BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Баркоўскі: Герменеўтыка робіць жыццё больш асэнсаваным

14.05.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота Глеба Лабадзенкі
Павел Баркоўскі: Герменеўтыка робіць жыццё больш асэнсаваным
Паняцце герменеўтыкі першапачаткова адносілася да тлумачэння сакральных тэкстаў. А потым было экстрапалявана на тлумачэнне чаго...

Паняцце герменеўтыкі першапачаткова адносілася да тлумачэння сакральных тэкстаў. А потым было экстрапалявана на тлумачэнне чаго заўгодна. Філосаф Павел Баркоўскі ў лекцыі цыклу Urbi et Orbi распавёў пра герменеўтыку сацыяльнага.

Шмат навук распавядаюць, што такое чалавек і чаму ён так ці інакш сябе паводзіць. Гэтыя навукі ствараюць шэраг анталогій, больш ці менш вядомых ці разгалінаваных. Напрыклад, марксізм тлумачыць прыроду чалавека эканамічнымі чыннікамі.  А псіхааналіз раіць шукаць прычыны ўсіх з’яваў у жыцці чалавека ў яго дзяцінстве.

Як жа скаардынаваць розныя анталогіі паміж сабой? Шукаць лепшую навуку, якая дасць адказы на ўсе пытанні; альбо выбраць тую, якая найбольш адпавядае ўласнаму густу?

Герменеўтыка прапануе прыстасавацца да сітуацыі, калі розныя погляды і навуковыя падыходы суіснуюць.

Мы рэдка даем сабе справаздачу, што мы робім для таго, каб зразумець іншага чалавека. Мінімум – паслухаць, але і таго часам бракуе. І яшчэ трэба не замкнуцца ва ўласных сэнсах, а даць месца iншаму ў сваім жыцці. І задаць сабе пытанні наконт сваіх стэрэатыпаў і забабонаў, з якімі мы мераем іншага чалавека на ўласны капыл.

Ці магчыма ўвогуле нешта зрабіць, каб наша разуменне іншых людзей было запланаваным, а не раптоўным (пашэнціла – я яго зразумела, непашэнціла – засталося непаразуменне)? Тут праяўляецца філасофскі падыход да трэнду “герменеўтыка”.

Не важна, на што скіравана разуменне, яно адбываецца, кали ажыццяўляецца па пэўных правілах. Напрыклад, можна проста чытаць кнігу, а пры далучэнні ў працэс герменеўтыкі можна зразумець тэкст глыбей, разабрацца з кантэкстам, сімвалічнымі хадамі ды інш.

Што да чалавечых паводзінаў, то з імі герменеўтыка выдатна стасуецца. Дзеля таго каб нас зразумелі, мы з дзяцінства вучымся прытрымлівацца пэўнага спосабу паводзін, каб выглядаць адэкватнымі. Мы тыповы паводзім сябе дома, на працы, ў гасцях, у грамадскім транспарце і г.д. Гэтаксама тыповымі, стандартызаванымі  стаюць наша мысленне, жэсты, міміка, моўныя выразы. Але наколькі гэтае тыповае, аўтаматычнае вычэрпвае нашы думкі? Ці ўсё у нашых паводзінах зададзена, аўтаматызавана?

Заўсёды прысутнічае магчымасць незразумелага свавольства, якое ўспрымаецца як сітуацыя непаразумення. Нам можа закарцець пагуляцца са спосабам паводзін. Мы, гуляючы, прымяраем на сябе ролі герояў мастацкіх твораў, размаўляем іхнімі словамі. Тады нашыя паводзіны становяцца сімвалічнымі, і іх могуць  зразумець хіба тыя, хто чытаў тыя самыя кнігі, глядзеў тыя ж фільмы. Гэта гульня ў культурныя коды. Гэта тое, што выходзіць за межы сацыяльнага, стэрэатыповага і адсылае да культурнага. Такім чынам узнікае тэма канструявання чалавекам сваёй ідэнтычнасці.

Чалавек хоча зрабіць сваю ідэнтычнасць больш грунтоўнай, змястоўнай. І яго паводзіны – пошукі ўласнай ідэнтычнасці, якія адбываюцца на матэрыяле культуры. Каб зразумець гэтага чалавека, трэба ўвайсці ў кантэкст ягоных пошукаў.

-Герменеўтыка ў адносінах да сацыяльнага павінна вызначаць устаноўку свядомасці, - кажа Павел Баркоўскі. – Практыкаваць такую ўстаноўку – значыць знаходзіць сілы ведаць пра розныя інтэрпрэтацыі сябе і іншых, выходзіць з адной анталогіі да іншых, не губляцца, а свядома культываваць магчымасць ужывання розных поглядаў. На маю думку, герменеўтыка - гэта жаданне зрабіць сваё жыццё больш асэнсаваным і зразумелым. То бок знаходзіць сэнс не толькі ва ўласных паводзінах, але і ў паводзінах іншых.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео