адрас [email protected] запоўненыя анкеты-заяўкі ад кожнага ўдзельніка і ліст-рэкамендацыю ад арганізацыі (можна даслаць адзін ліст на двух сваіх прадстаўнікоў)

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 18.00 14 чэрвеня 2012 г.

Усе пытанні можна задаваць па электроннай пошце manager2012amp@gmail.com ці па тэлефоне +375 29 7760422.

Анкета ўдзельніка Школы на беларускай і рускай мовах.

Апісанне Школы на беларускай і рускай мовах.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео