BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Івашкевічу прысудзілі абвергнуць заклікі да санкцыяў у прэсе

22.05.2012
Івашкевічу прысудзілі абвергнуць заклікі да санкцыяў у прэсе
Личности
Савецкі раённы суд Мінска 22 траўня пастанавіў абавязаць вядомага беларускага палітыка Віктара Івашкевіча абвергнуць на сайце «Хартыі 97»...

Савецкі раённы суд Мінска 22 траўня пастанавіў абавязаць вядомага беларускага палітыка Віктара Івашкевіча абвергнуць на сайце “Хартыі 97” свае заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты і надалей устрымацца ад падобных заяваў.

Таксама Віктар Івашкевіч павінен выплаціць 500 тыс. рублёў супрацоўніцы Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Марыне Цыбліенцы, якая падала позву ў суд. Так суддзя Ірына Лаўкова ацаніла маральныя і фізычныя пакуты жанчыны ад заклікаў Івашкевіча да Еўрасаюза байкатаваць беларускія нафтапрадукты.

Перад пачаткам працэса ля будынка суду сабраліся два дзясяткі працаўнікоў Мазырскага НПЗ, якія прыехалі падтрымаць Марыну Цыбліенку, і актывісты БРСМ. Яны трымалі сцягі афіцыйнай федэрацыі прафсаюзаў і транспаранты кшталту “Івашкевіч, ці ёсьць у цябе сумленьне?”

Дзвюх прафсаюзных актывістак з Мазырскага НПЗ Цыбліенка запрасіла на працэс у якасьці сведак, а юрыстку з апарату ФПБ Святлану Котаву дапусцілі ў працэс як прадстаўніцу пацярпелай.

Судовы разбор доўжыўся дзьве гадзіны і нагадваў палітычную дыскусію. Марына Цыбліенка распавяла, што нервозная абстаноўка, выкліканая заявамі Івашкевіча пра еўрапейскія санкцыі, не дае ёй спакойна працаваць, што яна церпіць душэўныя і фізычныя пакуты, што ў яе нават падвысіўся ціск і з’явіліся неўрозы. Аднак мэдычных даведак спадарыня Цыбліенка не прынесла.

“Я ня думаю, што гэта палітычны працэс. Я абуралася тым, што чалавек, які жыве ў нашай краіне, робіць такія заклікі. Я сапраўды непакоюся за нашую прышласць”, - цытуе жанчыну “Радыё Свабода”.

Мне патрэбная стабільнасьць, як маці, як жанчыне”, - дадала яна.

“Ці падалі Вы пазоў супраць Нацбанка, які дапусціў дэвальвацыю?”

Віктар Івашкевіч у сваю чаргу паведаміў суду, што хацеў сустрэцца з калектывам Мазырскага НПЗ і патлумачыць сваю пазыцыю, але прафкам, які некалькі разоў збіраўся пасля яго заявы, адмовіў у такой сустрэчы. Івашкевіч даводзіў, што не яго зварот стаўся прычынай санкцыяў ЕС, а наяўнасьць у Беларусі палітвязняў. Ён выказаў здзіўленне, чаму Цыбліенка не падавала пазоваў супраць кіраўнікоў Нацбанку і ўраду за рэальныя страты з прычыны леташняй дэвальвацыі рубля.

“На сёньняшні дзень галоўная структура, якая забірае грошы ў простых людзей, - гэта ўрад на чале з чалавекам, які называе сябе прэзідэнтам. Гэта галоўная пагроза і вам, і мне, усім грамадзянам. І пакуль мы гэтую дыктатуру, гэтае хамства не выганім назад у свой саўгас і не абяром самі новае кіраўніцтва, у нас будуць праблемы”, - абвесціў апазіцыянер.

“Мы, грамадзяне Беларусі, кожны дзень будзем у стрэсе, пакуль існуе рэжым, які садзіць людзей і абражае еўрапейскіх палітыкаў”, - дадаў ён.

Напрыканцы дэбатаў палітык прапанаваў Цыбліенцы міравое пагадненьне: разам абраць новую ўладу, якая вызваліць палітвязняў і наладзіць адносіны з Еўрасаюзам. Але Марына Цыбліенка з Івашкевічам не пагадзілася.

“У нас няма палітвязняў”

“Па-мойму, у Еўрасаюзе сцьвярджаюць, што ў нас ёсць палітвязні. Я лічу, што ў нас ёсць людзі, якія парушаюць закон. Напрыклад, калі палітык нармальна выступае ў прэсе ці збірае сход і размаўляе з людзьмі, — можна яго слухаць, можна разумець. Але калі палітык пачынае заклікаць да выхаду на вуліцу, да пагромаў, гэта ўжо не палітык. Для мяне гэты чалавек не палітык. Тобок, людзі, якія арганізавалі пагромы і атрымалі за гэта тэрміны зняволеньня, яны нашых дзяцей падстаўлялі на вуліцы”, - заявіла яна.

Пасля абвяшчэння прысуду пазоўніца заявіла, што выйграныя грошы аддасць у Мазырскае аддзяленне Чырвонага Крыжа.

Віктар Івашкевіч абскарджваць рашэнне суда не збіраецца. “Я штраф заплачу, таму што не бачу сэнсу далей судзіцца, бо не суддзя рашае, што прысуджаць. Што тычыцца публікацыі, то я так і не зразумеў, што я там павінен апублікаваць”, - сказаў ён.

Палітык спадзяецца, што пасля выплаты грошаў яму скасуюць выяжджаць за межы Беларусі, якую таксама фармальна ініцыявала Марына Цыбліенка.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео