BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аб'яўлены прыём заявак на ўдзел у чацвёртым Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

18.05.2012
Аб'яўлены прыём заявак на ўдзел у чацвёртым Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
  English version   Запрашэнне да выказвання зацікаўленасці / падачы заяўкі на ўдзел у чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці...


 


English version


 

Запрашэнне да выказвання зацікаўленасці / падачы заяўкі на ўдзел
у чацвёртай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

(29-30 лістапада 2012 года, Швецыя)

Саміт Усходняга партнёрства, які адбыўся ў Празе 7 мая 2009 года, зацвердзіў прапанову Еўрапейскай камісіі, зробленную ў снежні 2008 года, аб арганізацыі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) “у мэтах развіцця кантактаў паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) і спрыяння іх дыялогу з органамі дзяржаўнай улады” у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Саміт запрасіў Еўрапейскую камісію “распрацаваць і прапанаваць умовы для стварэння Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”.

Як адзначаецца ў Сумеснай дэкларацыі Варшаўскага Саміта Усходняга партнёрства, які адбыўся 29-30 верасня 2011 года, “Форум грамадзянскай супольнасці і нацыянальныя платформы маюць важнае значэнне для прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцей, на якіх заснавана Усходняе партнёрства. Удзел Форума ў рэалізацыі Усходняга партнёрства павінен быць узмоцнены, у тым ліку праз узмацненне магчымасцей і пашыранне ўдзелу ў шматбаковай дзейнасці Усходняга партнёрства”.

Напярэдадні першага паседжання Форума Еўрапейская камісія праводзіла кансультацыі па канцэпцыі Форума з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. У ходзе кансультацый бакі выказаліся за комплексны падыход, які адкрывае магчымасці для ўдзелу шырокага кола АГС: прафесаюзаў, арганізацый працадаўцаў, прафесійных асацыяцый, НДА, “фабрык думкі”, некамерцыйных фондаў, нацыянальных і міжнародных АГС/сетак, а таксама іншых адпаведных суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства, а таксама з краін-членаў ЕС і міжнародных арганізацый/сетак.

Першы ФГС УП адбыўся ў Бруселі 16-17 лістапада 2009 года, у ім прыняло ўдзел больш за 200 АГС. Падчас Форума ўдзельнікі абралі Кіруючы камітэт ФГС УП і ўсклалі на яго адказнасць за распрацоўку працэдуры адбора ўдзельнікаў наступнага Форума. Кіруючы камітэт ФГС УП распрацаваў працэдуру, якая была выкарыстана ў працэсе адбора ўдзельнікаў наступных сустрэч ФГС УП: другой сустрэчы, якая адбылася ў Берліне 18-19 лістапада 2010 года, і трэцяй сустрэчы, якая адбылася ў Познані 28-30 лістапада 2011 года. Чацвёртая сустрэча ФГС УП пройдзе ў Швецыі 29-30 лістапада 2012 года.    

Працэдуру адбора можна знайсці ніжэй: яна абноўлена належным чынам у адпаведнасці з узнікненнем нацыянальных платформ, патрэбай мець больш дакладныя крытэрыі і з улікам павелічэння колькасці рабочых груп з чатырох да пяці, аб чым паведамляецца заяўнікам для забеспячэння празрыстасці працэса.

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства быў ініцыяваны ў маі 2009 года ў Празе. Ён аб'ядноўвае суб’ектаў грамадзянскай супольнасці, якія працуюць на нацыянальным і міжнародным узроўнях з мэтай забеспячэння выканання ЕС і краінамі-партнёрамі абавязацельстваў, прынятых у Сумеснай дэкларацыі Пражскага Саміта Усходняга партнёрства, якая была падпісана 7 мая 2009 года ЕС і шасцю краінамі-партнёрамі. Форум і яго органы (нацыянальныя платформы, тэматычныя рабочыя групы і Кіруючы камітэт) працуюць для падтрымкі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў іх намаганнях па ўмацаванню разнастайнасці і распаўсюджванню плюралізму грамадскай думкі і працэсаў выпрацоўкі палітычных рашэнняў праз забеспячэнне падсправаздачнасці урадаў і органаў дзяржаўнай улады, заахвочванне да асноўных свабод, дэмакратыі прамога удзелу, рынкавай эканомікі, устойлівага развіцця і належнага кіравання і абарону правоў чалавека.

Форум працуе ў цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй, Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS), урадамі краін ЕС, Еўрапейскім парламентам і іншымі інстытутамі ЕС, а таксама з урадамі краін-партнёраў каб:

  • садзейнічаць рэалізацыі “дарожнай карты” для пераходу да дэмакратыі ў краінах-партнёрах;
  • сачыць за развіццём падзей у адносінах паміж ЕС і краінамі-партнёрамі;
  • садзейнічаць прасоўванню праектаў і вынікаў іншай дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама сумеснай працы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для дасягнення эфектыўных вынікаў у сферы грамадскай палітыкі;
  • спрыяць прыцягненню незалежнай экспертызы грамадзянскай супольнасці ў працы груп экспертаў/тэматычных платформ.

Кіруючы камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства у цяперашні час запрашае ўсе зацікаўленыя бакі да выказвання зацікаўленасці ва ўдзеле ў рабоце чацвёртага паседжання Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Прадстаўленне зацікаўленнасці ва ўдзеле з'яўляецца неабходным крокам працэдуры адбора кандыдатаў на ўдзел у сустрэчы ФГС УП, якая мае адбыцца ў Швецыі ў 2012 годзе.

Правядзенне сустрэчы стала магчымым дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай камісіі/Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS), а таксама Міністэрства замежных спраў Швецыі.

Форму заяўкі, падрыхтаваную Кіруючым камітэтам ФГС УП, можна знайсці на сайце ФГС УП: www.eap-csf.eu.

Заяўкі аб зацікаўленасці ва ўдзеле (гл. прыкладзеную Форму заяўкі ніжэй) павінны быць запоўненымі на англійскай або рускай мовах і адпраўленыя не пазней за поўнач (па сярэдняеўрапейскім часе) 18 чэрвеня 2012 года на адрас электроннай пошты: [email protected].

ВАЖНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ:

Еўрапейская камісія/Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) будзе ў стане прафінансаваць праезд і пражыванне ў гасцініцах падчас правядзення Форума толькі прадстаўнікам абраных АГС. Еўрапейская камісія/Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) зможа пакрыць выдаткі на праезд і пражыванне толькі прадстаўнікам 180 АГС: 130 - з краін-пртнёраў і 50 - з краін-членаў ЕС. Заўвага: у адрозненне ад папярэдніх гадоў, у гэтым годзе Еўрапейская камісія/Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) фінансуе ўдзел абраных прадстаўнікоў АГС з краін-членаў ЕС.

ПРАЦЭДУРА АДБОРА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ЧАЦВЕРТАЙ СУСТРЭЧЫ ФГС УП:

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства адкрыты для шырокага кола АГС: прафсаюзаў, арганізацый працадаўцаў, прафесійных асацыяцый, НДА, “фабрык думкі”, некамерцыйных фондаў, нацыянальных і міжнародных арганізацый/сетак, а таксама іншых адпаведных суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з краін-партнёраў, а таксама з краін-членаў ЕС і міжнародных арганізацый/сетак. Да 15 прадстаўнікоў АГС з трэціх краін, у тым ліку 2 прадстаўнікі Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці ЕС-Расія, таксама могуць удзельнічаць у ФГС УП ў якасці назіральнікаў. Варта адзначыць, што Еўрапейская камісія не пакрывае выдаткі на ўдзел назіральнікаў за дзейнасцю Форума. У адпаведнасці з рашэннем Форума 2011 года, у 2012 годзе будзе створана пятая рабочая група “Сацыяльны дыялог”, якая будзе складацца з прадстаўнікоў арганізацый працаўнікоў, арганізацый працадаўцаў, НДА, якія займаюцца сацыяльнымі пытаннямі, прадстаўнікоў гандлёвых палат і іншых бізнес-асацыяцый.

Усе пералічаныя вышэй АГС могуць падаць заяўкі на ўдзел.

Адбор удзельнікаў ФГС УП 2012 года будзе праводзіцца Кіруючым камітэтам ФГС УП. Працэдура адбора будзе праходзіць у два этапа:

I. Падрыхтоўка трох рэкамендацыйных спісаў ажыццяўляецца:

  1. Нацыянальнымі каардынатарамі краін-партнёраў, абранымі на Форуме 2011 года, і падтрымліваецца нацыянальнымі платформамі. У выпадку АГС з краін-членаў ЕС і міжнародных арганізацый і сетак, а таксама АГС з трэціх краін рэкамендацыйны спіс падрыхтоўваецца трыма каардынатарамі ЕС, абранымі на Форуме 2011 года.
  1. Каардынатарамі тэматычных рабочых груп, абранымі на Форуме 2011 года (за выключэннем новай пятай рабочай групы, для якой будзе толькі два рэкамендацыйных спіса для працэдуры атбора ў 2012 годзе).
  1.  Прадстаўніцтвамі ЕС у шасці краінах-партнёрах.

Рэкамендацыйныя спісы складаюцца ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:

  • Правамоцнасць: кандыдаты павінны прадстаўляць незалежныя, няўрадавыя, непартыйныя (інстытуцыйна не звязаныя з палітычнымі партыямі) арганізацыі, якія паважаюць дэмакратычныя каштоўнасці. Гэтыя арганізацыі таксама павінны быць добрасумленнымі і самастойнымі.
  • Разнастайнасць сфер дзейнасці (крытычна важна забяспечыць удзел усіх асноўных кампанентаў грамадзянскай супольнасці і ў той жа час гарантаваць адэкватнае прадстаўніцтва для кожнай з тэматычных рабочых груп і падгруп).
  • Уцягнутасць у справы, звязанныя з Еўрапейскай палітыкай добрасуседства/Усходнім партнёрствам.
  • Ратацыя: незалежныя АГС, якія не ўдзельнічалі ў папярэднім Форуме, маюць перавагу перад тымі, якія былі прадстаўлены на мінулай сустрэчы Форума (у першую чаргу, перад тымі, якія прымалі ўдзел ва ўсіх трох адбыўшыхся пасяджэннях Форума).

II. Канчатковае рашэнне па рэкамендацыйных спісах будзе прынята членамі Кіруючага камітэта ФГС УП на аснове наступных крытэрыяў:

  • Правамоцнасць: кандыдаты павінны прадстаўляць незалежныя, няўрадавыя, непартыйныя (інстытуцыйна не звязаныя з палітычнымі партыямі) арганізацыі, якія паважаюць дэмакратычныя каштоўнасці. Гэтыя арганізацыі таксама павінны быць добрасумленнымі і самастойнымі.
  • Разнастайнасць сфер дзейнасці (крытычна важна забяспечыць удзел усіх асноўных кампанентаў грамадзянскай супольнасці і ў той жа час гарантаваць адэкватнае прадстаўніцтва для кожнай з тэматычных рабочых груп і падгруп).
  • Збалансаванасць колькасці ўдзельніуаў з ЕС і Усходняга партнёрства ў кожнай рабочай групе.
  • Уцягнутасць у справы, звязанныя з Еўрапейскай палітыкай добрасуседства/Усходнім партнёрствам.
  • Нацыянальнае прадстаўніцтва (мінімум 10% удзельнікаў ад кожнай краіны-партнёра і мінімум 25% удзельнікаў з краін-членаў ЕС).
  • Удзел у папярэдніх Форумах (мінімум 40% новых удзельнікаў і максімум 60% тых, хто ўдзельнічаў у пасяджэнні ФГС УП ў 2011 годзе): колькасць новых заяўнікаў досыць высокая, каб зрабіць магчымым рэалізацыю гэтай формулы. Формула мае дачыненне перш за ўсё да фарміравання спісаў ад кожнай краіны і да ўдзельнікаў з ЕС, але таксама будзе прымяняцца, наколькі гэта магчыма, і ў дачыненні да размеркавання ўдзельнікаў па рабочых групах.

Канчатковы спіс АГС, запрошаных для ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, будзе падрыхтаваны Кіруючым камітэтам ФГС УП і абмеркаваны з Еўрапейскай камісіяй/Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS).

Запампаваць:

Форма заявки
Application form

Приглашение к участию  
Invitation to apply for participation

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео