BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкуль пайшлі беларусы і назва “Беларусь”

14.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Адкуль пайшлі беларусы і назва “Беларусь”
У Мінску 11-12 траўня праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і...

У Мінску 11-12 траўня праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец XIX - пачатак XX стст)”. Яе ўдзельнікі падзяліліся вынікамі сваіх даследванняў, а таксама прапаноўвалі ідэі па еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

Адам Кіркор - літвінскі патрыёт “без нацыянальнасці”

Дактарант Ягелонскага універсітэта (Кракаў) Магдалена Фрончак у сваім дакладзе распавяла пра канцэпцыі беларускасці і летувійскасці выбітнага археолага, этнографа і гісторыка Адама Кіркора. “Кіркор збіраў беларуска-літоўскія артыфакты, быў найважнейшым даследчыкам Віленшыны. І беларусы характарызцюць яго як беларуса, а летувійцы - як летувійца. Палякі ж лічаць Кіркора польскім патрыётам, палякам. Паўстае пытанне: кім ён быў насамрэч?”- адзначыла дактарантка.

Адам Кіркор нарадзіўся на Магілёўшчыне ў 1818 годзе і, магчыма, паходзіў з татараў, а ахрысцілі яго ў Рыма-каталіцкай царкве. Па словах Магдалены Фрончак, у бацькоўскім асяродзi дзеяча не размаўлялі ані па-польску, ані па-беларуску. “Верагодна, гэтыя мовы ён вывучыў ужо па пераездзе ў Вільню. Таксама няма ніводнага запісу Кіркора па-летувійску”, - зазначыла яна.

Тобок, дакладна вызначыць, якой нацыянальнасці Адам Кіркор, не выпадае. “Ён настойваў на тым, што з’яўляецца патрыётам Літвы. Патрыётам менавіта краю, а не канкрэтнага народа”, - удакладніла Магдалена Фрончак.

Цікава, што самасвядомасць літвінаў развівалася ў XVIII ст., а беларусы задумляліся пра сваю самасвядомасць крыху пазней, у XIX ст.

На пачатку XX ст. ў Беларусі і Літве з’явілася плынь польскага нацыянальнага руху так званых краёўцаў. Яны адчувалі свае беларускія альбо літоўскія карані, а свядомасць сваю прадстаўлялі як “літвін па паходжанні, паляк па нацыянальнасці”. Да краёўцаў належыў і Адам Кіркор.

“Краёвасць можна разумець імкненне да аўтаноміі. Літву Кіркор разумеў як два народы: літвіны і русіны. Літва - гэта акрэсленне палітычнае, не нацыянальнае. Беларусы і летувійцы часта прымалі польскую нацыянальнасць, а таксама польскія звычаі. І Адам Кіркор лічыў, што іх трэба лічыць тымі, кім яны самі сябе лічаць”, - дадала Магдалена Фрончак.

Доктар Захар Шэбека заўважыў, што Кіркор не ўжываў панятка “беларускасць”.

Продкі беларусаў - “Новыя ягвягі” і “Стара Літва”

У сваю чаргу доктар Вайда Камунтавічэнэ з Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна) спрабуе вывесці генезіс беларуса, даследуючы жыццё некаторых мясцовасцяў на захадзе сучаснай Беларусі ў XVII ст. Дакладчыца прыйшла да адкрыцця невядомых раней паняткаў, вывучаючы дакуманты з біскупскіх візітацыяў Рыма-каталіцкай царквы ў Слонімскім, Валкавыскім і Ружанскім дэканатах.

“Напрыклад, парафія Ельня. Была візітацыя, калі ўсе жыхары былі запісаныя выключна як каталікі. Але ў іншых візітацыях я знайшла больш дакладную інфармацыю - тут былі уніяты, кальвіністы, праваслаўныя. Плябан Юзэф Букевіч напісаў, што жылі і масульмане, а таксама нейкая “Старалітва” - гэтага панятку ён не тлумачыў. У іншых візітацыях таксама ўзгадвалася нейкая “Стара Літва”. І ніхто не пісаў, што гэта такое!” - распавяла прафэсар.

У біскупскіх парадах святарам раілася асабліва клапаціцца пра хрысціянізацыю “Стара Літва”. “Яшчэ адзін невядомы тэрмін, які сустракаўся разам - “Новыя Ятвягі”. З гэтымі дзьвюма групамі не ўдавалася святарам наладзіць стасункі. Яны былі паганцамі, трымаліся сваёй сутнасці, хаця абраслі праваслаўным і каталіцкімі традыцыямі. Мажліва, Стара Літва - гэта былі балты. Зараз ідэнтыфікаваць па сучаных мерках, што гэта была за нацыянальнасць, проста немагчыма”, - заўважыла Вайда Камунтавічэнэ.

“У XVII стагоддзі было мала візітацый, я знайшла дакуманты дакументы за 68-69 гады. У пазнейшых, XVIII стагодзя, такіх тэрмінаў я не сустрэла. У візітацыі 1744 года ўзгадваюцца каталiкі, праваслаўныя, кальвіністы, лютэране. Але цалкам мажліва, што даследчыкі проста не цікавіліся простымі сялянамі, нейкімі там “Стара Літва”. І проста іх не запісалі”, - мяркуе прафэсар.

Праваслаўная царква падобных дакумантаў пра біскупскія візітацыі не мела зусім.

Зараз Вайда Камунтавічэнэ рыхтуе да публікацыі звесткі пра сваё адкрыццё. Аднак разам з тым паўстан і іншае пытанне - як жылі ў адной маленткай мясцовасці людзі розных веравызнанняў - і хрысціянскіх, і паганскіх? “Людзі не бачылі ў тым праблемы. Проста выбіралі храм, які ім быў больш даспадобы ці бліжэй знаходзіўся - вось і ўсё”, - прыйшла да высновы дакладчыца.

Гэткім чынам, беларусы, якія традыцыйна лічаць Літву сваёй гістарычнай радзімай, могуць перагледзець сваё бачанне продкаў. “Мажліва, Літва - спачатку гэта былі паганскія балты. А пасля слова пачало азначаць усіх шматлікіх грамадзянаў ВКЛ - украінцаў, беларускаў, летувійцаў, палякаў”, - дадала Вайда Камунтавічэнэ.

Захар Шыбека: Назву “Беларусь” навязала Расійская імперыя

Доктар гістарычных навук, прадстаўнiк Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Захар Шыбека спрабаваў даказаць прысутным, што ВКЛ - “не літоўская дзяржава, не беларуская і тым болей - не расійская”.

“Гэта дзяржава з некалькіх народаў. Кацярына знішчыла дакуманты, а замест гэтага распаўсюдзіла свой міф - і фальшыўку падхапілі! Расія дзяліла тэрыторыю ВКЛ на Беларусь і Літву. Тым часам сімваламі адзінства тэрыторый былога ВКЛ была ідэя краёвасці і Адам Міцкевіч”, - даводзіў Захар Шыбека.

На яго думку, назва “Беларусь” - надуманая. “Беларускія дзеячы называлі сябе літоўцамі, сваю мову - літоўскай. Расійскі цар забараніў ужываць назву “Літва”, закрэсліў яе ў дакумантах і замест таго пералічыў кожную губерню пааслбку: Магілёўскую, Гарадзенскую... Гэта прывяло да вываду тэрміна з ужывання. А з таго, ў сваю чаргу, скарысталіся летувійцы - і манапалізавалі тэрмін “Літва”, - лічыць доктар.

Распрацоўка ж праекта беларускай нацянальнасці была “царскай прыманкай”. “Царскаму ўраду было выгодна стрымаць уплыванне каталіцызма. Таму яны намагаліся русіфікаваць беларусаў, знічшылі нацыянальную рэлігію - уніяцтва. Для Расіі Беларусь - рэгіянальная асаблівасць, а не нацыянальная. Пасля гэта дапамагло стварыць беларускі нацыянал-камунізм, такім чынам з’явіліся і прыхільнікі БССР”, - паведаміў Захар Шыбека.

Яго палімічна-завостраны выступ выклікаў заўвагі летувійскіх навукоўцаў. Прыкладам, адзін з іх пацікавіўся, чаму, на думку Захара Шыбекі, беларускія газеты у часы Расійская імперыі былі вымушаныя выходзіць падпольна.

“Канешне, прыціск быў, але не так вялікі, як на палякаў. Для царызма польскасць была больш небяспечнай за беларускасць”, - параваў доктар.

На пытанне ж, ці памыляюцца даследчыкі, якія сцвярджаюць пра больш ранняе паходжанне тэрміна “Беларусь”, ён адказаў наступнае: “Латышонку не ўдалося гэта даказаць. А Белага я не чытаў, бо яму не давяраю”. Апошняя фраза выклікала смех у залі.

“Я не знайшоў яскравага пацверждання, што на тэрыторыі ВКЛ была супольнасць, якая б называла сябе “Беларусь”. Але, паколькі два летувійскія гісторыкі мне зрабілі заўвагу па тым сама пытанні, я гатовы ўнесці карэктывы ў свае погляды”, - саступіў Захар Шыбека.

У Беларусі ёсць беларускамоўныя стараверы

Магістар Уладыслаў Іваноў з Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня) распавёў пра з’яву беларускага стараверства ў Віцебскай губерні.

У расійцаў выклікае шок сам панятак “беларускія стараверы” - для іх ён гучыць прыкладна як “беларускі самурай”. У Расіі лічаць, што стараверы - выключна расійцы”, - зазначыў дакладчык.

Аднак на сумежжы з Расіяй 70-80% старавераў вызнавалі свой роднай мовай беларускую. Але, беларускую мовы тады ўважалі за дыялект… “На канец 19 ст было 85 тыс. старавераў. Этнаграфіка і мовазнаўства дапамаглі вызначыць, што беларускія стараверы былі - і ёсць дагэтуль”, - давёў даследчык.

Ён удакладніў, што на Магілёўшчыне сітуацыя крыху іншая: там стараверы часта з’яўляюцца прыхільнікі “папоўства”, якія вызнаюць сябе выключна за расійцаў.

Кандыдат гістарычных навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка Ігар Мельнікаў прадставіў даследванні Кракаўскай і Львіўскай гістарычных школ Польшчы адносна этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гадах.

“Кракаўская школа даследвала польскую дзяржаўнасць. І спецыфіка дзяржавы была ў тым, што яна не разумела шматграмадзянства, не разумела інтарэсаў розных народаў”, - заўважыў выступоўца.

“Беларусы апынуліся пад прыціскам Расіі і не мелі магчымасці ўцякчы. У XIX ст абудзілася беларуская нацыянальная свядомасць, нацыянальнае адраджэнне. Беларуская мова была асноўным сродкам камунікацыі ў беларускіх губернях. Нават ў рыма-каталіцкай царкве, дзе на той момант былі набажэнствы па-польску, пасьля іх вернікі размаўлялі па-між сабою па-беларуску”, - распавёў Ігар Мельнікаў.

Прадстаўнік Інстытута гісторыі Летувы (Вільня) доктар Дарыюс Сталюнас выклаў канцэпцыю персанальнай культурнай аўтаноміі ў Літве на патачку XX ст. “Краёўцы прапаноўвалі аднавіць дэмакратычным чынам ВКЛ. А значыць, яны павінны былі прапанаваць і механізм - якім чынам існавалі бы разам усе шматлікія народнасці? Але, насамрэч гэтага было вельмі мала”, - паведаміў навукоўца.

Гэткім чынам, рамантычныя мары пра адраджэнне ВКЛ былі не больш як тэарэтычнымі прапановамі краёўцаў. “Была, напрыклад, канцэпцыя - аддзяліць вучняў у школах па прыкмеце нацыянальнасцяў. Але ў Расіі не былі зацікаўленыя ў тым, каб дапамагаць развівацца нацыянальным рухам”, - дадаў Дарыюс Сталюнас.

Беларускіх нацыяналістаў заўжды было больш на Вілейшчыне

Дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” (Вільня- Мінск) Андрэй Казакевіч вынайшаў заканамернасць у рассяленні на тэрыторыі Беларусі прыхільнікаў дэмакратыі стагоддзе таму - і сёння.

Ёе даследваў біяграфіі 96 прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху і пабудаваў мапу дзейнасці беларускіх адраджэнцаў напрыканцы XIX - пачатку XX стст. “Цэнтар нацыянальнага беларускага адраджэння - Вілейшчына, Меншчына, Случчына. Калі крыху знізіць планку, гэта будзе цэнтральная Беларусь”, - прадставіў вынікі даследвання Андрэй Казакевіч.

Асобна ён прааналізаваў выбарку з тагачаснай карэспандэнцыі газеты “Наша Нівы” - каля 3 тыс паведамленняў. “Большасць беларускамоўных былі так ці інакш звязвныя з “Нашай Нівай”. Тут лідуе Вілейшчына”, - распавёў даследчык.

Такую сітуацыю ён звязвае з высокай колькасцю адукаванага насельніцтва ў дадзеных мясцовасцях. “А пасля я параўнаў гэтыя дадзеныя з тым, у якіх мясцовасцях перамагалі дэмакраты на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе - геаграфія амаль цалкам супадае!” - падсумаваў Андрэй Казакевіч.

Расія дэскрыдытавала палякаў у ВКЛ

Дырэктар інстытута ВКЛ Універсітэта Вітаўта Вялікага Рустіс Камунтавічус прадставіў прысутным кнігі пра Беларусь і Літву, якія пасля падарожжа сюды ў 1904 годзе выдаў францускі барон дэ Бай.

“Бай, прадстаўнік акадэміі Францыі ў Расійскай імперыі, напісаў две кнігі ў 1905 годзе - “Успаміны з адной паездкі” і “Каложская царква”. Гэтыя манаграфіі зазвычай нідзе не фігуруюць. У іх літоўцы падаюцца як “абсалютны пазітыў”. Вельмі рамантычнае ўяўленне”, - кажа Рустіс Камунтавічус.

Мажліва, яно выклікана вялікай ўвагай да літоўскай культуры праз яе папулярнасць у Францыі як да найстарэйшэй у рэгіёне. Аднак вельмі падобна на тое, што краіну барон пабачыў такой, якой яе прадставіў спадарожнік дэ Бая, генерал-губернатар Віленскай губерні Пётр Святаполк-Мірскі.

“Антонім летувійцам - палякі. Яны падаюцца як “злосць, бяда”, бо … знішчалі багатую летувійскую культуру так, што летувійцы нават забывалі сваю мову! Бай абураўся тым, што нават нехта з мясцовых яму даказваў, што летувіец і паляк - тое сама”, - зазначыў доктар.

“Расійцы ж “ратуюць ад паляка летувійскую культуру”. А найлепшыя часы Літвы - калі былі пагане, якія супрацоўнічалі з расійцамі”, - прыводзіць высновы барон Рустіс Камунтавічус.

Па яго словах, пад расійцамі тут якраз трэба разумець беларусаў. “Бо насамрэч расійцы знаходзіліся надта далёка, каб з імі супрацоўнічаць. Але слова “беларусы” Бай не ведаў”, - дадаў даследчык.

“Барон стаўся ахвярай уплыву, які на яго спрабавалі аказаць Святаполк-Мірскі ды іншыя расійскія дзеячы”, - патлумачыў доктар каламбурнае ўяўленне пра ВКЛ францускага вандроўніка.

Паганства выкарыстоўвалася расійцамі як прыкмета літоўскасці, для аддзялення яе ад польскасці. Тобок, Расія ў палітычных мэтах прапагандоўвала паганства - і нават не ўзгадвала пра праваслаўе.

Мінск мог захавацца польскамоўным

Кандыдат гістарычных навук з Алег Дзярновіч Інстытута гісторыі Нацянальнай акадэміі навук Беларусі звярнуў увагу на тое, ці мог бы Менск пачатка XX ст быць польскамоўным.

“У XIX ст крэсамі былі не Гародня, Вільня і Менск, але Віцебшчына і Магілёўшчына. У параўнанні з Вільняй Менск быў культурнай правінцыяй. Нават у 1905 годзе, пасля лібералізацыі, польскамоўныя СМІ былі вмушаныя тут літаральна змагацца за сваё існаванне”, - распавёў даследчык.

Аднак у Менску быў моцны польскі сацыяльстычны рух - гэта выклікала здзіўленне расійскіх кіранікоў, што прыязджалі сюды з Масквы.

“Пасля 1905 года на менскіх паштоўсках з’яўляюцца польскія надпісы - а раней за ўжыванне польскай мовы штрафавалі”, - дадаў Алег Дзярновіч.

“Пытанне “Ці быў шанец на польскамоўны Менск?” я паставіў досыць правакацыйна. Але, часткова такі шанец сапраўды быў. Не ў масштабе горада, канешне, але польская мова магла бы захавацца ў пэўным яго асяродку”, - зазначыў гісторык.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео