BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Барак Абама: Пераслед Наталлі Радзінай - прыклад парушэння дэмакратычных прынцыпаў

04.05.2012
Барак Абама: Пераслед Наталлі Радзінай - прыклад парушэння дэмакратычных прынцыпаў
Личности
Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў вымушаны ад'езд з Беларусі журналісткі Наталлі Радзінай прыкладам парушэння дзяржаўнымі ўладамі...

Прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў вымушаны ад'езд з Беларусі журналісткі Наталлі Радзінай прыкладам парушэння дзяржаўнымі ўладамі дэмакратычных прынцыпаў.

"Пагрозы і запужванне, з якімі сутыкнуўся эквадорскі журналіст Сезар Рыкаўртэ, выгнанне беларускай дэмакратычнай актывісткі Наталлі Радзінай, непрамая цэнзура, у тым ліку праз абмежаванне свабоды перамяшчэння, прымененая да кубінскага блогера Ёані Санчэса, працягваюць аказваць негатыўны ўплыў на свабоду самавыяўлення і прэсы", - гаворыцца ў заяве Абамы, прысвечанай Сусветнаму дню свабоды прэсы, які адзначаўся 3 траўня.

"Мы заклікаем урады ўсіх краін абараняць права журналістаў, блогераў і дысідэнтаў адкрыта гаварыць і пісаць, не апасаючыся пакарання, зняць абмежаванні на перамяшчэнне і іншыя формы цэнзуры, якія перашкаджаюць рэалізацыі гэтых універсальных правоў", - падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Журналістка Наталля Радзіна з'яўляецца галоўным рэдактарам апазіцыйнага сайта "Хартыя-97", рэдакцыя якога цяпер працуе ў Літве, дзе Радзіна атрымала палітычны прытулак. Яна была абвінавачаная па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, нагадвае БелаПАН. Амаль паўтара месяца журналістка знаходзілася ў СІЗА КДБ, два месяцы — па месцы прапіскі ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) пад падпіскай аб нявыездзе, адкуль патаемна выехала і пакінула межы Беларусі. У Сусветны дзень свабоды прэсы Наталля Радзіна абыходзіць свой дзень нараджэння.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео