BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дуня Міятавіч патрабуе адмяніць прысуды беларускім журналістам

10.05.2012
Дуня Міятавіч патрабуе адмяніць прысуды беларускім журналістам
Личности
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заклікала Аляксандра Лукашэнку спыніць пераслед беларускіх незалежных медыя.

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч заклікала Аляксандра Лукашэнку спыніць пераслед беларускіх незалежных медыя.

Беларускі прэзідэнт павінен спыніць жорсткую палітыку адносінах да СМІ, лічыць яна, паведамляе “Хартыя 97” з спасылкай на сайт АБСЕ.

“У Беларусі існуе вострая неабходнасць у свабодзе СМІ, і гэтай свабоды можна дасягнуць, толькі калі ў якасці першай меры будуць адмененыя ўсе прысуды і знятыя ўсе абвінавачванні супраць журналістаў”, - сказала Міятавіч, паўтарыўшы асноўную ідэю ліста, які яна накіравала Лукашэнку 8 траўня.

У сваім лісце прадстаўніца АБСЕ згадала Ірыну Халіп (расійская “Новая газета”) і Анджэя Пачобута (польская Gazeta Wyborcza), прысуджаных да ўмоўных турэмных тэрмінаў за крытыку ўладаў, а таксама Наталлю Радзіну (“Хартыя97”), якая была вымушаная з'ехаць з Беларусі, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу і турэмнага зняволення.

“Гэтыя прысуды і абвінавачванні неабходна неадкладна адмяніць, паколькі яны пасылаюць выразны сігнал усім СМІ ў Беларусі аб тым, што ўрад і надалей не мае намеру мірыцца з крытыкай у адносінах да ўладаў і дзяржаўнай палітыкі. Журналісты, якія выказваюць погляды, адрозныя ад афіцыйных, жывуць у страху за сваю бяспеку і бяспеку сваіх сем'яў”, - дадала Дуня Міятавіч.

“Дзяржаўныя службоўчы павінныя мірыцца з тым, што яны падвяргаюцца большай крытыцы з боку СМІ, чым звычайныя грамадзяне, і забяспечыць магчымасць весці вольную дыскусію па пытаннях, што маюць грамадскі інтарэс, у Беларусі і іншых краінах. У адваротным выпадку мы рухаліся б толькі ў зваротным напрамку - да рэпрэсій і закрытага грамадства”, - падкрэсліла прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео