BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперт: Самае неабходнае – знайсці настаўніка па жыцці

23.05.2012 Ліза Кучаравая, Еўрарадыё
Эксперт: Самае неабходнае – знайсці настаўніка па жыцці
О нас в медиа
Святлана Мацкевіч, эксперт па адукацыі, каментуе нізкія вынікі цэнтралізаванага тэставання ў апошнія гады.

Святлана Мацкевіч, эксперт па адукацыі, каментуе нізкія вынікі цэнтралізаванага тэставання ў апошнія гады.

Еўрарадыё: Паводле статыстыкі 90 і 80 балаў набірае не больш за 2000 абітурыентаў. Як змяніўся працэс падрыхтоўкі абітурыентаў у Беларусі?

Святлана Мацкевіч: Я думаю, што за гэты год мала што змянілася. Спадзяюся, што сітуацыя засталася такой самай.

Еўрарадыё: Але чаму ў такім выпадку ўзрасла колькасць школьнікаў, якія ходзяць да рэпетытараў?

Святлана Мацкевіч: Тут трэба адрозніваць. Справа ў тым, што да рэпетытараў ходзяць не ўсе. Ходзяць толькі тыя абітурыенты, якія прэтэндуюць на прэстыжныя спецыяльнасці, якія сапраўды гатовыя ўключацца ў конкурс пры паступленні ў ВНУ.

Еўрарадыё: То бок школа не рыхтуе людзей да прэстыжных месцаў?

Святлана Мацкевіч: Увогуле, так, не рыхтуе. Таму што школа мае масавы характар і гэтая тэндэнцыя масавасці прыводзіць да ўсярэдненай якасці адукацыі. То бок, нейкі сярэдні і мінімальны ўзровень дасягаецца, а высокі ўзровень не дасягаецца. Ён можа быць дасягнуты або ў элітных або профільных школах, або за кошт індывідуальнага навучання праз рэпетытарства.

Еўрарадыё: Вяртаючыся да цэнтральнага тэставання – ці сталі зараз больш патрабаваць, ці ўсё ж тэсты не сталі больш складанымі?

Святлана Мацкевіч: Насамрэч, я зараз не вельмі дакладна ведаю, якія заданні на ЦТ, і наколькі змяняецца іх складанасць. Сама форма цэнтралізаванага тэставання не вельмі дасканалая для адэкватнай ацэнкі якасці адукацыі. Усё ж ранейшыя формы ацэнкі якасці праз жывую камунікацыю з экзаменатарам былі найбольш адэкватнымі для ацэнкі ведаў. Калі мы праводзім цэнтралізаванае тэставанне, то мы ацэньваем нейкі стандартны ўзровень, тут працуюць стандарты. Любыя адхіленні ЦТ не фіксуе. А гэта кепска, бо лепшыя вучні і лепшыя абітурыенты ёсць адхіленнем ад сярэдняга ўзроўню. І калі мы імкнёмся да таго, каб у ВНУ ішлі лепшыя выпускнікі, то мы павінны фіксаваць менавіта высокую планку адукацыі, а не сярэднюю і не нізкую.

Еўрарадыё: Што б вы маглі параіць абітурыентам, можа, не варта выкідаць столькі грошай на рэпетытараў а больш уважліва вывучаць падручнікі?

Святлана Мацкевіч: Я б не стала раіць вучыцца толькі па падручніках, бо падручнікі таксама недасканалыя. Што параіць выпускнікам? Яны выходзяць на цалкам іншы ўзровень жыцця і самае неабходнае, як мне падаецца – знайсці настаўніка, настаўніка па жыцці. Таго сапраўднага настаўніка, які ўласна павядзе вас па жыцці і навучыць таму майстэрству, якое вы хочаце атрымаць. А любыя стандартныя формы і масавыя формы адукацыі не забяспечаць вам той высокай якасці жыцця і адукацыі, якіх вы хочаце дасягнуць. А пачынаць пошукі людзей і асяроддзя, дзе вы можаце развівацца – гэта і ёсць задача, якая павінна стаяць перад любым маладым чалавекам, які распачынае самастойнае жыццё. 

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео