BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Лялькоў: Школьнікі не адносяць Беларусь да Еўропы

07.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Ігар Лялькоў: Школьнікі не адносяць Беларусь да Еўропы
  Сучасная беларуская школа не вучыць дзяцей успрымаць Беларусь у еўрапейскім кантэксце. Пра гэта Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі»...

 

Сучасная беларуская школа не вучыць дзяцей успрымаць Беларусь у еўрапейскім кантэксце. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў культуролаг Ігар Лялькоў.

 

Да такой высновы эксперт прыйшоў па выніках конкурса “Што я ведаю пра Еўропу”, які праводзіўся з 29 красавіка па 1 траўня сярод старшакласнікаў.

Асноўным арганізатарам конкурса з’яўляецца ініцыятыўная група беларускага Клуба еўрапейскіх настаўнікаў. У арганізацыі мерапрыемства таксама прымалі ўдзел Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”, Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэхія), Офіс за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і Рух “За Свабоду”.

На паўфінальныя мерапрыемствы з’ехаліся 70 вучняў 8-10 класаў ва ўзросце ад 14 да 16 год. Конкурсы вёў у сваім традыцыйным манеры вядомы вядоўца тэлепраграмы “Падарожжы дылетанта” Юры Жыгамонт. У працы журы ў тым ліку прынялі ўдзел кіраўнік “ЕўраБеларусі” Улад Вялічка і дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Як зазначыў Ігар Лялькоў, не ва ўсіх школах да правядзення конкурса паставіліся станоўча.

“У гэтым годзе на конкурс падалі заяўкі 15 камандаў, кожная - гэта пяць школьнікаў і настаўнік-кіраўнік. На вялікі жаль, каманда з вёскі Бокшыцы Слуцкага раёна да гульні не даехала: яе фактычна не выпусцілі. Там ці то адміністрацыя школы вельмі не прыхільна паставілася да ўдзелу каманды ў конкурсе, ці то раённы аддзел адукацыі. Ім настаяльна парэкамендавалі не ехаць, але ўсе астатнія каманды удзел прынялі”, - распавёў суразмоўца.

Конкурс складаўся з трох паўфіналаў. “Два праходзілі ў Ракаве (Валожынскакі раён Мінскай вобласці), адзін - у Магілёве. У першым паўфінале перамаглі удзельнікі з Маладэчна, у другім - з Брэста, а ў трэцім - каманда ліцэя №1 у Магілёве”, - праінфармаваў Ігар Лялькоў.

Падчас конкурсу высветліліся, што навучальны працэс у беларускай школе мае пэўныя хібы.

“Былі такія рэчы, якія школьнікі павінныя былі б ведаць, а яны не здолелі адказаць. Напрыклад, у апошнім паўфінале прапаноўвалася назваць вялікага ўраджэнца Польшчы, які сваёй дзейнасцю спрыяў аб’яднанню Еўропы, хаця не падпісваў дамоваў аб еўрапейскай інтэграцыі, а яго смерць у 2005 годзе аб’яднала тысячы еўрапейцаў, што з’ехаліся на пахаванне. Школьнікі не адказалі, што гэта быў Ян Павал II”, - зазначыў эксперт.

Праўда, адна каманда правільна паведаміла, што гэтым еўрапейцам быў Рымскі Папа - аднак не назвала яго імя.

“Таксама ніхто не здолеў за два паўфіналы назваць добра вядомы еўрапейскі горад, які напрыканцы XVIII - пачатку XX стст. быў езуіцкай сталіцай. Гэта добра вядомы Полацак, але дзяцей у самім пытанні збіла тое, што гаворка шла пра еўрапейскі горад”, - тлумачыць Ігар Лялькоў.

Іншымі словамі, школьнікі не ўспрымаюць Беларусь як частку Еўропы.

“Ёсць такая праблема, якая вынікае, напэўна, з хібаў нашага адукацыйнага працэсу: Беларусь не разглядаецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце: Беларусь бачыцца сама па сабе, Еўропа - сама па сабе. У вучняў ёсць пэўныя веды пра Беларусь і пра Еўропу, а вось супаставіць гэта і ўяўляць Беларусь у еўрапейскім кантэксце - такога наша сучасная школа не дае. Гэта вельмі прыкра, над гэтым трэба працаваць”, - упэўнены культуролаг.

Аднак увогуле веды падлеткаў пра Еўропу сёння значна больш глыбокія, чым восем год таму.

“Мы пачыналі гэты конкурс у 2004 годзе, тады дзеці сапраўды ведалі нашмат менш. А зараз веды больш глыбокія, больш канкрэтныя, з кожным годам - усё больш грунтоўныя. Натуральна, гэта не можа не радаваць”, - адзначыў Ігар Лялькоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео