BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чэмпіянат “Еўра-2012”. Байкатаваць ці не байкатаваць? - вось у чым пытанне

18.05.2012 Бэнджамін Фокс, euobserver.com | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Чэмпіянат “Еўра-2012”. Байкатаваць ці не байкатаваць? - вось у чым пытанне
Аналитика и исследования
Лета імкліва набліжаецца. Гэтага не скажаш па сырым і панурлівым надвор'і, якое стаіць у Брусэлі ўвесь апошні месяц, але гэта так...

Лета імкліва набліжаецца. Гэтага не скажаш па сырым і панурлівым надвор'і, якое стаіць у Брусэлі ўвесь апошні месяц, але гэта так. Засталося ўсяго два месяца - і палітыкі і тыя, хто з імі, паедуць у адпачынак ці будуць з задавальненнем глядзець Алімпійскія гульні ў Лондане і футбольны турнір “Еўра-2012”.

Спартовыя падзеі, на самай справе, ніколі не абыходзяцца без пары-тройкі дыпламатычных сказаў, якія запаўняюць прабелы ў газетных слупках падчас мёртвага сезона. Аднак, палітычныя дэбаты вакол футбольнага чэмпіяната “Еўра-2012”, які будуць прымаць сумесна Польшча і Украіна, маюць значна больш падстаў для медыйнага асвятлення.

Сябры Еўрапейскай камісіі і іншыя палітычныя лідэры маюць намер байкатаваць гэтае мерапрыемства з-за жорсткага абыходжання ўкраінскіх улад з былым прэм'ер-міністрам краіны Юліяй Цімашэнка. Апошняя некалькі тыдняў сядзела на галадоўцы пасля таго, як былі распаўсюджаныя фатаграфіі, на якіх Цімашэнка была ў сіняках (нібыта збітай рукамі яе турэмных наглядчыкаў).

Наданне Украіны разам з Польшчай статусаў сувядучых чэмпіяната было б выдатнай ідэяй для УЕФА яшчэ ў 2007 годзе. Польшча была і застаецца адной з хутка растучых эканомік Еўропы, насуперак агульнаеўрапейскім крызісным тэндэнцыям. А Аранжавая рэвалюцыя ва Украіне ў 2004 годзе, якая прывяла да ўлады празаходні ўрад, стала яскравым сімвалам моцных сувязяў Кіева і Брусэля.

Потым усё змянілася. Да ўлады прыйшоў Віктар Януковіч, і Цімашэнка аказалася за кратамі на 7 гадоў на падставе судовай справы, якая, калі і не была цалкам сфабрыкаванай, то рабіла моцнае ўражанне палітычна матываванай.

Многія людзі кажуць, што спорт і палітыку не трэба змешваць. Але ў рэальнасці вельмі часта менавіта так і адбываецца; і трэба прызнаць, што не да гонару спартовых адміністрацый. “Еўра-2012” - не першы і не апошні чэмпіянат такога кшталту. У мінулым месяцы прыбытковая “Формула-1” прыбыла ў Бахрэйн і, нягледзячы на працяг хвалі антыўрадавых пратэстаў і гвалт з боку паліцыі, мільянеры аўтаспорту зладзілі сваю аўтагонку, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбывалася вакол.

Усім вядома, што ў разгар Халоднай вайны Алімпійскія гульні ў Маскве ў 1980 годзе і ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе былі байкатаваныя: першыя - ЗША, другія - Савецкім Саюзам. Але найбольш яскравым прыкладам спартыўнай падзеі, якая ні ў якім разе не павінная была адбыцца, стаў Чэмпіянат свету па футболе-1978.

Найбуйнейшы футбольны чэмпіянат прайшоў у Аргенціне на фоне жорсткага фашысцкага рэжыму Леапольда Гальціеры. У адной з частак выдатнай кнігі Саймана Купера "Футбол супраць ворага" падрабязна апісваецца, як ваенная хунта стварала ўражанне спакою ў краіне, нармалёвага і добраўпарадкаванага жыцця, нягледзячы на пастаянныя катаванні і “знікненні” тысяч палітычных зняволеных - непасрэдна падчас сусветнага чэмпіяната. Існуюць таксама даволі пераканаўчыя доказы таго, што правядзенне футбольнага мерапрыемства (па меншай меры, у Аргенціне), звязана непасрэдна з выдачай хабару ўраду Перу. Нядзіўна, што Аргенціна выйграла той чэмпіянат, і генералы змаглі выдатна выкарыстаць спартыўны поспех, каб забяспечыць грамадскую задаволенасць у краіне. Гэты чэмпіянат не быў зорнай гадзінай для ўсяго футбола ці для арганізацыі УЕФА.

Добра было б, каб можна было сказаць, што спартыўнае кіраўніцтва засвоіла той урок. Але ў 2004 годзе Алімпійскія гульні прайшлі ў Кітаі, а ў мінулым годзе УЕФА зацвердзіў правядзенне чэмпіяната свету ў 2022 годзе ў Катары - краіне, якая не можа ганарыцца ні спадчынай правядзення такіх мерапрыемстваў, ні - тым больш – значнымі дасягненнямі ў галіне правоў чалавека.

Якія наступствы будзе мець байкатаванне “Еўра-2012” палітычнымі лідэрамі? Найбольш верагодны адказ: ім будзе крыху няёмка, але адчуваць шкоду ад гэтага яны будуць зусім нядоўга. Відавочна, горш за ўсё будзе Украіне і Польшчы, якія ўсё яшчэ імкнуцца выбіць для сябе месца пад сонцам; што цалкам зразумела.

Таму ўкраінцы цяпер намагаюцца абараніць інтарэсы сваёй краіны ўсімі магчымымі шляхамі. Чэмпіён свету сярод баксёраў-цяжкавагавікоў Віталь Клічко, які ўзначальвае адну з галоўных апазіцыйных партый, учора выступіў у лонданскай газеце Times з аглядным артыкулам, у якім заклікаў сусветных лідэраў прыехаць ва Украіну і прадэманстраваць салідарнасць з украінцамі. Між тым, Алег Валошын, дырэктар інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны, нядаўна паскардзіўся, што "Еўра-2012” - гэта спорт, а не палітыка" і дадаў, што байкот чэмпіяната Еўрапейскім Саюзам будзе “выкарыстаннем метадаў "халоднай вайны".

Гэта крыху крывадушная пазіцыя: украінскі ўрад выдаткаваў каля $ 10 млрд. на ўдзел у арганізацыі турніру, і Януковіч адчайна выкарыстоўваў любую магчымасць сфатаграфавацца з сусветнымі лідэрамі.

Аднак, байкатаваць ці не байкатаваць - складанае пытанне. Украіна не павінная прымаць у сябе футбольны турнір гэтак жа, як неабходна адмяніць сусветны чэмпіянат ў Бахрэйне. А калі няма іншых, больш эфектыўных спосабаў ціску на Януковіча і на яго бандыцкую ўладу - а аўтар упэўнены, што ёсць - то неабходна працягваць байкот чэмпіяната ў Кіеве. Але мы не павінны спыняць жыццё спорта. Гісторыя сведчыць: незалежна ад байкотаў, прыгожая гульня будзе ісці.

Бэнджамін Фокс – пісьменнік і парламенцкі саветнік. У цяперашні час з’яўляецца сябрам Сацыялістычнай групы Еўрапейскага парламента. У сваім блогу на сайце EUobserver.com ён разглядае складаныя пытанні ўзаемастасункаў Велікабрытаніі і Еўрапейкага Саюза, а таксама СМІ і хуткае развіццё канстытуцыйнага ладу ЕС.

Benjamin Fox, Euro 2012 – to boycott or not to boycott || EUobserver.com

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео