BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Не здаць экзамен і застацца на другі год для французаў – нармальна

17.05.2012 Таццяна Канаш, adukacyja.info
Не здаць экзамен і застацца на другі год для французаў – нармальна
О нас в медиа
"Я атрымала ступень бакалаўра ў ЕГУ у 2006 годзе па спецыяльнасці «Паліталогія і еўрапейскія даследванні». Пасля гэтага перада мной паўстаў...

"Я атрымала ступень бакалаўра ў ЕГУ у 2006 годзе па спецыяльнасці “Паліталогія і еўрапейскія даследванні”. Пасля гэтага перада мной паўстаў выбар – ці адразу працягваць навуку за мяжой, ці зрабіць перапынак у адукацыі і вярнуцца ў Беларусь шукаць працу. Я абрала першы варыянт, бо усе, асабліва бацькі, раілі мне працягваць навуку адразу, не адкладаючы".

Пра вучобу ў Францыі распавядае выпускніца Лільскага Інстытута Палітычных Навук Алена Зуйкова.

Які быў першы крок для дасягнення гэтай мэты – кантакт з пасольствам, выбар універсітэту ці пошук стыпендыі?

Насамрэч, я не самы лепшы прыклад для пошуку стыпендый, таму што я ніколі іх не шукала. У той год, калі я паступала, францускае пасольства ў Беларусі стыпендый не выдавала зусім, таму ніякіх абхадных шляхоў я ніколі не шукала. Аплата ў французскіх універсітэтах вельмі сімвалічная, таму варыянт паехаць на свае сродкі не вельмі пужаў. Да пасольства я не звярталася, таму што я ўжо ведала больш-менш працэдуру паступлення ў францускія ВНУ. Знаёмыя выкладчыкі з ЕГУ, якія самі вучыліся ў Францыі, параілі шукаць Інстытут Палітычных навук, а не ўніверсітэт, таму я сама шукала гэтыя інстытуты і выходзіла з імі на кантакт праз іх інтэрнэт-старонкі.

Чаму табе параілі менавіта Інстытут Палітычных навук?

Такіх Інстытутаў усяго 9 на ўсю Францыю. Каб туды патрапіць, трэба прайсці складаны іспыт і вытрымаць конкурс. Пасля такого адбору туды трапляюць сапраўды матываваныя студэнты, лепшыя за іншых, і іх чакае няпростае навучанне. Адрозніваецца структура адукацыйнага курса. Адсюль выходзяць будучыя адметныя журналісты і палітычныя дзеячы. Да тaго ж вялікае значэнне маюць кантакты паміж выпускнікамі. Можна сказаць, што гэта сапраўды «элітарныя навучальныя установы».

Як ты выбірала універсітэт, ці шмат было варыянтаў, якія былі твае галоўныя крытэрыі?

Спачатку я паглядзела, якія спецыяльнасці прапаноўваліся ў гэтых універсітэтах. Больш за усё я схілялася да спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, якая была не ва ўсіх французскіх універсітэтах. Геаграфічны чыннік для мяне вялікага значэння не меў, але мне трэба было разабрацца, як выглядае працэдура паступлення, і таму вялікае значэнне мела зразумеласць сайтаў. Некаторыя сайты былі абсалютна незразумелыя, таму у фінале засталося два ўніверсітэты – Ліль і Грэнобль. Я пісала ім мэйлы, і Лільскі Інстытут Палітычных навук мне адказаў адразу і даў вельмі падрабязную інфармацыю, а Грэнобльскі так ніколі і не адказаў на мае мэйлы.

Які быў конкурс для паступлення?

Сярод французаў конкурс у Інстытуты Палітычных навук вельмі вялікі. Бяруць 5-10 адсоткаў ад тых, хто падае дакументы. Установаў такіх няшмат, а жадаючых многа, таму адбор вельмі скрупулёзны. Што тычыцца замежных студэнтаў, нас было пяць чалавек. Наколькі я зразумела, гэта палітыка рэктара, каб зрабіць універ больш прывабным для замежнікаў, таму праблемаў з паступленнем у нас не было.

Якія ў цябе былі фінансавыя ўмовы навучання?

Паколькі гэта Інстытут Палітычных Навук, а не Універсітэт, то навучанне каштуе у год каля 1100 еўра, але замежнікі ў ЕГУ столькі ж плацяць, хіба толькі за адзін семестр. Да таго ж, кошты навучання у Беларусі таксама не меншыя, таму гэта не выдавалася вельмі дорага. Французы атрымліваюць звычайна дапамогу ад дзяржавы, якая не распаўсюджваецца на замежнікаў. Але ёсць яшчэ стыпендыя рэктара, на якую могуць падаваць усе, апісваючы сваё складанае фінансавае становішча і прадстаўляючы падаткавыя паперы бацькоў. Мне, напрыклад, вярнулі кошт за вучобу праз гэтую праграмму, але гэта несістэматычная з’ява, і ўсё залежыць ад рэктара.

Ці ў беларусаў, якія там вучацца ёсць права працаваць? Ці шмат было ў цябе заняткаў і ці можна ўявіць сабе працаваць ў вольны час?

Так, можна падпрацоўваць, але асноўнай дзейнасцю павінна быць навучанне. Сапраўды, на чацвертым курсе (першым курсе магістратуры) ёсць даволі шмат вольна часу. Заняткаў няшмат, ды яны неабавязковыя, а самае галоўнае – гэта здаць сесію. Таму напрацягу семестра ёсць шмат часу і магчымасцяў для самаразвіцця. Вельмі шмат самых розных альтэрнатыўных магчымасцяў, не звязаных наўпрост з абранай праграмай. У маім Інстытуце была, напрыклад, дамоўленнасць з Універсытэтам Ліля, які прапаноўвае бясплатна вывучаць замежныя мовы на вельмі добрым узроўні. Шмат розных асацыяцыяў, канференцыяў і іншых магчымасцяў, якімі трэба карыстацца. На апошнім, на 5 курсе ў нас было ўжо значна больш заняткаў, тры дні на тыдзень мы праводзілі ва ўніверсітэце з раніцы да вечара. Здаецца, што палова тыдня вольная, але вельмі шмат працы. Напрыклад, мы часта выконвалі працы ў группах, склад якіх кожны раз мяняўся, каб студэнты між сабой знаёміліся і вучыліся працаваць разам. Шмат таксама кароткіх курсаў, па 10-15 гадзін, пасля якіх трэба на залік падрыхтаваць прэзентацыю ці рэферат.

На пятым курсе у нас не было ні воднага выкдладчыка, які б працаваў толькі ва ўніверсітэце. Усе яны былі прафесіяналамі, якія працуюць па спецыяльнасці ў Брюсэлі ў еўрапейскіх інстытуцыях. Ніколі не было тэарэтычных лекцыяў пра тое, як працуе Парламент ці Каміссія. Выкладчыкі распавядалі пра свой досвед, а на занятках мы часта рабілі імітацыі звычайнай дзейнаці ў Брюсэлі.

Ёсць таксама абавязковая стажыроўка на 6 месяцаў, якую студэнт сам павінен знайсці. Шмат інфармацыі ў сеціве, можна даведацца пра штосьці ад выкладчакаў альбо выпускнікоў, але няма размеркавання і няма ніякага “пратэкцыянізму”. Хаця па спецыяльнасці «еўрапейскія даследванні» мой інстытут у Лілі вельмі каціруецца, і таму знайсці стажыроўку было не так складана. Да таго ж, Ліль мае вельмі зручнае геаграфічнае палажэнне – хуткасным цягніком паўгадзіны да Брюселя, гадзіна да Парыжа.

Якая ў Францыі сістэма адзнакаў?

Яна вельмі адрозніваецца ад нашай. Па першае там 20 балаў, а не 10, тым больш не 5. Але самае галоўнае адрозненне – гэта падыход да ацэньвання працы. У Беларусі за добрую працу ставяць 9-10, калі ёсць нейкія недахопы адзнака зніжаецца. У Францыі самае галоўнае атрымаць 10 – гэта такі сярэдні прахадны бал. Калі ёсць сур’ёзныя недахопы, то атрымліваеш менш, а калі гэта праца ў нечым выдатная ёсць прастора для манёўра – з 10 да 20 балаў. Для французаў вельмі нармальна не залічыць і паўтарыць год. У іх часта такое здараецца ў школе, ва ўніверсітце і да гэтага няма ніякіх негатыўных адносінаў. Калі ў нас на пераздачу ідуць толькі двоечнікі, і гэта лічыцца ганьбай, у Францыі ты можаш быць добрым студэнам, але такое можа здарыцца.

Таксама няма патрабаванняў мець добрыя адзнакі па ўсіх прадметах. Усе прадметы падзеленыя на 2-3 блокі і прадметы з аднаго блоку кампенсуюць адзін аднаго – лічыцца сярэдняя з гэтых прадметаў, а не кожны. Таму значна менш стрэсу, і не па ўсіх прадметах ты павінен працаваць як агалдзелы. Да таго ж, пад канец году камісія разглядае твае «дасье»: калі табе да 10 не хапае трошкі, але яны ведаюць, што ты адметны, напрыклад, актыўны ў студэнцкім жыцці, яны могуць дазволіць табе не паўтараць год. Бывае, пераводзяць на наступны год «умоўна», з неабходнасцю перазалічыць адзін прадмет. На маім курсе быў выпадак, калі хлопец напачатку сесіі патрапіў у шпіталь і не меў магчымасці прысутнічаць на экзаменах, ён таксама не паўтараў год, а быў умоўна пераведзены.

Ці вельмі адрозніваўся твой узровень падрыхтоўкі ад падрыхтоўкі французаў?

Адрозніваўся. Яны больш падрыхтаваныя да высокіх вымананняў выкладчыкаў. У Францыі вельмі спецыфічная метадалогія пісьмовых працаў. У ЕГУ усё ж такі больш вучылі пераказваць тое, што расказаў выкладчык. Пытанне, вынесенае на пісьмовы экзамен у Францыі, будзе па ўсім прадмеце. Трэба шукаць агрументы з усяго курсу, і няма нідзе на яго гатовага адказу. Ты павінен, па-першае, знайсці сам у гэтым пытанні нейкую цікавую праблематыку, а потым аргументаваць свой адказ. Таму не існуе двух падобных працаў – яны усе аб адным, але стылістыка ды агрументы ў кожнага студэнта – розныя. Французаў са школы да гэтага рыхтуюць, таму мне было цяжка самой гэтаму навучыцца, але на другой сесіі ўжо было лепш.

Якія іншыя пазітыўныя бакі французскай адукацыі?

Французская адукацыя вельмі сучасная, яна увесь час развіваецца, дапасоўваецца да патрэбаў рынку і выклікаў часу. Яна развівае самастойнасць студэта, вучыць мець свою думку і умець яе абгрунтаваць, пры неабходнасці – уступаць у дыскусію. Гэта адзін з галоўных навыкаў, які культывуецца ў французскіх ВНУ. Ёсць нават два разы на пяць год такі вельмі важны іспыт, калі трэба дыскутаваць з трыма выкладчыкамі на нейкую тэму і ўмець даказаць свой погляд.

Да таго ж, вельмі важае і чаго няма у Беларусі, – гэта студэнцая самаарганіцыя. Акрамя усялякіх курсаў і канферэнцыяў, ёсць вельмі актыўнае студэнцкае грамадскае жыццё. Традыцыйныя асацыяцыі – гэта спартыўныя, культурніцкія, экалагічныя, аддзел па справах замежнікаў з праграмы студэнцкіх абменаў «Эразмус». Яны зарэгістраваныя, маюць дапамогу ад універсітэта і часам нават з мэрыі, займаюцца рознымі івэнтамі, накіраванымі на інтэграцыю студэнтаў – каб сумна не было, каб была кансалідацыя, адукацыйныя мерапрыемствы і паездкі. Ёсць клуб аматараў віна, універсітэцкая газета і радыёстанцыя.

Якія яны Французы, якія ў цябе ўраджанні ад Францыі, як краіны?

Вельмі цікава, што ў Францыі засталіся нефармальныя класавыя падзелы ў грамадстве. Напрыклад, студэнты «вышэйшых школ» – Інстытутаў палітычных навук, Школ эканомікі, Школ інжынераў – належаць да іншых сацыяльных класаў у параўнанні да студэнтаў звычайных ВНУ. Для гэтых студэнтаў шлях наўпрост на высокія пасады.

Французы сапраўды вельмі дрэнна валодаюць замежнамі мовамі. Але калі сустрэць кагосьці з Інстытута палітычных навук, ён будзе валодаць дзвюма замежнымі мовамі – гэта вялікі прарыў і вялікае выключэнне для Францыі. У нашым універсітэце кожны павінен паехаць на год на Эразмус, і гэта значыць увесь год пражыць у іншай краіне і размаўляць на іншай мове.

Французы не любяць Парыж. Парыжан лічаць снобамі. Парыж не з'яўляецца адзіным і непаўторным цэнтрам прыцягнення. У маім універсітэце было больш парыжанаў, чым студэнтаў, паходячых з рэгіёну. Былі людзі, якія адмыслова прыехалі з Поўдня на Поўнач, бо хацелі змяніць абстаноўку і пабачыць новае. Трэба адзначыць, што яны належаць да іншага, больш “высокага” класу людзей, якія больш мабільныя. “Маленькі” такі француз, ён вельмі трымаецца за свае месца, за сваю малюсенькую вёску, з якой паходзіць. Ён можа ведаць усё пра яе і яе наваколле. Я гэта вельмі паважаю, таму што гэтага амаль няма ў Беларусі. Але часам французы зашмат сканцэнтраваныя на сваім лакальным патрыятызме.

Што мне спадабалася і чым французы вельмі адрозніваюцца ад беларусаў, гэта тое, што яны вельмі палітызаваныя. Нават “маленькі” француз разбіраецца ў палітыцы, адчувае сваю ролю, разумее, што трэба галасаваць, сочыць за палітыкай, бо ёсць шмат якасных аналітычных і сатырычных тэлеперадач. Але ж розніца з Беларусю ў тым, што ў Францыі ёсць палітыка, вельмі відавочная, класічная. У Беларусі усё складаней, мне часта кажуць «чым ты займаешься, у Беларусі ж няма палітыкі!». Некаторыя мае сябры беларусы нават горда заяўляюць, што яны апалітычныя і іх не цікавяць усе мае “забабоны”. Тут кожны француз з розным узроўнем адукацыі мае сваю пазіцыю і больш-менш можа яе абгрунтаваць. Гэта прыемна і да гэтага трэба імкнуцца.

Ці лёгка табе было інтэгравацца з французамі, ці адкрытыя яны на сяброўства?

Мяне вельмі добра прынялі. Многія казалі, што яны таксама былі ў маёй сітуацыі і разумелі ўжо пасля ўдзелу ў Эразмусе, што гэта – калі ты адзін прыязджаеш у новую краіну і нікога не ведаеш. Таму яны вельмі добра мяне сустрэлі і ахвотна камунікавалі са мной. Яшчэ я іх вельмі цікавіла, бо я з Усходняй Еўропы, пра якую яны так мала ведаюць. Зразумела, паміж студэнтамі, якія знаёмыя між сабой з першага курсу ўжо ёсць усталяваныя сяброўскія адносіны, у якія не так проста увайсці. Але мабільнасць студэнтаў высокая - некаторыя паступаюць адразу на другі, на чацвёрты курс, альбо прыязжаюць толькі на пяты. Усталяваныя структуры разбураюцца, бо ёсць шмат «навічкоў», якія шукаюць кантактаў. У такіх абставінах студэнты вельмі адкрытыя да новых знаёмстваў.

Ці хацела б ты вярнуцца ў Беларусь?

Есць рэчы, якіх мне вельмі не хапае і якія незамяшчальныя, нягледзячы ні на што. Канцэрты, на якія я б хацела схадзіць, кавярні, у якіх хацелася б пасядзець, тусоўкі, у якіх хацела б правесці час. Але, чаму не хочацца вяртацца, дык гэта таму, што вельмі шмат хамства ў Беларусі і ва ўсходняй Еўропе агулам. Не хапае такіх базавых рэчаў, як “дзякуй”, “добры дзень”, “да пабачэння”, “ці магу я дапамачы”. Калі я прыехала, мне гэтаму прыходзілася вучыцца. Мая сяброўка з Германіі, напрыклад, была ў Летуве і казала, што яны ўсе там вельмі хмурыя, ніхто не усміхаецца, усе хамяць. Але ж, калі менчук прыязджае ў Вільню, для яго гэта ўжо “парадыз” – усе ўсміхаюцца і вельмі ветлітвыя.

Што б ты хацела параіць ці сказаць яшчэ чытачам www.adukacyja.info?

Вельмі раю ўсім, калі ёсць магчымасць, працягваць адукацыю. ЕГУ лепш, чым беларускія ВНУ, але калі ты жадаеш сапраўды дасягнуць нечага, то трэба ехаць вучыцца ў Заходнюю Еўропу. Аднак, ехаць на Захад ня варта з ідэалістычным уяўленнем, што “я – ніхто, я сасуд, які я зараз напоўню”. У Еўропе такая пазіцыя непрыймальная. Для развітага чалавека ты сам – кампазіцыя. Таму павінен быць збалансаваны абмен: за мяжой ты не толькі ўзбагачаешся ведамі і пераймаеш прыклады паводзінаў іншых культураў, але і прэзентуеш таксама сябе, сваю краіну, свой досвед.

Беларусы, сапраўды, вельмі цікавыя замежніку: наш досвед французам больш цікавы, чым досвед марсэльца ў Лілі. Я ў гэтым сэнсе вельмі развілася, змяніла сваё стаўленне да маёй краіны, маёй мовы: калі ты сам сябе не цэніш, да цябе цікавасці няма.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео