BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэцяя гадавіна запуску палітыкі Усходняга партнёрства.

08.05.2012 ec.europa.eu, enpi-info.eu | рэзюмэ выканана Яўгеніяй Камаровай, ЕўраБеларусь
Трэцяя гадавіна запуску палітыкі Усходняга партнёрства.
Ініцыятыва ЕС «Усходняе партнёрства» была запушчаная 7 траўня 2009 года на Саміце ў Празе кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў 27 краін - сябраў ЕС і 6...

Ініцыятыва ЕС “Усходняе партнёрства” была запушчаная 7 траўня 2009 года на Саміце ў Празе кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў 27 краін - сябраў ЕС і 6 краінамі - удзельніцамі ініцыятывы. Генеральны дырэктаратам па развіцці і супрацоўніцтве – EuropeAid падрыхтаваў артыкул "Супрацоўніцтва з ЕС для поспеху Усходняга партнёрства”. Публікацыя апісвае асноўныя элементы гэтай ініцыятывы, дае агляд кааперацыі ЕС з яго ўсходнімі суседзямі і прыводзіць канкрэтныя прыклады двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках палітыкі УП.

Праект Усходняга партнёрства скіраваны на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і яго шасцю ўсходнімі суседзямі - Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай і прадстаўляе сабой усходні накірунак Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Штэфан Фюле, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства: "Усходняе партнёрства – гэта палітыка Еўрасаюза, накіраваная на збліжэнне нашых усходніх суседзяў з Еўрапейскім Саюзам. Інструмэнты Усходняга партнёрства выкарыстоўваюцца для аказання дапамогі краінам-удзельніцам у працэсах трансфармацыі ў гэтых дзяржавах".

Галоўная мэта Усходняга партнёрства - падтрымка палітычных і сацыяльна-эканамічных рэформ у краінах-партнёрах з мэтай:

  • садзейнічаць палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі;
  • падтрымліваць мабільнасць грамадзян і лібералізацыю візавага рэжыму як доўгатэрміновую мэту;
  • заахвочваць сектаральнае супрацоўніцтва.

Усходняе партнёрства базуецца на агульных каштоўнасцях свабоды, дэмакратыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона. Прыхільнасць да ініцыятывы УП і яе мэты былі пацверджаныя ў 2011 годзе на Варшаўскім саміце, які наведалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС, яго прадстаўнікі і 32 дэлегацыі дзяржаў-сябраў ЕС і краін Усходняга партнёрства.

Як працуе ініцыятыва?

Усходняе партнёрства працуе па двух паралельных накірунках - двухбаковы і шматбаковы накірункі супрацоўніцтва.

1. Двухбаковы накірунак супрацоўніцтва падтрымлівае цесныя двухбаковыя адносіны паміж ЕС і кожнай з краін-партнёраў праз:

  • Падтрымку рэформ у трох асноўных сферах дзейнасці: належнае кіраванне; вяршэнства закона і асноўныя свабоды; устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандаль і інвестыцыі,
  • Падпісанне Пагадненняў аб асацыяцыі (AA),
  • Падпісанне пагадненняў аб Глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA).

2. Шматбаковы накірунак супрацоўніцтва забяспечвае новую рамку для супрацоўніцтва і абмену досведам праз:

  • Тэматычныя платформы - для садзейнічання абмену перадавым досведам па пытаннях, што ўяўляюць двухбаковы інтарэс: належнае кіраванне, эканамічная інтэграцыя і развіццё, энергетычная бяспека і транспарт, кантакты паміж людзьмі,
  • Флагманскія ініцыятывы, якія прадстаўляюць рэгіянальныя праекты супрацоўніцтва ў наступных галінах: энергетыка, навакольнае асяроддзе, ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, памежнае кіраванне, падтрымка малога бізнэса.

Адзін з ключавых прыярытэтаў - супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю.

Некалькі ініцыятыў былі ўведзеныя ў дзеянне для падтрымкі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства: Форум грамадзянскай супольнасці, Інструмент грамадзянскай супольнасці.

Рэгіянальныя праграмы і праекты

Прыярытэтныя напрамкі рэгіянальнага супрацоўніцтва былі вызначаныя ў Рэгіянальным стратэгічным дакуменце Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства (ENPI) на 2007-2013 гады, прынятым Еўрапейскай камісіяй ў сакавіку 2007 года.

Рэгіянальныя праграмы і праекты УП, якія ўмацоўваюць супрацоўніцтва ЕС з яго ўсходнімі партнёрамі, можна згрупаваць па наступных прыярытэтных напрамках:

  • Транспарт;
  • Энергетыка;
  • Навакольнае асяроддзе;
  • Памежнае і міграцыйнае кіраванне;
  • Чалавечая дзейнасць;
  • Проціпяхотныя міны, выбухованебяспечныя перажыткі вайны, стралковая зброя і лёгкае ўзбраенне.

Фінансаванне

Сумарнае фінансаванне, выдзеленае на двухбаковыя і рэгіянальныя праграмы з усходнееўрапейскімі партнёрамі, складае € 1,9 млрд. на перыяд з 2010 па 2013 гады; уключаючы € 350 млн. дадатковых сродкаў, выдзеленых падчас запуску ініцыятывы.

Электронная версія публікацыі даступная на сайце ec.europa.eu.

Паводле: EU cooperation with eastern neighbours in the framework of the Eastern Partnership, ec.europa.eu; 'EU cooperation for a successful Eastern Partnership': new publication to mark third anniversary of key policy launch, enpi-info.eu

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео