BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Адкласці прамову Лукашэнку вымусіў тупік, у які ён завёў дзяржаву

08.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Уладзімір Мацкевіч: Адкласці прамову Лукашэнку вымусіў тупік, у які ён завёў дзяржаву
У Аляксандра Лукашэнкі сапраўды былі падставы раней адкласці выступ перад беларускім народам і парламентам. У вынiку, ен адбудзецца...

У Аляксандра Лукашэнкі сапраўды былі падставы раней адкласці выступ перад беларускім народам і парламентам. У вынiку, ен адбудзецца сення, 8 траўня. Прычына адкладвання - відавочнасць тупіка, у які прэзідэнт завёў палітыку дзяржавы. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

“Паколькі гэтая падзея затрымалася на месяц, трэба чакаць, што ў тэкст паслання ўнесеная значная карэкціроўка. Чаго яна будзе тычыцца? Я думаю, у першую чаргу гэта звязана з міжнароднай палітыкай. Па-другое, усім зразумела, што на сённяшні дзень у беларускага прэзідэнта і ўрада няма слушнай прапановы па развіццю эканомікі, гаспадаркі краіны і г.д. Тыя прапагандысцкія прамовы, якія гучаць па тэлебачанні ці ў звычайных заявах кіраўнікоў міністэрстваў і Адміністрацыі прэзідэнта не могуць задаволіць ні сам склад ураду, ні бізнэсоўцаў, ні грамадзян краіны. Думаю, гэтая паўза была ўзятая для таго, каб выправіць прапановы ці тлумачэнне таго, што зараз адбываецца з дзяржавай ва ўсіх галінах”, - кажа эксперт.

Аднак ён не бярэца прадказаць, якімі менавіта будуць змены ў прамове беларускага кіраўніка.

“Што канкрэтна скажа Лукашэнка, мне нават цяжка ўявіць. Шчыра кажучы, не вельмі разумею, што там будзе... Бо, ведаючы праграму і той кірунак, у якім сённяшні рэжым вядзе краіну, я не бачу нейкіх станоўчых прапаноў. Патрэбны досыць кардынальныя змены ва ўсёй палітыцы,а сённяшні рэжым, здаецца, да гэтага не гатовы”, - канстатуе Уладзімір Мацкевіч.

Пры гэтым у Аляксандра Лукашэнкі меліся рэальныя падставы адкласці сваю прамову перад беларускім народам.

“Канешне, былі сур’ёзныя падставы. Бо той тупік, у які рэжым завёў палітыку дзяржавы, відавочны нават кожнаму з прыхільнікаў рэжыма, нават самім адказным асобам, якія яго ўзначальваюць”, - перакананы кіраўнік Рады “ЕўраБеларусі”.

Тым не менш, наўрад ці ў краіне нешта зменіцца пасля выступлення прэзідэнта 8 траўня. “Не бачу ніякіх падстаў і чыннікаў, каб чакаць нейкіх кардынальных змен. Хутчэй за ўсё, мы пачуем апраўдалкі, тлумачэні, можа быць, новую рыторыку. Але ж не рэальныя прапановы”, - упэўнены філосаф.

Уладзімір Мацкевіч таксама адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка зараз наўрад ці будзе імкнуцца працягваць канфлікт з Еўрасаюзам.

“На момант сакавіка-красавіка палітыка Беларусі ў дачыненні да ўсіх суседзяў, у першую чаргу, да Захада, падавалася цалкам тупіковай і безперстпектыўнай. І далейшае абвастрэнне ў гэтым сэнсе зрабіла б нашую сітуацыю ў краіне ўвогуле цяжкай. Таму, думаю, якраз варта чакаць нейкіх лагодных захадаў у галіне міжнароднай палітыкі, лагодных захадаў у бок ЕС, а не абвастрэння”, - мяркуе эксперт.

На яго думку, пра гэта сведчыць і прагненне беларускага прэзідэнта сустрэцца з кіраўнікамі дыпмісій краін ЕС.

“Недарэмна зараз Лукашэнка запрасіў да сябе амбасадараў заходніх краін. Напэўна, для абвяшчэння нейкіх карэкціровак у дачыненнях з Захадам. Думаю, што тая прамова, з якой ён выступіць перад амбасадарамі, і пасланне да народа Беларусі будуць адрознівацца толькі некаторымі рэверансамі. У пасланні захаваецца больш канфрантацыйная рыторыка, а да дыпламатаў Лукашэнка звернецца калі не з прабачэннямі, дык з прапановамі па змякчэнні, улагоджванні адносін”, - зазначыў Уладзімір Мацкевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео