BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязень Дашкевіч атрымаў ўзнагароду Свабоды YEPP

08.05.2012
Палітвязень Дашкевіч атрымаў ўзнагароду Свабоды YEPP
Личности
Лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам узнагароды Свабоды, арганізаванай Моладзю Еўрапейскай народнай партыі (Youth...

Лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам узнагароды Свабоды, арганізаванай Моладзю Еўрапейскай народнай партыі (Youth of the European People’s Party – YEPP) у 2012 годзе.

Кіраўніцтва YEPP накіравала ліст кіраўніцтву “Маладова Фронта”, дзе адзначыла, што Зміцер Дашкевіч вядомы як арганізатар шматлікіх вулічных акцыяў, удзел у якіх прывёў да месяцаў адміністратыўнага арышту, з прычыны адстойвання маладым чалавекам уласных перакананняў.

“Мы з захапленьнем назіралі за Вашай барацьбой за свабоду ў Вашае краіне, і нашыя сэрцы з Вамі ў гэтыя цяжкія часы. YEPP актыўна займаецца пытаньнем свабоды ў Беларусі, мы удзельнічаем у кампаніях па рассылцы паштовак і міжнародных пратэстах. Мы спадзяемся, што, аддаўшы Вам першую узнагароду Свабоды, мы паглыбім свой удзел у Вашай справе”, - цытуе заяву YEPP прэс-служба “Маладога Фронта”.

Моладзевая арганізацыя Еўрапейскай народнай партыі заснаваная ў 1997 годзе. Яна аб’ядноўвае больш за 51 хрысьціянска-дэмакратычную моладзевую палітычную арганізацыю з больш як 35 краінаў Эўропы, сумарная колькасьць чальцоў перавышае 1,4 млн.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео