BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашаем на "Праменад у парку мрояў"

21.05.2012 ЕўраБеларусь
Запрашаем на "Праменад у парку мрояў"
24 мая, калі адзначаецца еўрапейскі дзень паркаў, на сцэне Малой залы філармоніі адбудзецца музычна-паэтычная вандроўка са старымі і...

24 мая, калі адзначаецца еўрапейскі дзень паркаў, на сцэне Малой залы філармоніі адбудзецца музычна-паэтычная вандроўка са старымі і новымі знаёмымі “Праменад  у парку мрояў". 

Музыканты ансамбля салістаў “Класік-авангард" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Байдавым тыя мроі перакладуць на мову музыкі.

Сама музыка, летуценная, рамантычная, ціха і лёгка, пяшчотна і радасна распавядзе нам пра забытае жыццё старых паркаў, пра тое, якімі гукамі поўніліся алеі, сцежкі, паветра паважнага Нясвіжу.

Паколькі нашыя паркі закладаліся пераважна на італьянскі і ангельскі ўзоры, у канцэрце будзе гучаць італьянская і ангельская паэзія, якая магла чытацца у салонах тога часу. Вершы Дантэ, Петраркі, Шэкспіра, Шэлі, Байрана, Бёрнса загучаць па-беларуску, а таксама кавалак з Міцкевіча, які натхніў аднога музыку на стварэнне цудоўнага паланэзу. А яшчэ - вершы Кітса і Байрана, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку - гаспадару адной з сядзіб музычнага падарожжа. А малады кітайскі барытон Чжан Юань засьпявае "Серэнаду" Казлоўскага па-беларуску.

Абуджаць фантастычныя мроі-сны разам з музыкантамі “Класік-Авангарда” будуць вядучая Святлена Немагай, рэжысёр Ірына Дубянецкая, танцавальны гурт “Гісторыка”, школа старадаўняга танца “Залаты двор” , чытальнік Максім Брагінец.

- Канцэрт абяцые быць элегантны, лёгкі, прыгожы і адначасова адукацыйны і інфармацыйны. І вельмі-вельмі беларускі, - кажа Ірына Дубянецкая.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео