BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Лукашэнка гаворыць пра “негатовасць да дэмакратыі” апошнія 18 гадоў

10.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Лукашэнка гаворыць пра “негатовасць да дэмакратыі” апошнія 18 гадоў
З 1994 года кожная аргументацыя адносна патрэбы Беларусі ў аўтарытарнай уладзе апелявала да таго, што «грамадства не гатовае да...

З 1994 года кожная аргументацыя адносна патрэбы Беларусі ў аўтарытарнай уладзе апелявала да таго, што “грамадства не гатовае да дэмакратыі”. Пра гэта ў інтэрўю Службе iнфармацыi “ЕўраБеларусі” нагадаў дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў Андрэй Казакевіч, каментуючы выступ прэзідэнта перад беларускім народам і парламентам.

Падчас яго Аляксандар Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: "Грамадзянін - гэта чалавек, які адчувае сваю адказнасць не толькі за сябе, але і за сваю краіну. Праблемы дзяржавы павінныя вырашацца ў парламенце, а не на плошчах, мітынгах і дэманстрацыях. А калі і на мітынгах - толькі санкцыянаваных уладамі".

Апрача таго, па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, "для чалавека няма нічога больш невыноснага за свабоду". "Дастаеўскі, геніяльны пісьменнік, мае рацыю, таму што свабода - гэта вельмі цяжкая ноша, якая прадугледжвае адказнасць. Чалавек сам прымае рашэнні, але і сам жа адказвае за свае дзеянні", - падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што грамадзянская супольнасць і дэмакратыя не з’яўляюцца з росчыркам пяра прэзідэнта, а нараджаюцца ў сэрцах грамадзян. Але для гэтага патрабуюцца гады, і падганяць, прымушаць Беларусь да гэтага звонку - безсэнсоўна, заявіў кіраўнік краіны.

У Беларусі нічога не вырашаецца ні ў парламенце, ні на плошчы

Усе гэтыя словы з’яўляюцца стандартнымі фразамі для цэрыманіяльных прамоў, лічыць Андрэй Казакевіч.

“Вялікага значэння прамовам прэзідэнта, асабліва гэткім цэрыманіяльным, надаваць не варта. Адзінае, што крыху дзіўнавата выглядае, - гэта яго словы пра праблемы дзяржавы, якія “павінны вырашацца ў парламенце, а не на плошчы”. Бо ў Беларусі якраз ні на плошчы, ні ў парламенце нічога не вырашаецца. А так - стандартныя фразы, стандартныя словы”, - кажа суразмоўца.

Падобныя заявы гучаць з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі ніяк не менш за дзесяць гадоў.

“Дыскусіўная стратэгія прэзідэнта, канешне, пацверджвае яго выклікі да блізкасці дэмакратычных каштоўнасцяў, потым ставіць абмежаванне гэтай блізасці праз тое, што “нас не трэба вучыць, мы сваім шляхам ідзем”, што “гэта доўгі працэс”, “у дэмакратыі ёсць шмат заганаў” і г.д. Усё гэта можна дастаткова часта сустрэць у яго прамовах, напэўна, апошняе дзесяцігоддзе”, - аналізуе эксперт.

Таму сказаць, што ў цяперашняй прамове прэзідэнта ёсць нейкія інавацыі, вельмі цяжка. “Бо звычайна тыя рэчы, якія агучваюцца ў падобных прамовах, вельмі рэдка сур’ёзна ўплываюць на тое, як улада сябе паводзіць. Улады не вывяраюць такія прамовы з сваім палітычным курсам, яны не маюць стратэгічнага характару. На вялікі жаль, гэта дастаткова традыцыйны набор”, - дадаў Андрэй Казакевіч.

Аўтарытарызм можа навязваць сябе бясконца

Але заява пра тое, што “грамадства не гатовае да дэмакратыі”, зусім не адпавядае рэчаіснасці.

“Яно “не гатовае” ўжо апошнія 18 гадоў! Кожная такая аргументацыя па фармаванні аўтарытарнай улады ад 1994 года, па ўтрымліванні яе з 1998 года, так ці інакш, апэлявала да таго, што “грамадства не гатовае”. То быў крызіс, і грамадства было не гатовае, потым - стабільнасць, і яно таксама было не гатовае, зараз - ізноў крызіс, і таму патрэбная аўтарытарная ўлада... Так можна бясконца казаць! Гэта не адпавядае ні чаканням, ні структуры беларускага грамадства, таму што досвед паказвае: шмат якія праблемы можна вырашаць без аўтарытарнай ўлады. Але улада праз СМІ, праз пэўныя захады пакуль што можа кантраляваць прынамсі большую частку насельніцтва”, - заўважыў палітолаг.

Гэткім чынам, “негатовасць грамадства” - пустыя апраўданні кіраўніцтва краіны.

“Негатовае” - гэта выключная рыторыка, прычым яна выкарыстоўваецца несупынна. Гэта стандартная адсылка для аўтарытарных рэжымаў - маўляў, нам не патрэбная дэмакратыя . А высветліць, ці грамадства на самой справе гатовае да дэмакратыі, можна толькі правёўшы нейкія рэформы, свабодныя выбары. І без гэтай практыкі даказаць, ці гатовае грамадства, ці не - немагчыма”, - даводзіць Андрэй Казакевіч.

“Але ў мяне ёсць унутранае адчуванне, што грамадства, канешне, гатова да значна большай ступені свабоды. Прынамсі, абіраць парламент і мясцовыя органы ўлады яно можа самастойна, і не трэба тут нічога навязваць! Асабліва ўлічваючы нашу мадэль Канстытуцыі, якая адводзіць гэтым органам невялікі ўплыў”, - зазначыў эксперт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео