BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС

07.05.2012
Публічная лекцыя па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС
Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па...

Арганізацыя Belarus Watch і грамадзянская кампанія "У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!" запрашае на публічную лекцыю ўкраінскай эксперткі па візава-міграцыйнай палітыцы ЕС Ірыны Сушко ў Вільні.

Лекцыя адбудзецца 11 мая, у пятніцу, а 14.00, у Беларускім Доме правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Latako g. 3).

Ірына Сушко прадстаўляе арганізацыю "Еўропа без бар’ераў", што прасоўвае ўнутраныя рэформы для дасягнення Украінай крытэрыяў бязвізавай краіны ў адносінах з ЕС.

У лекцыі "Бязвізавая Еўропа для краін Усходняга Партнёрства: шляхі дасягнення" экспертка закране наступныя пытанні.

- Перспектывы краін Усходняга партнёрства ў візавай лібералізацыі.

- Як выглядаюць Беларусь і Украіна на візавай мапе ЕС?

- Права свабоды руху для грамадзян трэціх краін: тэорыя і практыка.

- Базавыя асновы візавай і міграцыйнай палітыкі ЕС.

- Што рабіць грамадзянскай супольнасці і дзяржструктурам для як найхутчэйшага спрашчэння і адмены візавага рэжыму.

На лекцыю запрашаюцца актывісты кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» і іншыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі СМІ, а таксама дзяржструктур краін ЕС, якія цікавяцца намаганнямі грамадскіх арганізацый па прасоўванні міжчалавечых кантактаў паміж ЕС і Беларуссю.

Працягласць лекцыі, уключаючы пытанні і адказы: 1 г. 45 хв.

Мовы: руская / беларуская і англійская (сінхронны пераклад).

Просім Вас пацвердзіць удзел па адрасе [email protected] з указаннем імя, арганізацыі, якую Вы прадстаўляеце, і кантактнага тэлефона.

Кантактная асоба: Мар’яна Суткене, Belarus Watch, +37067162014.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео