BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адстаўка кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў умацоўвае ўплыў Віктара Лукашэнкі

21.05.2012 Каміль Клысіньскі, osw.waw.pl | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Адстаўка кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў умацоўвае ўплыў Віктара Лукашэнкі
Аналитика и исследования
11 траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады міністра ўнутраных спраў, генерала Анатоля Куляшова і прызначыў на...

11 траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады міністра ўнутраных спраў, генерала Анатоля Куляшова і прызначыў на гэтае месца яго былога першага намесніка, палкоўніка Ігара Шуневіча. У той жа час, беларускі прэзідэнт абвясціў аб рэформе Міністэрства ўнутраных спраў, у тым ліку, аб звужэнні яго паўнамоцтваў. Гэтае рашэнне завяршыла серыю кадравых перастановак у кіраўніцтве МУС Беларусі, якія вядуцца з канца мінулага года. У снежні 2011 года начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, палкоўнік міліцыі Яўген Полудзень быў звольнены і арыштаваны па абвінавачванні, у тым ліку, у злоўжыванні ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. А цягам наступных некалькіх месяцаў адбыўся шэраг кадравых змен. Так, быў змешчаны са сваёй пасады першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі МУС, палкоўнік міліцыі Алег Пекарскі. Палкоўнік Шуневіч быў пераведзены на гэтую пасаду з КДБ у студзені гэтага года

Каментар аўтара

  • Новы кіраўнік міністэрства, палкоўнік Ігар Шуневіч, працуе ў КДБ з 2007 года – з моманту, калі гэтая структура пачала пераходзіць пад кантроль старэйшага сына прэзідэнта Віктара Лукашэнкі. У цяперашні час гэтай групай кантралюецца большасць беларускіх інстытуцый у галіне бяспекі. Здаецца, што прызначэнне афіцэра КДБ кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў і адначасовая адстаўка большасці намеснікаў міністраў з папярэдняй каманды азначае паглынанне апошняй уладнай структуры, якія дагэтуль знаходзілася па-за кантролем групоўкі Віктара Лукашэнкі.
     
  • Захоп Міністэрства ўнутраных спраў у канчатковым выніку гарантуе прывілеяванае становішча ў сілавых структурах супрацоўнікам Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, а таксама супрацоўнікам КДБ, які на працягу многіх гадоў знаходзіцца пад кантролем старэйшага сына Лукашэнкі. Большасць сучасных кіраўнікоў у сферы дзяржаўнай бяспекі пачыналі сваю кар’еру з гэтых дзвюх устаноў, уключаючы кіраўніцтва Камітэта дзяржкантролю і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, якія маюць ключавое значэнне ў беларускай сістэме ўлады. Іх задачы - правядзенне судовых разбіральніцтваў у дачыненні да грамадзянскіх служачых і дзяржаўных чыноўнікаў.
     
  • У выніку кадравых змяненняў у МУС, цяпер амаль увесь апарат бяспекі знаходзіцца пад кантролем адной уплывовай групы - упершыню за ўвесь час кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Гэты факт можна лічыць прыкметай паглыблення недаверу Аляксандра Лукашэнкі да яго бліжэйшага атачэння. Беларускі прэзідэнт вырашыў перадаручыць кіраванне галоўным сілавым блокам Беларусі свайму сыну – у якасці гарантыі ўласнай і рэжымнай бяспекі. Тым не менш, на дадзены момант рост уплыву Віктара не азначае, што ён стане незалежным ад свайго бацькі і будзе праводзіць уласную палітыку, адрозную ад палітыкі прэзідэнта.
     
  • Такое сур'ёзнае ўзмацненне ўплыву групоўкі Віктара Лукашэнкі, якая прызнаецца найбуйнейшай сілай у кіруючай эліце, азначае важныя змены таксама за межамі сектара бяспекі. Пашырэнне кантролю гэтых сілавых структур прывядзе да паглыблення разрываў у суадносінах сіл паміж  групамі ў прыўладных колах. Гэта прывядзе да далейшай маргіналізацыі тых, хто падтрымлівае эканамічныя рэформы і аднаўленне дыялогу з Захадам. Такім чынам, камандна-адміністрацыйная эканамічная мадэль не зменіцца, а рэпрэсіі супраць апазіцыі будуць працягвацца.
     

Kamil Kłysiński, ‘Belarus: The dismissal of the Interior Ministry’s head consolidates Viktar Lukashenka’s influence’ || Centre for Eastern Studies (OSW, Цэнтр усходніх даследванняў) 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео