BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрапейскія назіральнікі за выбарамі ў Арменіі бачаць у краіне дэмакратычныя зрухі

22.05.2012 euractiv.com | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Еўрапейскія назіральнікі за выбарамі ў Арменіі бачаць у краіне дэмакратычныя зрухі
Аналитика и исследования
Каментуючы вынікі апошніх парламенцкіх выбараў у Арменіі, аналітыкі адзначаюць там паляпшэнне дэмакратычнай сітуацыі і кажуць, што...

Каментуючы вынікі апошніх парламенцкіх выбараў у Арменіі, аналітыкі адзначаюць там паляпшэнне дэмакратычнай сітуацыі і кажуць, што краіна можа атрымаць больш падтрымкі ад ЕС у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ENP).

Франсуа Ксавье дэ Доннеа, кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Арменіі, высока ацаніў прагрэс, дасягнуты Ерэванам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2008 года. Тады ў выніку масавых беспарадкаў загінулі 10 чалавек, разгарнуліся ўрадавыя рэпрэсіі супраць апазіцыі і СМІ.

"У мяне склалася ўражанне, што зараз сітуацыя ў Арменіі выглядае значна лепш, чым падчас выбараў у пачатку 2008 года, - заявіў дэ Доннеа ў ходзе сустрэчы 16 траўня ў Цэнтры еўрапейскай палітыкі ў Брусэлі. - Змены да лепшага могуць адбыцца не столькі ў заканадаўстве, колькі ў паводзінах саміх палітычных партый і кандыдатаў". Кіраўнік місіі АБСЕ дадаў, што дэмакратычныя паляпшэнні, прадэманстраваныя падчас парламенцкіх выбараў, паспрыяюць паляпшэнню адносін ЕС і Арменіі.

Дэ Доннеа сказаў у заяве ад 6 траўня 2008 года, пасля выбараў у Нацыянальны сход, што Арменія заслужыла ўхвалу за рэформу выбарчай сістэмы і адкрытае і мірнае правядзенне перадвыбарчай кампаніі. Ён дадаў, аднак, што некаторыя кандыдаты і палітычныя партыі не выконваюць закон і “не прымаюць вызначаныя правілы".

Прадстаўнік місіі АБСЕ нагадаў пра магчымы подкуп галасоў і ціск на дзяржаўных служачых у падтрымку кіруючай партыі - абвінавачванні, якія таксама азмрочылі апошнія парламенцкія выбары.

“Рэспубліканская партыя” і яе лідэр Серж Саркісян перамаглі на выбарах з колькасцю 44% галасоў, альбо 69 месцаў, атрымаўшы абсалютную большасць у 131-мясцовым парламенце. Партыя, якую ўзначальвае бізнэсмэн Гагік Царукян - “Квітнеючая Арменія” - атрымала 30%, ці 37 месцаў.

Тры меншых партыі перайшлі 5%-ны бар'ер. Так, апазіцыйны Армянскі нацыянальны кангрэс, які ўзначальвае былы прэзідэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян, атрымаў 7% галасоў. Такія вынікі парламенцкіх выбараў ставяць цяперашняга прэзідэнта Саркісяна ў пазіцыю пераможцы на прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе.

Змешаныя рэакцыі

Відавочныя змены да лепшага ў палітычным асяроддзі трэба разглядаць на фоне абвінавачванняў апазіцыі, што тысячы галасоў былі купленыя, а на канале YouTube былі размешчаныя кампраметуючыя матэрыялы. "Хабарніцтва стала значна больш распаўсюджаным, чым раней", - сказаў, па сведчаннях, адзін заходні дыпламат.

Тым не менш, іншыя не спяшаюцца з хуткай крытыкай. Паруйр Аганесян, старэйшы саветнік партыі "Еўрапейскія сябры Арменіі", сказаў, адсылаючы да слоў кіраўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі: "Паведамленне Кэтрын Эштан было даволі станоўчым. Выбары не паўплываюць негатыўна на парадак дня ЕС; мы ўбачым, калі адбудуцца змены да лепшага ў адносінах Арменіі і ЕС".

Грант Костанян, навуковы супрацоўнік Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў, лічыць магчымым мацнейшую падтрымку Арменіі з боку Аб’яднанай Еўропы:

"Грунтуючыся на адноўленым фармаце Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і прынцыпе ЕС "больш за больш", а таксама "прагрэсе на шляху да больш празрыстых і канкурэнтных выбараў" (як пазначана ў заяве Эштан і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфана Фюле), можна чакаць большай падтрымкі з боку ЕС для Арменіі”.

Ён дадаў, аднак, што падтрымка можа быць аказаная з некаторымі абмежаваннямі, у сувязі з прэзідэнцкім выбарамі ў наступным годзе, на якіх, як чакаецца, будуць разгледжаныя ўсе недахопы парламенцкіх выбараў:

"Гэта, у сваю чаргу, будзе вызначаць падтрымку Еўрапейскім Саюзам рэформ у Арменіі, а таксама агульны фармат адносін ЕС - Арменія ў сярэднетэрміновай перспектыве".

Еўрапейская палітыка добрасуседства (ENP, European Neighbourhood Policy) мае на мэце ўсталяваць больш цесныя сувязі з краінамі на поўдзень і на ўсход ад ЕС, не прапануючы ім перспектыву сяброўства. Арменія - адна з 16-ці краін, якім было прапанаванае партнёрства ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Election observer sees democratic advance in Armenia || EurActiv.com - інфармацыйны сайт з 15 інфармацыйных парталаў Еўрапейскага Саюза, створаны для Еўропы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео