BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэцякурсніца атрымала на конкурсе стартапаў $50 000 на хостэл у Мінску

11.05.2012
Трэцякурсніца атрымала на конкурсе стартапаў $50 000 на хостэл у Мінску
Личности
Студэнтка трэцяга курсу Беларускага інстытуту правазнаўства Ксенія Курусь распрацавала праект адбудовы сеткі моладзевых хостэлаў па...

Студэнтка трэцяга курсу Беларускага інстытуту правазнаўства Ксенія Курусь распрацавала праект адбудовы сеткі моладзевых хостэлаў па ўсёй Беларусі. І атрымала фінансаванне ў $50 тысячаў на свой першы хостэл у Мінску праз конкурс стартапаў.

У студзені 2012 года Ксенія Курусь прыйшла на конкурс стартапаў Startupweekend і распавяла пра сваю ідэю экспертам і інвестарам. Дзяўчыну не спыніла, што мерапрыемства было для IT-праектаў. Вынік — 12 траўня ў Менску адкрываецца вандроўны хостэл Traveler.

"Захацелася стварыць сапраўдны еўрапэйскі хостэл, каб турысты, якія ня могуць дазволіць сабе гатэль, мелі магчымасць спыніцца ў хостэле, прыемна бавіць там час, адпачыць, пазнаёміцца, зайсці ў інтэрнэт… увогуле, каб склалася добрае ўражанне", — кажа Ксенія.

Студэнтка кажа, што бізнэс-план ёй дапамог распрацаваць яе ж выкладчык па эканоміцы, а грошы на яго дзяўчына шукала ўжо цэлы год.

"За мой праект прагаласавалі [на конкурсе стартапаў], і ўжо на наступны дзень я размаўляла зь інвестарам Аляксандрам Кныровічам, паказала яму бізнэс-план. Гэты ж інвестар у выніку прапанаваў студэнтцы $50 тысячаў на адкрыццё першага хостэлу на 40 чалавек у Мінску.

"Мы пастараліся зрабіць усё магчымае, каб забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы пражывання, прыдумалі шмат розных „фішак“. У нас пастаянна будуць праходзіць розныя мерапрыемствы. Напрыклад, вечарынкі з глінтвейнам, кінапаказы пад адкрытым небам. Кліенты змогуць карыстацца Wi-Fi і бясплатнымі нэтбукамі, гульнявымі прыстаўкамі X-Box, будзе па 2 ванныя пакоі на паверсе".

Суткі пражывання ў хостэле будуць каштаваць $15. Для спартыўных каманд або вялікіх турыстычных груп, а таксама для ўладальнікаў міжнародных картак ISIC будуць зніжкі.

Traveler — не першы хостэл у Мінску, нагадвае generation.by. Сярод іншых праектаў існуе нават план адбудовы хостэлу БРСМ у сталіцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео