BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Брат збітага ў Калінкавічах: Міліцыянт быў шалёным

10.05.2012
Брат збітага ў Калінкавічах: Міліцыянт быў шалёным
Сваякі пацярпелага ад міліцыянтаў у Калінкавічах непаўнагадовага Канстанціна Рудзені далі інтэрўю.

Сваякі пацярпелага ад міліцыянтаў у Калінкавічах непаўнагадовага Канстанціна Рудзені далі інтэрўю.

Сам малады чалавек кажа, што амаль нічога не памятае - толькі тое, што прасіў міліцыянта, каб падняў яго, бо не мог дыхаць. Супрацолўніка міліцыі, што яго біў, пацярпелы называе неадэкватным, перадае “Белсат”.

Яго брат Аляксандар Рудзеня сведчыць, што позірк праваахоўніка “быў накіраваны ў нікуды”, сам мужчына не звяртаў увагі на шматлікія просьбы мінакоў адпусціць хлопца, адно загадваў падначаленым адганяць людзей ад месца здарэння.

Маці Канстанціна Рудзені ўпэўненая, што дактары супрацоўнічаюць з міліцыянтамі: сына, які не мог стаяць на нагах, выпісалі дахаты. Канстанціна на каталцы падвезлі да таксоўкі ды туды выгрузілі.

Адвакат пацярпелага Віктар Чабатароў мяркуе, што міліцыянты спрабуюць “замесці сляды” злачынства – пра гэта сведчыць тое, што збітага не накіравалі збітага на экспертызу.

“Гэта грубае парушэнне крымінальна-працэсуальнага заканадаўства”, - заўважыў юрыст.

Апрача таго, супрацоўнікі міліцыі таксама не прайшлі экспертызу – напрыклад, на прадмет наяўнасці алкаголю ў крыві. “Замест гэтага шантажуюць відавочцаў”, - дадаў Віктар Чабатароў.

Як раней раведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, Канстанціна Рудзеню збілі ў дзяржаўнае свята 1 мая. На вачах у сотняў сведак супрацоўнікі міліцыі ўтрымлівалі маладога чалавека, які ляжаў у лужыне крыві. Непаўнагадовы пасля “зносінаў” з ахоўнікамі правапарадку быў дастаўлены ў лякарню з пераломам шыі, дыхаць самастойна ён не мог, твар быў знявечаны.

 Міністэрства унутраных справаў адмовілася каментаваць інцыдэнт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео