BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Пуцін будзе вытрымліваць дыстанцыю ад Лукашэнкі

21.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Пуцін будзе вытрымліваць дыстанцыю ад Лукашэнкі
Уладзімір Пуцін пасля свайго чарговага прызначэння на пасаду прэзідэнта РФ збіраўся першы візіт нанесці ў Мінск. Нечакана ён...

Уладзімір Пуцін пасля свайго чарговага прызначэння на пасаду прэзідэнта РФ збіраўся першы візіт нанесці ў Мінск. Нечакана ён перагледзеў рашэнне і памяняў Беларусь на Казахстан. Што значыць гэтае перасоўванне, патлумачыў старшыня Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

“Звычайна першы візіт кіраўніка дзяржавы ў іншую краіну напаўняецца пэўным сімвалічным сэнсам. Гэта, так бы мовіць, дэманстрацыя найбольш цеснага хаўрусу ці найбольш значнага партнэра для дадзенай краіны, пэўная заяўка на далейшую міжнародную палітыку. І таму, незалежна ад зместу пытанняў, якія будуць абмяркоўваць падчас першага візіту, сама галоўнае - гэта яго сімвалічны змест”, - зазначыў эксперт.

Ён нагадаў, што традыцыйна кіраўнікі Расіі першую сваю паездку пасля планавалі ў Беларусь і Украіну.

“І сёння - я думаю, традыцыйна - было запланавана, што Пуцін прыедзе ў Беларусь. Аднак потым расійскія дыпламаты ці паліттэхнолагі ўсвядомілі, што такая дэманстратыўная паездка будзе не на карысць расійскага іміджу. Незалежна ад таго, што другі візіт прэзідэнта ўсё адно будзе ў Беларусь. Але, першы павінны быць да найбліжэйшага хаўрусніка. А падчас выбарчай кампаніі Пуціна быў створаны Еўразійскі саюз, таксама дэманстратыўны і сімвалічны. У гэтым саюзе, напэўна, Казахстан выглядае больш прывабным для першай паездкі”, - мяркуе філосаф.

Па словах Уладзіміра Мацкевіча, перанос першага візіта кіраўніка Расіі паказвае, што той мае намер трымаццца на адлегласці ад Аляксандра Лукашэнкі.

“Гэта будзе сведчыць пра тое, што расійскі прэзідэнт сёння не цалкам падтрымоўвае палітыку беларускага і будзе вытрымліваць пэўную дыстанцыю ад Лукашэнкі”, - дадаў эксперт.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео