BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхася Мускага вывезлі ў войска

16.05.2012
Міхася Мускага вывезлі ў войска
Личности
У аўторак, 15 траўня, актывіста «Маладога Фронта» Міхася Мускага вывезлі з ізалятару на Акрэсціна ў Мінску ў вайсковую частку пад Лепель.

У аўторак, 15 траўня, актывіста “Маладога Фронта” Міхася Мускага вывезлі з ізалятару на Акрэсціна ў Мінску ў вайсковую частку пад Лепель.

Там у вёсцы Межыца дыслакуецца 29-я ракетна-зенітная частка Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, куды прымусова накіраваны на службу актывіст. Пра гэта ён паведаміў сваім паплечнікам. На дадзены момант звязь і Міхасём адсутнічае, піша сайт “Маладога Фронту”.

У 2009 годзе маладога чалавека прызналі непрыдатным да службы ў войску з прычыны падвышанага ціску. У 2012 годзе, пасля адсідкі за перфаманс каля будынка МЗС, яго пад канвоем прывезлі ў ваенны шпіталь, дзе “спраўдзілі”, што хлопец раптам “стаў гатовы да службы ў войску”.

Апошнія паўгады Міхась Мускі вельмі часта праводзіў за кратамі, з пачатку 2012 года ён агулам прабыў у ізалятары на Акрэсціна каля 50 дзён, а таксама два тыдны у вайсковым шпіталі.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Міхась Мускі 11 траўня павінен быў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Аднак яго пакінулі пад вартай, а 14 траўня хлопцу прысудзілі нібыта за дробнае хуліганства яшчэ пяць дзён арышту.

Раней, 2 траўня, яму адмовілі ў праве на альтэрнатыўную службу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео