BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Паўла Баркоўскага "Герменеўтыка сацыяльнага"

08.05.2012
Публічная лекцыя Паўла Баркоўскага "Герменеўтыка сацыяльнага"
Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» - лекцыю філосафа Паўла...

Адукацыйная праграма "Лятучы універсітэт" запрашае на чарговую лекцыю з цыкла публічных лекцый “Urbi et Orbi” - лекцыю філосафа Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага”.

 

 

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Павел Баркоўскі

"Герменеўтыка сацыяльнага"

11 мая, а 18.30

Галерэя "Ў"
(прасп. Незалежнасці, 37а)

   

"Зразумей мяне! Чаму ты мяне не разумееш?!" - як часта нам даводзіцца чуць падобнае ці прамаўляць самім. Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету, сімвалічным абавязкам, сацыяльнай пазіцыі?.. Усё гэта можа мецца на ўвеце, а можа і нічога канкрэтнага: проста жаданне псіхалагічнага камфорту ў межах камунікацыі.

Што пра разуменне можа сказаць герменеўтыка? І вельмі шмат, і вельмі мала, гледзячы ад ракурса пастаноўкі пытання... Але герменеўтыка сёння - гэта, прынамсі, не толькі мастацтва разумення пісьмовых тэкстаў, яна сягае межаў сімвалічнага поля культуры. І нават выходзіць за гэтыя абсягі. Яна ставіць пытанні накшталт: А хто спрабуе нечага зразумець? У якім кантэксце гэты хтосці дзейнічае? Якія ўзроўні разумення яму ці ёй дасяжныя? Колькі вымярэнняў можа налічваць сам прадмет гэтага наўпростага разумення? І шмат якія яшчэ.

Варта, аднак, памятаць яшчэ адну рэч. Герменеўтыка сёння можа і мусіць займацца не толькі асэнсаваннем розных артэфактаў культуры, што складаюць яе матэрыяльнае цела, яна сягае нават таго, што сабой уяўляе сучасны чалавек. Бо кожын з нас сам па сабе складаны і комплексны герменеўтычны прадмет. Што ўяўляюць сабою нашая самасць, нашыя паводзіны, матывы і думкі як не сімвалічны прадукт культуры? І вось мы сягаем вобласці, дзе сустракаюцца псіхалогія і псіхааналіз, сацыялогія і сацыялінгвістыка, антрапалогія і культуралогія. Як усе гэтыя шматлікія інтэрпрэтацыі і самаінтэрпрэтацыі могуць суіснаваць у нас, абумоўліваць нашыя думкі і паводзіны, нават канструяваць ідэнтычнасць нашай асобы. Герменеўтыка сацыяльнага - гэта спроба звесці шматлікія ніткі размовы пра нас саміх - тых, каго трэба зразумець, хто разумення прагне, - у пэўнае адзінства дыскурса і даць рады таму складанаму напластаванню сэнсаў і інтэрпрэтацый, якім ёсць сёння чалавек.

 

Лекцыя Паўла Баркоўскага “Герменеўтыка сацыяльнага” адбудзеццца 11 мая (пятніца) у Галерэі "Ў" а 18.30.

Уваход вольны!

Таксама глядзіце анлайн-трансляцыю лекцыі на сайце Лятучага універсітэта: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=522

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео