BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Гэта будзе стварэнне пятай калоны"

23.05.2012 Віталь Цыганкоў, "Радыё Свабода"
"Гэта будзе стварэнне пятай калоны"
О нас в медиа
Які палітычны эфект маюць заявы Уладзімера Барадача наконт стварэння апазіцыйнага ўраду ў эміграцыі? Ці можа гэта ідэя аб’яднаць...

Які палітычны эфект маюць заявы Уладзімера Барадача наконт стварэння апазіцыйнага ўраду ў эміграцыі? Ці можа гэта ідэя аб’яднаць апазіцыю, ці яна хутчэй працуе на яе раз'яднанне? Якія могуць быць наступствы для беларускай палітычнай сітуацыі ў выніку стварэння "ўраду у выгнанні"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў перадачы "Экспертыза Свабоды" адказваюць палітолагі Юры Чавусаў і Ўладзімер Мацкевіч.

"Беларускі рэжым яшчэ далёкі ад таталітарнага"

Цыганкоў: Вось ужо не першы дзень у палітычнай сферы абмяркоўваюцца заявы наконт стварэння апазіцыйнага цэнтру ў эміграцыі. Улічваючы сусветны досвед, пра што ўвогуле сведчыць той факт, што частка палітычных дзеячоў абмяркоўвае неабходнасць ствараць паралельныя структуры за межамі краіны? Ці азначае гэта, што палітычная дзейнасць унутры Беларусі ўжо немагчымая, што краіна знаходзіцца пад акупацыяй?

Чавусаў: Па-першае, варта адзначыць, што сам тэрмін "урад у выгнанні" нават спадаром Барадачом ужываецца вельмі рэдка, ён кажа хутчэй пра стварэнне пэўнага апазіцыйнага цэнтру за мяжой, а ўрад у выгнанні — гэта адна з магчымых формаў існавання такога цэнтру. Аднак гэты тэрмін ужо прыжыўся, хаця ў прынцыпе размова ідзе пра стварэнне новага ўраду, а не пераезд за мяжу легітымнага беларускага ўраду ці нейкага дзяржаўнага ўтварэння.

Што да чыннікаў, што паўплывалі на з'яўленне гэтай ініцыятывы, то ў першую чаргу гэта тая страшэнная хваля рэпрэсіяў пасля 19 снежня, калі вялікая колькасць пасіянарных, актыўных, палітычна ангажаваных людзей апынуліся ў вымушанай палітычнай эміграцыі. Другая прычына — гэта стратэгічная стомленасць, адсутнасць бачання таго, што ж можна зрабіць. І на глебе такога стратэгічнага вакуўму і з'яўляюцца такія ініцыятывы як адказ на грамадскі запыт.

Вядома, гэтым сілам, якія пазіцыянуюць сябе як новыя цэнтры беларускай апазіцыі за мяжой, выгодна казаць пра адсутнасць магчымасці для грамадскай і палітычнай дзейнасці ўнутры краіны. Насамрэч, гэта няпраўда. Беларускі рэжым яшчэ далёкі ад таталітарнага рэжыму, дзе палітычная дзейнасць магчымая толькі па-за межамі краіны.

Цыганкоў: Некаторыя якраз кажуць, што ўся палітычная дзейнасць ўнутры Беларусі — імітацыя, кантралюецца спецслужбамі і гэтак далей.

Чавусаў: Гэта зноў-такі ў мэтах пазіцыянаваньня гэтай ініцыятывы. Спадар Барадач ды іншыя ўдала спрабуюць патрапіць у нерв грамадскіх настрояў. А можа, варта шукаць адказу не на пытанне, хто вінаваты, а што рабіць унутры Беларусі. І выклік, які зараз стаіць перад апазіцыяй, гэта выклік перад аналітыкамі, стратэгамі.

"Трэба нешта рабіць"

Цыганкоў: Уладзімер, а як вы ацэньваеце ініцыятыву Барадача?

Мацкевіч: Я ў чымсьці згодны з Юрыем Чавусавым, але б я расставіў акцэнты на іншым. Спадар Барадач даўно і актыўна пісаў у інтэрнэце пра акалічнасці апазіцыйнай дзейнасьці. І я думаю, што ягоны пераход да стваральнай дзейнасці (у сэнсе, па стварэнні чагосьці), пераход ад крытыкі да канкрэтных прапановаў якраз можна патлумачыць расчараваннем у дзейнасці апазіцыі і стомленасцю ад безвыніковасці.

Гэты крык "трэба нешта рабіць" вельмі часта гучыць ад людзей, якія потым нічога ня робіць. Спадар Барадач як чалавек ваенны якраз пераходзіць да дзейнасці. Пачынае ствараць тое, што можна стварыць, знаходзячыся ў эміграцыі. Таму я яго добра разумею.

Іншая справа, што, як слушна казаў Юры, гэта выклік для стратэгаў, аналітыкаў. Таму для мяне гэта таксама штуршок для працягу дзейнасці, для пашырэння кола прыхільнікаў стратэгіі, якой мы кіруемся ў "ЕўраБеларусі" і "Нацыянальнай платформе", у тым ліку сустрэчы з дзеячамі новай беларускай эміграцыі.

Цыганкоў: Уладзімер, і вы, і Юры, не згаворваючыся, паўтарылі фразу "нешта трэба рабіць". Але пасля некаторых выказванняў спадара Барадача некаторыя кажуць — "можа, лепш нічога не рабіць, чым рабіць так"?

Мацкевіч: Нічога не рабіць — гэта не выхад. Калі мы маем праблему, то, нават разумеючы, што ў нас не хапае рэсурсаў, прыхільнікаў для рашэння праблемы цалкам, мы пачынаем хаця б рухацца наперад. Таму нават пры ўсёй крытыцы таго, што прапануе Барадач, я ўсё-такі разглядаю гэта як станоўчы крок. Нават калі гэта проста падштурхне палітычных лідэраў у Беларусі перайсці да нейкай канструктыўнай дзейнасці.

Цыганкоў: Сапраўды, ініцыятыва Барадача першапачаткова была заяўлена як чарговая спроба аб’яднання апазіцыі. Але ці ёсць падставы меркаваць, што яна будзе мець поспех? Ці можна ўявіць, што кіраўнікі партыяў і рухаў у Беларусі будуць узгадняць свае дзеянні з кіраўніком рады (напрыклад, на чале з Барадачом), якая знаходзіцца за мяжой?

"Гэта фактычна тая апазіцыя, якая патрэбная беларускаму рэжыму"

Чавусаў: Складанае пытанне. Тая большая свабода дзейнасці, што ёсць на эміграцыі, мае і іншы бок. У эміграцыйных асяродках звычайна больш звадак, і беларуская эміграцыя тут не выключэнне. Баюся, што наўрад ці спадару Барадачу (з улікам тых рэакцыяў, якія ўжо паступілі на ягоныя выказванні) атрымаецца выступіць кансалідуючым цэнтрам.

З іншага боку, я магу пагадзіцца з той тэзай, што сама гэтая ініцыятыва можа паслужыць штуршком для таго, каб працэсы кансалідацыі ўнутры Беларусі пайшлі больш шпарка і вакол нейкага плану стваральнай дзейнасці.

Але мы не павінны забывацца, што калі раптам такая ініцыятыва атрымаецца і такі цэнтр будзе створаны ў тым выглядзе, у якім ён прапануецца, то наступствы для беларускай палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці будуць вельмі драматычнымі. Тэзіс, што "ўнутры Беларусі палітычная дзейнасьць немагчымая" і што "ўсе ёсць кантраляваныя КДБ" — гэта фактычна дэзавуюе легальнае існаванне апазіцыйных партыяў і грамадскіх арганізацыяў унутры Беларусі.

З іншага боку, кіроўны рэжым можа атрымаць прапагандысцкую казырную карту. Існаванне такога радыкальнага цэнтру (асабліва пад правакацыйнай назвай "урад у выгнанні") — гэта фактычна тая апазіцыя, якая беларускаму рэжыму патрэбная. Яна радыкальная, яна не мае ніякіх магчымасцяў легальнай дзейнасці ўнутры краіны. Фактычна гэта стварэнне пятай калоны як пра яе прынята казаць. Без двукоссяў.

"Трэба пачаць ствараць адзіны апазіцыйны цэнтр супраціву рэжыму"

Цыганкоў: Уладзімер, ці вы згодны з такім драматычным сцэнаром, які распісаў Юры?

Мацкевіч: Цалкам нязгодны. Я думаю, гэта значнае перабольшванне. Я калісьці падпісваўся пад калектыўным зваротам, калі ініцыятыва ў замежжы агучвалася ад імя спадара Віка. Там мы нагадалі, што ў нас ёсць Рада БНР, якая валодае сімвалічным капіталам і легітымная ў свой час перадаць законна абранаму парламенту свае паўнамоцтвы — і гэтага пакуль дастаткова.

Ніякага ўраду за мяжой, ніякага замежнага цэнтру беларускай апазіцыі не будзе створана, на гэты конт я не адчуваю ніякай небяспекі. Можа, хопіць нам у самой Беларусі займацца марнатраўствам, а сапраўды пачаць ствараць адзіны апазіцыйны цэнтр супраціву рэжыму? Бо без гэтага будуць расці як грыбы самыя розныя ініцыятывы, усе будуць спрачацца паміж сабой.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео