BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лятучы універсітэт запрашае да ўдзелу ў штогадовай Летняй школе

13.05.2012
Лятучы універсітэт запрашае да ўдзелу ў штогадовай Летняй школе
Грэцкае слова Scole азначае месца вольнага часу і месца развіцця. Летняя школа Лятучага універсітэта - гэта прастора, дзе ўсе, хто захоплены...

Грэцкае слова Scole азначае месца вольнага часу і месца развіцця. Летняя школа Лятучага універсітэта - гэта прастора, дзе ўсе, хто захоплены ідэяй стварэння універсітэта ў Беларусі і ўключаны ў дзейнасць Лятучага універсітэта, маюць магчымасць разам асэнсаваць і ацаніць пройдзены шлях, выявіць праблемы, пазначыць перспектывы і не толькі. Летняя школа - гэта магчымасць лепш пазнаць і зразумець адзін аднаго, убачыць новыя магчымасці і нечаканыя ідэі, магчымасць пашырыць і ўмацаваць універсітэцкую супольнасць, якая з'яўляецца асновай развіцця любога універсітэта.

Першая Летняя школа была прысвечана агульным пытанням стварэння універсітэта ў Беларусі. Каму ў Беларусі патрэбны універсітэт і хто можа яго ствараць? Як спалучаць у сабе штучнасць стварэння і натуральнасць развіцця? Чым павінен займацца універсітэт? У чым яго місія і прызначэнне?

Прайшоў год, які быў напоўнены важнымі падзеямі: больш за 15 лекцыйна-практычных курсаў і асобных "школ", серыя публічных лекцый "Urbi et Orbi", арганізацыйна-дзейнасная гульня, першыя крокі да стварэння Савета Лятучага універсітэта, пляцоўкі ў Магілёве і Брэсце, некалькі даследчых груп і інш. Кола людзей, уцягнутых ў жыццё Лятучага універсітэта, пашырылася ў некалькі разоў, з'явіліся новыя ідэі і прапановы. Паступова вымалёўваюцца контуры нашага універсітэта будучыні.

Тэмай Летняй школы-2012 стане наш рух ад ідэі да яе ўвасаблення і рэалізацыі. Развіццё універсітэта цесна звязана з засваеннем і прысваеннем не толькі самой ідэі, але ўключэннем у вырашэнне праблем на ўзроўні самаарганізацыі.

 

У праграме Летняй школы-2012 годзе плануецца некалькі фарматаў працы і камунікацыі:

1. Рэфлексія і праграмаванне далейшага развіцця Лятучага універсітэта

Даклады і агульныя дыскусіі, у якіх будуць падведзены вынікі Лятучага універсітэта, пазначаныя праблемы і перспектывы, а таксама прапанаваныя ідэі для далейшага развіцця. Даклады і дыскусіі будуць тычыцца наступных тэм (папярэдне):

  • Агульны ход разгортвання праграмы "Лятучы універсітэт".
  • Упраўленне універсітэтам (Савет, універсітэцкая супольнасць).
  • Гульня і яе месца ва універсітэце.
  • Унівэрсытэцкая адукацыя, яго прылада (мадэлі і ідэі для ўжывання).
  • Даследчая і навуковая праца.
  • Лятучы універсітэт у кантэксце агульнай сітуацыі ў сферы адукацыі і навукі.

На сенняшні дзень даклады для абмеркавання і дыскусіі гатовы прадставіць Уладзімір Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Юрый Анушкін і інш.

2. "Адкрытая кафедра" - магчымасць для кожнага з удзельнікаў летніка правесці лекцыю, дыскусію, трэнінг або майстар-клас для ўсіх астатніх удзельнікаў. Гэты фармат дае магчымасці:

  • прапанаваць слухачам і выкладчыкам універсітэта тэму ці праблему для далейшай сумеснай даследчай, аналітычнай або канцэптуальнай працы;
  • прадставіць вынікі ўласнай аналітычнай або даследчай працы;
  • прадставіць або анансаваць адукацыйны курс лекцый або семінараў для праграмы "Лятучы універсітэт";
  • арганізаваць абмеркаванне той праблемы развіцця Лятучага універсітэта, якая раней яшчэ не абмяркоўвалася.

"Адкрытая кафедра" будзе арганізавана па прынцыпе баркэмпаў: удзельнікі заяўляюць гатоўнасць правесці лекцыю, майстар-клас і г.д. Агульны спіс прапаноў прадстаўляецца публічна, каб усе астатнія ўдзельнікі вызначыліся са сваім жаданнем паслухаць-паўдзельнічаць, а затым складаецца зручны графік правядзення ўсяго, што сустрэла падтрымку і знайшло сваіх слухачоў.

3. Клуб і культурна-спартыўна-забаўляльная праграма.

 

Летняя школа-2012 будзе праходзіць 19-22 ліпеня 2012 года ў Беларусі.

Для ўдзелу вам неабходна да 15 чэрвеня 2012 года адправіць заяўку.

Удзел у летніку прадугледжвае ўнёсак у памеры 10 долараў ад кожнага. Гэта дазволіць нам уключыць элемент субсідыярнасці ў арганізацыі нашых агульных мерапрыемстваў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео