BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падаткавікі прэсуюць моладзевы цэнтар

22.05.2012
Падаткавікі прэсуюць моладзевы цэнтар
«Магілёўскі моладзевы цэнтар» абвінавацілі ў тым, што яе чальцы не падалі дэкларацыю аб прыбытках.

“Магілёўскі моладзевы цэнтар” абвінавацілі ў тым, што яе чальцы не падалі дэкларацыю аб прыбытках.

Пра гэта распавёў адзін з заснавальнікаў грамадскай установы Зміцер Салаўёў.

“21 траўня я хадзіў у падаткавую інспекцыю разбірацца, у чым справа. Я патлумачыў інспектарам, што ў нас некамерцыйная ўстанова і нам не трэба штогод падаваць дэкларацыю аб прыбытках. Падчас размовы падаткавікі пагадзіліся і скасавалі складзены на нас раней пратакол. Таксама папрасілі прабачэння за гэта. Дамовіліся аб тым, што мы не будзем падаваць на іх у суд”, - прыводзіць яго словы Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Зміцер Салаўёў не ведае, ці варта разглядаць інцэдэнт як звычайную тэхнічную памылку.

“Пакуль гэта выглядае маленькім ціскам на нашу арганізацыю. У лютым гэтага года падаткавікі ўжо браліся за нас. Яны хацелі зачыніць наш цэнтр за тое, што ён не вядзе гаспадарчую працу. Спатрэбіўся нейкі час, каб разабрацца з гэтым пытаннем. Мы ж некамерцыйная ўстанова, у нас няма нават рахунку”, - зазначыў ён.

Грамадскі актывіст мае намер імгненна рэагаваць на мажлівыя ў прышласці захады падаткавікоў з мэтай зачыніць альбо аштрафаваць установу. У святле надыходзячай парламенцкай кампаніі любы “наезд” на арганізацыі трэцяга сектара альбо палітычныя партыі аўтаматычна трэба расцэньваць як прыцясненне з боку ўлады, дадаў Зміцер Салаўёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео