BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

130 гадоў першаму Народнаму артысту Беларусі Уладзіславу Галубку

15.05.2012
130 гадоў першаму Народнаму артысту Беларусі Уладзіславу Галубку
Личности
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка, беларускага драматурга, тэатральнага рэжысёра, актора,...

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка, беларускага драматурга, тэатральнага рэжысёра, актора, мастака-дэкаратара, пейзажыста. Галубок быў першым Народным артыстам БССР.

Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 15 траўня 1882 г. на станцыі Лясная (сёння вёска ў Баранавіцкім раёне).

Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у дэпо.

"У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра. Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам…", - пісаў Галубок.

У 1917–1920 гадах Уладзіслаў Галубок — актор і рэжысёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, з 1920 г. — кіраўнік Драматычнай секцыі культурна-асветнай арганізацыі "Папараць-кветка" ў Слуцку.

1920 г. стварыў і быў мастацкім кіраўніком Трупы беларускіх артыстаў У. Галубка пры Беларускім рабочым клубе ў Мінску (потым Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр). Гэта быў вандроўны тэатр, з якім Галубок аб’ездзіў усю Беларусь.

Тэатр Галубка карыстаўся вялікай папулярнасцю ў гледачоў. Сам Уладзіслаў Галубок напісаў каля 40 п’есаў на розныя тэмы.

Пры канцы 1920-х Галубка звінавацілі ў нацыяналістычным ухіле, а ў 1931 г. адхілілі ад мастацкага кіраўніцтва БДТ-3. У 1937 г. Уладзіслаў Галубок быў рэпрэсаваны. Калі ён загінуў — невядома, піша "Наша ніва". Паводле ж афіцыйнай версіі "памёр ад гіперанічнай хваробы" ў турме ў 1942 г.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео