BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Алены Танкачовай "Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс?"

23.05.2012 ЕўраБеларусь
Публічная лекцыя Алены Танкачовай "Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс?"
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi». Сёлета «Гораду і Свету» ёсць што...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Сёлета “Гораду і Свету” ёсць што прамовіць праваабаронцы, кіраўніку Цэнтра прававой трансфармацыі Алене Танкачовай.

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Алена Танкачова

ПРАВААБАРОНА: ПАЛІТЫКА ЦІ ГРАМАДСКІ ІНТАРЭС?
або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга?

25 мая, а 18.30

"Арт-сядзіба"
(вул. Куйбышава, 22, ГД "Гарызонт", 2-гі паверх)

 

Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння. Яны маюць розум і сумленне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Дэкларацыя правоў чалавека

У сучаснай еўрапейскай культурнай прасторы ўяўленне пра неабходнасць захавання і абароны правоў чалавека стала ўжо аксіёмай. Асноўныя правы зафіксаваныя не толькі ў міжнародных дакументах, але і ў нацыянальных канстытуцыях. Агульныя курсы па правах чалавека выкладаюцца ў навучальных установах. Самыя шырокія колы насельніцтва маюць уяўленне пра паняцце правоў чалавека дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.

І ў той жа час беларусы, у большасці сваёй не спрактыкаваныя ў галіне тэорыі права, у сітуацыі амаль адсутнасці публічных дыскусій пра сутнасць паняцця правоў чалавека, маюць, як правіла, вельмі прыблізнае ўяўленне пра тое, што такое “правы чалавека” і як імі “скарыстацца”. Праз дзяржаўныя СМІ і адукацыю нас спрабуюць пераканаць у тым, што менавіта дзяржава выконвае праваабарончую функцыю, што “правы чалавека” - гэта муляж для палітыкаў, што праваабарона - гэта пра правы спажыўцоў або вечна незадаволеных.

Нам забываюць распавесці ў школах і універсітэтах пра тое, што канцэпцыя правоў чалавека - самая геніальная соцыягуманітарная канцэпцыя ХХ стагоддзя! Што праваабарона - гэта размова пра чалавечую годнасць, што правы чалавека - гэта непазбежна ўзаемадачыненні між дзяржаваю і грамадзянінам (не бывае інакш!). Гэта заўсёды зона канфлікту, але і заўсёды магчымасць развіцця.

З заклікам размаўляць пра правы чалавека без скажэння сэнсаў, пра сітуацыю ў Беларусі праўдзіва, пра неабходнасць і мажлівасць дыялогу без прадузятасці звяртаецца да “Гораду і Свету” праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ў публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга”.

Разглядаючы дыялог пра правы чалавека як шанец на пошук і прызнанне агульнага інтарэсу, лектар зазначае ў інтэрв’ю: “...Калі між людзьмі і дзяржаваю дыялог пра правы чалавека вядзецца, то гэта вялікая ўдача і для дзяржавы, і для людзей, якія ў ёй жывуць. Імкненне да дыялогу пра правы чалавека - гэта частка праваабарончай функцыі і дзейнасці. У гэтым сэнсе, ёсць вялікая розніца між пазіцыяй праваабаронцаў і палітыкаў. Палітыкі выкарыстоўваюць рыторыку правоў чалавека выключна для мэт барацьбы за ўладу. Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе. Пакуль ёсць дзяржава - будуць парушэнні правоў чалавека. Адпаведна, задача праваабаронцаў - змяняць сітуацыю, а не ўладу”.

 

Відэазапіс лекцыі

Пасля перапынку

 

Лекцыя адбудзецца 25 мая ў “Арт-сядзібе” (вул. Куйбышава, 22, ГЦ “Гарызонт”, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30.

Уваход вольны!

Анлайн-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=541

Вашай увазе поўны тэкст інтэрв’ю лектара.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео