BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце міліцыя сарвала канцэрт анархістаў

04.05.2012
У Брэсце міліцыя сарвала канцэрт анархістаў
Пад Брэстам супрацоўнікі міліцыі разагналі канцэрт анархістаў і затрымалі 11 чалавек. Актывістаў паставілі на фота- і відэаўлік, на...

Пад Брэстам супрацоўнікі міліцыі разагналі канцэрт анархістаў і затрымалі 11 чалавек. Актывістаў паставілі на фота- і відэаўлік, на некаторых склалі адміністратыўныя пратаколы.

Паводле прэс-службы мясцовага ўпраўленьня ўнутраных спраў, “на мерапрыемстве прысутнічала больш за 150 асобаў, у тым ліку прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Ўкраіны і Польшчы. Яны абмяркоўвалі пляны сумеснай арганізацыі скаардынаваных дзеянняў экстрэмісцкага характару, накіраваных на парушэньне грамадскага парадку і бяспекі”.

У інфармацыі прэс-службы Брэсцкага УУС паведамляецца, што на гэтым сходзе “выказваліся лозунгі ў падтрымку анархістаў, затрыманых у Мінску і асуджаных за закідваньне бутэлькамі з запальнай сумесьсю амбасады Расійскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, на прыкладзе апошніх падзеяў у Польшчы, калі анархісты правялі шэсце па цэнтральных вуліцах Варшавы, прапаноўвалася скаардынаваць дзеянні па міжнароднай супрацы з выездам на месцы правядзення акцыяў”.

Аднак прадстаўнікі анархісцкага руху Брэста не пагаджаюцца з такой фармулёўкай. Як распавёў анархіст, які не пажадаў назваць сваё імя, міліцыя разагнала звычайны рок-канцэрт, а не “экстрэмісцкі злёт”.

“Там не было ніякага злёту анархістаў, быў звычайны канцэрт на адкрытым паветры ў лесе за Берасцем. Ён меўся быць усю ноч. Аднак гадзіны а другой уночы хлопцы, якія раней з’ехалі, пабачылі, што туды едуць аўтазакі. Яны папярэдзілі, патэлефанавалі. Таму там практычна ўсе змаглі схавацца. Наконт таго, што там нейкі міжнародны з’лёт быў — гэта няпраўда. У асноўным там былі брэсцкія. Гэта быў проста канцэрт, на якім выступалі рок-гурты”, - цытуе маладога чалавека “Радыё Свабода”.

Затрыманых вызвалілі праз тры гадзіны.

Як раней паведамляла Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, 24 сакавіка ў Мінску сілавыя структуры разагналі канцэрт кампаніі “Ежа замест бомбаў”. Удзельнікаў мерапрыемства затрымалі, аднаго з іх сур’ёзна збілі.

Іншага актывіста кампаніі, студэнта пятага курса Беларускага нацыянальная тэхнічнага універсітэта, супрацоўнікі КДБ намагаліся прымусіць да “супрацоўніцтва”, замкнуўшы ў дэканаце ВНУ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео