BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Украінскі прэзідэнт не можа выйграць барацьбу з Цімашэнка

14.05.2012 Крысціян Ніф, spiegel.de | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Украінскі прэзідэнт не можа выйграць барацьбу з Цімашэнка
Аналитика и исследования
Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч хацеў адпомсціць свайму галоўнаму суперніку Юліі Цімашэнка і пасадзіў яе за краты. Але, па словах...

Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч хацеў адпомсціць свайму галоўнаму суперніку Юліі Цімашэнка і пасадзіў яе за краты. Але, па словах аналітыкаў, менавіта гэта было самай вялікай памылкай за час яго прэзідэнцтва: цяпер былы прэм'ер-міністр перамагае ў бітве за грамадскую думку, у той час як Януковіч сам вядзе сваю ўладу ў бездань.

Горш за прыніжэнне, якое Віктар Януковіч перажыў 27 сакавіка ў Сеуле, быць не магло. 

Украінскі прэзідэнт прыбыў у паўднёвакарэйскую сталіцу для ўдзелу ў міжнародным саміце па ядзернай бяспецы. За дзень да саміту Януковіч, згодна сваім абяцанням, перадаў ядзернай энергетыцы Расіі апошнія запасы высокаўзбагачанага ўрана Украіны. Пасля гэтага ён хацеў атрымаць заслужаную, на яго думку, ухвалу ад прэзідэнта ЗША Барака Абамы - самага важнага госця на канферэнцыі.

Міністэрства замежных спраў Кіева зрабіла усё, што ад яго залежала, каб дамовіцца аб асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Амерыкі. Але лідэр ЗША не меў намеру паляпшаць становішча ўкраінскага калегі такім жэстам – Абама выдзяліў толькі чатыры хвіліны на размову з Януковічам. Гэта ясна засведчыла пра надзяленне апошняга статусам палітычныя ізгоя.

Але адзін фатограф паспеў зрабіў фотаграфію, на якой амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнты паціскалі адзін аднаму рукі. На наступны дзень вялікім тыражом выйшаў нумар кіеўскай газеты “Сегодня” з выявай двух палітыкаў амаль на ўвесь тытульны ліст пад загалоўкам "Януковіч разбівае ізаляцыю. Вяртанне на вялікую палітычную сцэну. Наш прэзідэнт размаўляў у Сеуле з Абамай даўжэй, чым чакалася". Артыкул характарызаваў Януковіча як адну з "галоўных дзеючых асоб саміта ў Сеуле".

Комплекс непаўнавартаснасці

Магчыма, з пункту гледжання глабальнай палітыкі, гэты выпадак можна назваць трывіяльным. Але ён шмат што кажа пра Януковіча, яго комплекс непаўнавартаснасці, мару аб уступленні ў “вышэйшую лігу” і працы нароўні з сусветнымі лідэрамі – і пра яго хлусню свайму народу.

Сёння, больш чым праз пяць тыдняў пасля таго выпадка, нават дзяржаўны рупар “Сегодня” не наважыўся б напісаць такі абсурд, бо нават пастухі ў самых аддаленых прыкарпацкіх вёсках ведаюць, што прэзідэнт Украіны ізаляваны на Захадзе.

Гэта можа быць адзначана як поспех Юліі Цімашэнка, якая 4 месяцы таму была заключаная за краты па загаду Віктара Януковіча (як лічаць многія заходнія назіральнікі) і цяпер адбывае пакаранне ў Качаноўскай выпраўленчай калоніі № 54 г.Харкава. Ёсць шмат прыкмет таго, што неспатольная прага помсты Януковіча свайму былому прэм'ер-міністру і лютаму праціўніку стала пачаткам яго палітычнага падзення.

“Выпадак з Цімашэнка - найбольш абуральная памылка прэзідэнта, якую ён здзейсніў за ўвесь час свайго знаходжання ва ўладзе. Я не ведаю, што на яго найшло, калі ён пачаў гэты працэс, - кажа Юры Раманенка, дырэктар украінскага Цэнтра палітычнага аналіза. - Цяпер, калі гэтая справа стала міжнародна вядомай, Януковіч ужо не зможа яе кантраляваць. Яна загубіць прэзідэнта, і чэмпіянат Еўропы па футболе, замест жаданага трыумфу, ператворыцца для яго ў трагедыю".

"Нацыя няўдачнікаў”

Як Януковічу ўдалося знішчыць сваё прэзідэнцтва ўсяго за два гады? На выбарах у лютым 2010 года галасы за яго аддалі 12 з 36-ці мільёнаў выбаршчыкаў, дзякуючы чаму ён далёка апярэдзіў Цімашэнка – рэзультаты, якія Захад нават не паставіў пад сумнеў. Амерыканцы, немцы і французы першымі павіншавалі новага прэзідэнта Украіны.

Віктар Януковіч заявіў тады пра свой намер "цалкам мадэрнізаваць” краіну і весці бескампрамісную барацьбу з карупцыяй. Ён паабяцаў, што Украіна стане раем для інвестараў; але ён не здзейсніў ніводнае са сваіх абяцанняў.

Заключаная ў турму былы прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка, каментуючы цяперашні стан Украіны, параўнала яе з "Востравам доктара Маро" з рамана Герберта Уэлса і з раманам Джорджа Оруэла "1984", назваўшы Украіну “рэспублікай жаху”, а ўкраінцаў - "нацыяй няўдачнікаў, без гістарычнай памяці, нацыянальнага гонару, перспектыў эканамічнага развіцця і без еўрапейскай будучыні". Найвялікшая краіна краіна Еўропы, па яе словах, у цяперашні час кантралюецца "адной сям'ёй - сям'ёй з вялікімі апетытамі, а дакладней, з буліміяй, мізэрным IQ і прэтэнзіямі на вечную ўладу".

Заява Цімашэнкі ўтрымлівае намёк на паходжанне прэзідэнта і на гісторыю захопу ім і яго сябрамі ўлады ў краіне. Нават калі ўспрыняць гэтую заяву скептычна, улічваючы адносіны апанентаў, высновы з яе правільныя: яны тлумачаць, чаму па праходжанні 2 гадоў Януковіча ва ўладзе толькі крыху больш за 10 працэнтаў украінцаў па-ранейшаму падтрымліваюць свайго прэзідэнта.

Адсутнасць неабходнай кваліфікацыі

Як ні дзіўна, але ўжо ў 2010 годзе было ясна, што ў чалавека, які нечакана стаў прэзідэнтам, адсутнічалі практычна ўсе неабходныя кваліфікацыі і здольнасці для кіравання краінай, кінутай на волю лёсу; а менавіта, такія здольнасці, як палітычная граматнасць, такт і ўменне ісці на кампраміс. Але што яшчэ можна было чакаць ад чалавека, які вырас без бацькоў ва ўсходняй Украіне, у сталеліцейным і каменнавугальным рэгіёне Данбаса, сярод чорных гор акаліны, і ўжо ў падлеткавым узросце двойчы меў праблемы з законам?

Януковіч нарадзіўся ў сям’і машыніста ў пасёлку Жукаўка Енакіеўскага раёна Сталінскай (пасля Данецкай) вобласці. Яго маці памерла, калі яму было два гады, а бацьку саслалі на 10 гадоў у лагер ваеннапалонных за супрацоўніцтва з немцамі падчас другой сусветнай вайны.

Януковіч пачаў працаваць на мясцовым сталеліцейным заводзе ў 19 гадоў. Пазней ён стаў інжынерам і, вядома, сябрам Камуністычнай партыі, па пратэкцыі якой стаў кіраўніком рамонтнай фірмы; але прэзідэнт дагэтуль не прадставіў доказы таго, што ён насамрэч скончыў Украінскую акадэмію знешняга гандлю.

Моцны ўплыў на Януковіча аказала яго данецкае асяроддзе: у 17 год ён быў асуджаны за рабаванне, у 20 – за разбойны напад. Сёння прэзідэнт кажа, што пасля ён быў рэабілітаваны, але з цягам часу высветлілася, што ўсе пратаколы таго судовага паседжання былі знішчаныя.

Караоке і дзік

Яго прыход да ўлады прыйшоўся на час пасля распаду Савецкага Саюза, калі з дапамогай аўтаматаў Калашнікава і выбуховых прыстасаванняў бандыты і алігархі дзялілі сферы ўплыву на шахты і сталеліцейныя заводы Данбасу. Бізнэсмэн Ахат Брагін, які трымаў пад кантролем практычна ўсе сферы дзейнасці ў Данецку - ад цэнтральнага рынка да футбольнага клуба “Шахцёр” Данецк” - стаў хросным бацькам рэгіёна. Але росквіт яго ўлады быў нядоўгім. У кастрычніку 1995 года, падчас прагляду футбольнага матча яго клуба, Брагін быў падзарваны на магутнай бомбе. Яго цела змаглі апазнаць только па адсечанай руцэ, на якой усё яшчэ цікаў гадзіннік “Rolex”.

Януковіч любіць спяваць караоке і можа застрэліць дзіка з адлегласці 100 метраў. Ён меў звычку баксіраваць з Брагіным, а таксама з яго пераемнікам - Рынатам Ахметавым, які зараз з'яўляецца кіраўніком найбуйнейшай прамысловай групы ва Украіне і галоўным палітычным прэзідэнцкім донарам. Такім чынам, для алігархаў Януковіч, здавалася, быў ідэальным чалавекам, здольным прыкрываць іх бізнэс. Ён стаў кіраўніком Данецкай абласной адміністрацыі ў 1997 годзе, а праз пяць гадоў тагачасны прэзідэнт Леанід Кучма прывёз яго ў Кіеў і зрабіў сваім прэм'ер-міністрам.

Кучма хацеў таксама ўсталяваць Януковіча ва ўладзе ў якасці свайго пераемніка ў 2004 годзе. Але адкрытая фальсіфікацыя выбараў і Аранжавая рэвалюцыя, якая здарылася ў выніку, змяніла іх планы, і да ўлады прыйшлі Цімашэнка і яе саюзнік Віктар Юшчанка.

Ужо праз пяць гадоў для дэмакратычнай вясны ва Украіне ўсё было скончана. Лідэры Аранжавай рэвалюцыі безнадзейна разышліся ў поглядах, і ўкраінцы палічылі, што адзіным рашэннем іх праблем стане Януковіч у якасці прэзідэнта.

Аднак хутка выявілася, што яны змянілі шыла на мыла. Новы прэзідэнт быў больш зацікаўлены ў забеспячэнні дабрабыту алігархаў, назапашанага пры продажы дзяржаўнай маёмасці ў 1990 годзе. І няважна было, што стала крыніцай іх прыбытку - вугаль, сталь, прыродны газ альбо тытан; Януковіч забяспечыў ім пастаяннае ўзбагачэнне. Ён паменшыў падаткі на прыбытак ад буйных кампаній праз ліквідацыю нізкай тарыфнай стаўкі на падатак ад малага бізнесу, пасля чаго бізнэсмэны сярэдняга ўзроўню выйшлі на вуліцы для пратэсту, якія цягнуўся некалькі тыдняў.

Верагодна, у нейкі момант Януковіч павінен быў успрыняць рэзкае ўзбагачэнне новых алігархаў як пагрозу і пачаць будаўніцтва ўласнай імперыі са сваёй сям'і і групы аднадумцаў, іерархічныя адносіны ў якой рэгулююцца кроўнымі сувязямі і прыватнымі залежнасцямі. Так нечакана на поле гульні з’явіўся яго сын, Аляксандр Януковіч, 38-гадовы стаматолаг і бізнэсмэн.

Уласны банк, тэлеканал і чатыры яхты

Украінцы ведалі, што малодшы сын прэзідэнта Віктар быў сябрам парламента ад партыі свайго бацькі, але наўрад ці хто-небудзь штосьці ведаў пра старэйшага сына прэзідэнта. Тым больш народ Украіны здзівіўся, калі ўбачыў імя Аляксандра Януковіча ў спісе 100 самых багатых украінцаў за мінулы год. Потым высветлілася, што апошні з'яўляецца прэзідэнтам фірмы пад назвай “Кампанія па кіраванні актывамі”, якая будуе офісныя будынкі і гатэлі ў Данецку, а таксама ён з'яўляецца гульцом на рынку бензіну і валодае 100% акцый ва Усеўкраінскім Банку Развіцця, тэлеканалам “Тоніс” і чатырма шыкоўнымі яхтамі.

Цяпер стала вядома, што Аляксандр Януковіч ўплывае на прыняцце найважнейшых палітычных рашэнняў у краіне. За апошнія месяцы вышэйшыя пасады ў Нацыянальным банку, падатковай інспекцыі, МУСе і Міністэрстве фінансаў былі замененыя сябрамі Аляксандра Януковіча альбо набліжанымі сям'і. Кіраўніцтва службай разведкі было даручанае папярэдняму кіраўніку службы дзяржаўнай бяспекі, былому агенту КДБ. Такім чынам, цяпер усе ключавыя пазіцыі знаходзяцца пад кантролем сям'і Януковічаў.

Самыя ўплывовыя алігархі, за выключэннем Ахметава, сябра Януковіча яшчэ з данецкіх часоў, аказаліся ў паніжэнні свайго статуса. Да таго ж, ад іх чакаецца хабар за маўчанне, які называюць ахвяраваннямі на "сацыяльныя ініцыятывы”, - так Януковіч, ва ўмовах фінансавага крызісу, знайшоў спосаб унясення ў дзяржаўную казну сумы, эквівалентнай прыкладна € 800 мільёнаў. А на выпадак, калі хтосьці не захоча плаціць, кіраўнікі спецслужб і падатковых органаў маюць на кожнага з алігархаў вялікі стос кампраметуючай інфармацыі.

Усталяванне на пасадзе новага міністра эканомікі ў канцы сакавіка стала яшчэ адным прыкладам таго, як працуе палітыка пры Януковічы. Пасада была падараваная Пятро Парашэнку - "шакаладнаму каралю” Украіны, які займаў пасаду кіраўніка Рады бяспекі і міністра замежных спраў падчас Аранжавай рэвалюцыі.

Папярэджанне “шакаладнаму каралю”

46-гадовы Пятро Парашэнка, які пачаў сваю кар'еру з продажы какава-бабоў, у цяперашні час валодае найбуйнейшым заводамі па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ва Украіне, некалькімі аўтамабільнымі заводамі і тэлеканалам “5 канал”.

Адступніцтва Парашэнкі ад сваіх былых паплечнікаў і перабежніцтва ў супрацьлеглы лагер здзівіла прыхільнікаў Аранжавага руху; але не тых, хто знаёмы з уладнай кіеўскай клікай. “Відавочна, што паступаючы такім чынам, - кажа сябра парламента з партыі Цімашэнкі “Бацькаўшчына”, - ён спрабаваў выратаваць сваю маёмасць".

Парашэнка выставіў спіс з 12 пунктаў - умоў для яго ўваходжання ва ўрад Януковіча. Смелыя патрабаванні ўключалі “ліквідацыю ценявой эканомікі" і "абарону прадпрымальніцтва ад гвалтоўнага ціску".

Хітры Януковіч паставіў свой подпіс пад усімі патрабаваннямі. Але ў дзень уступлення Парашэнкі на пасаду прэзідэнт наслаў падатковую паліцыю на заводы “шакаладнага караля”. Гэта было ясным папярэджаннем для Парашэнкі: на пасадзе міністра ён павінен будзе падпарадкоўвацца правілам, зададзеным прэзідэнтам і яго сям’ёй.

Той факт, што Януковіч падманвае сваіх выбаршчыкаў гэтак жа, як ён падмануў алігархаў, якія прывялі яго да ўлады, рэдка дазваляе такім лідэрам выжываць доўгі час - у постсавецкіх краінах. Людзі з прэзідэнцкага асяроддзя "ужо думаюць пра час, які настане пасля Януковіча", што і тлумачыць "ашаламляльную колькасць асабістай аховы Януковіча: ён баіцца забойства", кажа палітолаг Раманенка.

Без шанса на літасць

Агляд двух гадоў прэзідэнцкага кіравання Януковіча ясна паказвае, чаму гэты чалавек не можа змірыцца з наяўнасцю Цімашэнка: любая форма амністыі толькі аддаліць час яе новага ўступлення ў гульню па заваёве палітычнай улады ва Украіне.

Яе прыхільнікі ўжо фарміруюць адзіны фронт разам з іншымі апазіцыйнымі партыямі для ўдзелу гэтай восенню на парламенцкіх выбарах. Калі яны атрымаюць большасць у парламенце, апазіцыя неадкладна ініцыюе працэдуру імпічмента.

Януковіч баіцца гэтага сцэнара нават больш, чым расчаравання еўрапейцаў наконт правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе. Асабліва цяпер, калі ён разумее, што можа апынуцца ў турме пасля страты ўлады. Прэзідэнт "асабліва незгінальны ў дачыненні да парад" адносна Юліі Цімашэнка, кажа былы нямецкі амбасадар ва Украіне, які пасля працаваў у якасці дарадцы Цімашэнка, калі яна была прэм'ер-міністрам. "Януковіч ведае, што яму не так шмат засталося атрымаць ад Еўропы".

Аднак перад ім стаіць дылема: жанчына, якая зараз знаходзіцца ў харкаўскай выпраўленчай калоніі, значна мацнейшая за яго. Цімашэнка, магчыма, была дрэнным кіраўніком урада, але яна фантастычны стратэг і свой асабісты PR-мэнэджар. Разам з дачкой Яўгеніяй і адвакатам Сяргеем Уласенка, менавіта яна - а не Януковіч - кантралюе грамадскую думку.

За сценамі турмы

"Выратуйце маю маму, пакуль не стала занадта позна", - кажа Яўгенія Цімашэнка на прэс-канферэнцыях. На жаль, ніхто не ведае, што на самой справе адбываецца за турэмнымі сценамі, і ці сапраўды Цімашэнку збівалі кулакамі падчас прымусовага пераводу ў шпіталь. Прэтэнзіі былі заяўленыя толькі яе адвакатам, сябрам парламента ад партыі Цімашэнка.

У мінулую пятніцу, калі дырэктар берлінскай бальніцы "Шарытэ", прафесар неўралогіі Карл Макс Айнхойпль, здолеў яшчэ раз аглядзець сваю пацыентку, былы прэм'ер-міністр была на галадоўцы ўжо 15-ты дзень. Тыя, хто ведае Цімашэнка, таксама ведае, што ў некаторых рэчах яна здольная даходзіць да крайнасцей. Але заявы, кшталту закліка адной міжнароднай арганізацыі да ўкраінскіх дыяспар свету на Сусветным кангрэсе ўкраінцаў наконт спынення кампаніі, даюць магчымасць апанентцы Януковіча спыніць галадоўку. У пятніцу яна пагадзілася на лячэнне ў Харкаве ў прысутнасці нямецкага лекара.

Гэта азначае, што Цімашэнка не будзе лячыцца і ў Германіі. Магчыма, шлях прывядзе яе ў Расію. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо абвясціў, што ён будзе "рады прыняць Цімашэнка для лячэння". Януковіч не мае магчымасці адмовіць расійскаму прэзідэнту ў такім жаданні, таму што Кіеву тэрмінова патрэбныя зніжкі на рускія пастаўкі газу, якія ён спадзяецца атрымаць падчас афіцыйнага візіта Пуціна ва Украіну ў канцы траўня.

У рэшце рэшт, пасля лячэння грыжы межпазваночнага дыска, Цімашэнка вернецца ва Украіну.

"А што будзе пасля?" – задае рытарычнае пытанне галоўны рэдактар адной незалежнай кіеўскай газеты. - "Затым ўсё пачнецца нанава, толькі з іншымі акцэнтамі. Наўрад ці хто-небудзь захоча бачыць вяртанне былога прэм'ер-міністра".

Цімашэнка - "такая ж, як Януковіч: яна разбурае нашу краіну".

Паводле: Ukrainian President Can't Win Struggle with Tymoshenko // spiegel.de 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео