BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На палітры рыфмаў і рытмаў

23.05.2012 Глеб Мартынов, ЕвроБеларусь
На палітры рыфмаў і рытмаў
  Сёння трэба мець мужнасць, каб не з’ехаць з Беларусі, застацца тут жыць і працягваць займацца творчасцю. У тым лiку аб гэтым шла гутарка ў...

 

Сёння трэба мець мужнасць, каб не з’ехаць з Беларусі, застацца тут жыць і працягваць займацца творчасцю. У тым лiку аб гэтым шла гутарка ў сераду ў сталiчнай мастацкай галерэi Леанiда Шчамялёва падчас літаратурна-музычнай вечарыны “Паэтычная палітра”.

 

Iмпрэза прайшла ў надзвычай утульнай, сяброўскай атмасферы. Некалькі дзесяткаў прысутных з цікавасцю паслухалі выступы паэтаў розных пакаленняў. Найбольш малады з удзельнікаў, Андрусь Ясюкевіч, удала дэбютаваў са сваімі лірычнымі творамі. Аляксей Чубат, апроч уласных вершаў, пачытаў радкі з творчасці Янкі Купалы, а Павел Надольскі азнаёміў слухачоў таксама і з перакладамі на беларускую мову вершаў славутага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда. Выдатным упрыгожваннем вечарыны стаў выступ лідара гурта “Палац” Алега Хаменкі, які душэўна, пад працяглыя апладысменты, выканаў шэраг уласных песень.

У рамках вечарыны быў узгаданы новы супольны праект Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”, прысвечаны фатаграфічным увасабленням айчынных літаратараў у персанажаў народных міфаў і легенд. Двое з удзельнікаў праекта – Аксана Данільчык і Міхась Скобла – якраз былі сярод выступоўцаў. Дадзены праект, аб якiм ужо паведамляла Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi», дарэчы, таксама быў ініціяваны Ірынай Хадарэнка, кніжка якой прэзентавалася ў межах “Паэтычнай палітры”. Як адзначыла сама аўтарка, “сёння трэба мець мужнасць, каб не з’ехаць з Беларусі, застацца тут жыць і працягваць займацца творчасцю”. Гэтую думку падтрымаў і старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, які адрасаваў шмат цёплых словаў у бок паэткі і высока ацаніў яе грамадска-творчую дзейнасць.

 

Падчас прэзентацыi свайго зборніка вершаў і перакладаў “Свядомаграфія” Ірына Хадарэнка зазначыла, што “гэта толькі першы крок у рэалізацыі нашай ідэі”. “Спадзяемся, што ў будучыні падобныя сустрэчы стануць рэгулярнымі і "Паэтычная палітра" будзе набываць новыя адценні”, падкрэслiла Хадарэнка.

Па словах дырэктаркі галерэі, дзе адбылася вечарына, мастацтвазнаўцы Таццяны Бэмбель, “існуе намер ператварыць дадзеную пляцоўку ў адмысловы асяродак культуры, магніт для творчых асоб і прыхільнікаў іх дзейнасці”. І, мяркуючы па характары і змесце гэтай “пілотнай” імпрэзы, працяг вечарын падобнага кшталту ў мастацкай галерэі Шчамялёва будзе не менш цікавым.    

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео