BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандар Класкоўскі: У Расіі будзе больш складаная гульня

08.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Аляксандар Класкоўскі: У Расіі будзе больш складаная гульня
Жаданне здушыць любую альтэрнатыву ў Расіі спалучаецца з гульнёй у кіраваную дэмакратыю. Але, там, як і ў Беларусі, пост-савецкі...

Жаданне здушыць любую альтэрнатыву ў Расіі спалучаецца з гульнёй у кіраваную дэмакратыю. Але, там, як і ў Беларусі, пост-савецкі аўтарытарызм усё адно вылазіць, як шыла з мяшка. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, палітолаг Аляксандар Класкоўскі.

“Пэўныя рысы падабенства паміж тым, што адбываецца ў Расіі і адбывалася нейкі час таму ў Беларусі, можна знайсці. Параўноўваць разгон Марша мільёнаў у Маскве з падзеямі 19 снежня 2010 года ў Мінску ўжо стала свежым, але штампам”, - адзначыў суразмоўца.

“Аднак любыя параўнанні ўсё ж кульгаюць. Падабенства ў тым, што абодва рэжымы з’яўляюцца пост-савецкімі, недэмакратычнымі, і таму выяўляюцца аўтарытарныя інстынкты: жаданне здушыць любую альтэрнатыву. Гэта выяўляецца трошкі ў розных формах. У Беларусі - больш груба, у Расіі яно спалучаецца з гульнёй у кіраваную дэмакратыю. Але пост-саўковы аўтарытарызм усё адно вылазіць, як шыла з мяшка. Разам з тым сітуацыя адрозная ў тым сэнсе, што Пуцін, я думаю, усё-ткі будзе ўлічваць настроі ў грамадстве. Ён разумее, што толькі закручваннем шрубаў Расію не ўтрымаць. Таму там, мне здаецца, будзе больш складаная гульня”, - мяркуе Аляксандар Класкоўскі.

Пуцін пабаіцца скававаць “лібералізацыю” Мядзведзева

Ён нагадаў, што былы прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў напрыканцы свайго кіраўніцтва Расіяй прыняў лібералізацыйныя законы, якія яго пераймальнік Уладзімір Пуцін скасаваць, хутчэй за ўсё, пабаіцца.

“Мядзведзеў пад заслону свайго кіравання падпісаў два важныя законы. Пры ўсіх агаворках, гэта новы закон аб партыях, які значна спрашчае іх рэгістрацыю і пашырае магчымасці ўдзелу ў палітычным жыцці, а таксама рашэнне, якое вярнула выбары губернатараў. Скасаваць гэта зараз для Пуціна было б крокам, на які, я думаю, ён не пойдзе, бо яно было б надта вялікім выклікам грамадству. Таму нейкая гульня будзе - хаця, канешне, сапраўднай дэмакратызацыі ў Расіі чакаць у агляднай перспектыве не даводзіцца. І ў гэтым сэнсе выглядаюць наіўнымі ілюзіі (калі яны ў кагосьці засталіся), што дэмакратызацыя можа прыйсці ў Беларусь з Усходу”, - даводзіць палітолаг.

На яго думку, Беларусь мае куды больш шансаў на пераўтварэнне ў дэмакратычную дзяржаву, чым РФ.

“У Беларусі, з аднога боку, болей цяжкая сітуцыя - у тым сэнсе, што рэжым выглядае больш брутальным. Але разам з тым, як ні парадаксальна, ёсць болей надзеі: бо Беларусь бліжэй да Еўрасаюза. Гэта адносна невялікая краіна, і, у прынцыпе, пры пэўнай змене сітуацыі шансы на інтэграцыю ў ЕС для Беларусі ўсё ж дастаткова высокія. Прышласць Расіі ж, я думаю, вельмі хісткая і туманная. Гэта вялікая еўразіўская краіна, якая, на вялікі жаль, хутчэй за ўсё будзе дэградаваць”, - прагназуе Аляксандар Класкоўскі.

Расія - краіна жахаў. Нават вачыма беларуса

Тым часам у СМІ з’яўляюцца паведамленні, што падчас Маршу мільёнаў сілавыя структуры збілі да смерці аднаго ці двух удзельнікаў мітынга, хаця афіцыйна пацверджваецца толькі пра няшчасны выпадак з фатографам, які спрабаваў з вышыні здымаць акцыю і разбіўся. “Гэтую інфармацыю трэба правяраць. Тут цяжка каментаваць, бо няма нейкага афіцыйнага пацверджання”, - заўважыў палітолаг.

Ці азначае гэта, што рэжым у Расіі больш жорсткі за беларускі?

“Цяжка праводзіць наўпроставыя паралелі. З аднога боку - расійская кіроўная эліта ўсё ж болей тонка спрабуе гуляць. Яна дае пэўны абсяг і для таго, каб былі прымансі дэкаратыўныя элементы дэмакратыі. Напрыклад, у пэўнай рэзервацыі там існуюць адносна незалежныя медыя. Таму нібыта ў гэтым сэнсе ёсць нейкая адносная прастора лібералізму, якой нібыта няма ў Беларусі. Але, з іншага боку, Расіі - краіна сапраўды вялікіх кантрастаў, краіна жахаў. І тое, што там адбываеца, прыкладам, у турмах - шэта страшныя рэчы. А калі паглядзець, колькі ў Расіі забойстваў журналістаў - лічбы, канешне, выглядаюць жахліва. Нават вачыма беларуса. Таму развагі, які рэжым болей брутальны, даволі абстрактыя”, - аргументуе эксперт.

Найбольш прыкрае і кепскае ў паводзінах кіраўніцтва абедзьвюх краінаў - што яны перакрэсліваюць сваім народам шлях у дастойную прышласць, перакананы Аляксандар Класкоўскі.

“Галоўная хіба абодвух рэжымаў, па вялікім рахунку, у тым, што для пэўных асобаў утрыманне ўлады стаецца самамэтай. І гэтаму ў ахвяру яны прыносяць прышласць краіны. Фактычна, народ выракаюць на дэградацыю, перакрэсліваюць шлях у цывілізаваную сусветную супольнасць. Вось у гэтым абодва рэжымы вельмі роднасныя. А пра градацыі ды ступені можна доўга дыскутаваць”, - дадаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео