BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Другі семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"

04.05.2012
Другі семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"
10 мая 2012 года ў Мінску Цэнтр прававой трансфармацыі ды Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць другі...

10 мая 2012 года ў Мінску Цэнтр прававой трансфармацыі ды Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць другі сэмінар-кансультацыю “Стварэньне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацый”.

Падчас сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных  дакументаў.

Трэнэрамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, Юрый Чавусаў, Асамблея НДА.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінска і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя  адрасы: [email protected] ды [email protected] з пазнакай у тэме ліста "Seminar2012". У заяўцы пазначце: імя, прозвішча, месцажыхарства, тэлефон і, пры магчымасці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, што ствараецца.

Апошні тэрмін падачы заявак: да 16.00 7 мая 2012 года.

Колькасць месцаў абмежавана, таму арганізатары семінара пакідаюць за сабой права правесці адбор заявак.

Паведамленне пра вынік разгляду заяўкі будзе абвешчана не пазней за 8 мая.

Сэмінар-кансультацыя адбудзецца  ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, 2-гі паверх, уваход праз дзверы № 16). Карту глядзіце ніжэй.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў: з 12.00, пачатак у 12.30 (працягласьць: да чатырох гадзін).

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео