BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Дні вулічнай музыкі ў Вільні прымуць удзел 17 гуртоў з Беларусі

11.05.2012
У Дні вулічнай музыкі ў Вільні прымуць удзел 17 гуртоў з Беларусі
Упершыню выканаўцы з Беларусі атрымалі магчымасць падаць заявы на ўдзел у штогадовым свяце, што праводзіцца ў Вільні.

Упершыню выканаўцы з Беларусі атрымалі магчымасць падаць заявы на ўдзел у штогадовым свяце, што праводзіцца ў Вільні.

У Дзень вулічнай музыкі ўвесь цэнтр горада пераўтвараецца ў вялізную музычную пляцоўку. Паўдзельнічаць у ім выказалі жаданне 17 гуртоў з Беларусі.

"Мы вельмі рады, што столькі выканаўцаў адгукнуліся на нашу ініцыятыву дадаць беларускага каларыту ў гэтае музычнае свята", — кажа Кірыл Атаманчык, кіраўнік моладзевай асацыяцыі StudAlliance. Гэтая арганізацыя выступіла ініцыятарам удзелу музыкаў з Беларусі ў Дні вулічнай музыкі ў Вільні і праз партал Tuzin.FM абвясціла пра прыём заяваў ад айчынных выканаўцаў.

"Мы атрымалі 17 заяваў ад гуртоў і выканаўцаў. Агулам гэта каля 70 чалавек, якія паўдзельнічаюць у свяце з беларускага боку. Гэта вельмі добры паказнік, улічваючы, што час на падрыхтоўку быў вельмі абмежаваны", — зазначае Кірыл і дзякуе разам з тым Міністэрству замежных справаў Літвы і дыпламатычным прадстаўніцтвам гэтай краіны, якія актыўна спрыяюць міжкультурнаму дыялогу Літвы і Беларусі.

Сярод тых, хто возьме ўдзел у свяце 19 мая з беларускага боку — рок- і фолк-выканаўцы, бубначы, фаер-шоў калектыў і нават тэатр. З гуртоў у Вільні выступяць "Da!Бл…", Blakitna Band, "Мамкіны бусы", B.M.O.ды іншыя каманды. Ёсць спадзяванні, што ўсе тыя, хто заявіўся, своечасова атрымаюць візы. Пра гэта цяпер клапоцяцца арганізатары свята. Яны, дарэчы, раяць усім беларусам, хто мае візы, абавязкова наведаць у гэты дзень Вільню, дзе іх чакае яшчэ нямала сюрпрызаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео