BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Мацкевіч: Зараз не той час, калі прымаюцца нейкія цвёрдавызначальныя рашэнні

03.05.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Сяргей Мацкевіч: Зараз не той час, калі прымаюцца нейкія цвёрдавызначальныя рашэнні
Мiнскiя ўлады нечакана адмовілі арганізатарам сёмага справаздатна-выбарчага Кангрэса Асамблеі НДА ў памяшканні, таму мерапрыемства...

Мiнскiя ўлады нечакана адмовілі арганізатарам сёмага справаздатна-выбарчага Кангрэса Асамблеі НДА ў памяшканні, таму мерапрыемства пераносіцца на чэрвень. Аднак гэта не здымае праблем, якiя павiнен быў разглядаць кангрэс.

Перашапачаткова планавалася, што ён пройдзе 5-6 траўня ў Мінску. Але зараз яго дата будзе ўдакладняцца.

Найбольш актуальна для няўрадавых арганізацый - разабрацца з выклікамі, якія стаяць зараз перад грамадзянскай суполькасцю. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” заявіў кіраўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізыцый Сяргей Мацкевіч.

 “Кангрэс - гэта вялікі форум грамадскіх арганізацый Беларусі. Зараз не той час, калі прымаюцца нейкія цвёрдавызначальныя рашэнні. Мы даўно не збіраліся - апошні Кангрэс быў у 2009 годзе, калі яшчэ не скончылася лібералізацыя. Хаця тады мы бачылі, што ніякіх сістэмных зменаў няма, былі спадзевы, што жыццё беларускага грамадства ўсё ж пойдзе па станоўчым сцэнары... Зараз мы атрымалі жорсткія меры ўладаў супраць свабодных грамадзянаў, і паўсталі новыя задачы. Вось гэтую сітуацыю хацелася б абмеркаваць на Кангрэсе”, - тлумачыць суразмоўца.

“Прычым абмеркаваць не проста з тымі арганізацыямі, якія навідавоку - скажам, праваабарончымі - але больш шырокім спектрам грамадзянскай супольнасці, каб ацаніць праблемы і выклікі. І можа быць, паспрабаваць паразмаўляць пра нашую ролю ў гэтых працэсах у прышласці”, - дадаў Сяргей Мацкевіч.

Ён распавёў, што будучы форум будзе уключаць у сябе блок ацэнкі стану грамадскага сектара, а таксама дзве панэльныя дыскусіі. “Гэта дыскусія па пытаннях узаемаадносінаў няўрадавых арганізацыі і грамадзянаў (каго мы прадстаўляем, што ад нас чакаюць людзі) і дыскусія пад умоўнай назвай “НДА і Еўропа” - якім чынам дэмакратычныя каштоўнасці прасоўваем праз магчымасць беларуска-еўрапескага супрацоўніцтва”, - даводзіць кіраўнік Асамблеі.

У тым ліку будуць закранацца тэмы Усходняга партнэрства і мадэрнізацыйнага дыялогу, які ініцыяваў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы дабрасуседства Штэфан Фюле.

“Гэтыя тэмы абавязкова ўзнікнуць на дыскусійных панэлях, таму што яны зараз актуальныя. Натуральна, мы зацікаўленыя, каб быў нейкі спектар меркаванняў, каб была дыскусія”, - падкрэсліў Сяргей Мацкевіч.

Напрыклад, сярод экспертаў выступяць кіраўнік Рады Міжнароднага Кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Уладзімір Мацкевіч і дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Аднак пытанні супрацоўніцтва Асамблеі НДА ані з апазіцыйнымі палітычнымі сіламі, ані з беларускімі ўладамі абмярковаўць падчас Кангрэса не плануецца.

“Не, гэтая тэма непасрэдна на Кангрэс не выносіцца. Мы не ўхіляемся ад гэтых працэсаў, але хацелі бы зараз абмеркаваць у першую чаргу пытанні ўзаемадачыненняў грамадскага сектара і грамадства. Можа быць, палітычныя тэмы і паўстануць на панэльных дыскусіях. Але мы гэтыя тэмы не прапаноўвалі і не запрашалі на Кангрэс экспертаў па дадзенай тэматыцы”, - паведаміў Сяргей Мацкевіч.

Таксама не плануецца прапаноўваць нейкія новыя формы працы асамблеі.

“Заўсёды пасля такіх Кангрэсаў ёсць добрая магчымасць атрымаць зваротную сувязь ад грамадскіх арганізацый, з якімі мы працуем. Так што, у любым выпадку, будзе імпульс для далейшай дзейнасці. Пакуль што не прапануецца канкрэтных рашэнняў, каб яны былі пранятыя на Кангрэсе”, - зазначыў кіраўнік Асамблеі НДА.

“Але, напрыклад, мы запускаем працэс абмеркавання канцэпцыі развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Там паспрабуем вызначыць асноўныя выклікі грамадзянскай супольнасці і шляхі, якімі можна на іх адказаць. Мы ўжо пачалі абмяркоўваць гэта на абласных круглых сталах, спадзяемся, будзема магчымасць працягнуць абмеркаванне на кангрэсе. Магчыма, потым прыйдзе час ухваліць гэтую канцэпцыю”, - дадаў Сяргей Мацкевіч.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео