BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Астаповіч: У нашай краіне буйныя мерапрыемствы – катастрофа для гістарычных помнікаў

03.05.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Антон Астаповіч: У нашай краіне буйныя мерапрыемствы – катастрофа для гістарычных помнікаў
«У нас назіраецца тэндэнцыя: што не мерапрыемства, якое патрабуе вялікіх інвестыцый у добраўладкаванне, то катастрофа для...

“У нас назіраецца тэндэнцыя: што не мерапрыемства, якое патрабуе вялікіх інвестыцый у добраўладкаванне, то катастрофа для гісторыка-культурнай спадчыны”. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Яскравым прыкладам такіх мерапрыемстваў з’яўляецца чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. А добраўладкаванне закранае гістарычны цэнтр Мінска.

У канцы лютага  бягучага года на навукова-метадычный радзе Міністэрства культуры была ўзгодненая  эскізная праектная распрацоўка квартала №1 забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай.

-Пры рэалізацыі гэтага праекта будзе цалкам паламаная гістарычная планіровачная і аб’ёмная структура гэтага кутка гістарычнага цэнтра. І мы да чэмпіянату свету па хакеі 2014 г. пры рэалізацыі гэтага праекта мы атрымаем чарговы неадкват, - кажа Антон Астаповіч.

Фірма-інвестар (генеральны забудоўшчык) была ўтвораная спецыяльна для рэалізацыя згаданага праекта ў мінулым годзе, перад самым заключэннем інвестдамовы.

- Гэтая фірма-аднадзёнка заснаваная не на сваі грошы, - тлумачыць Астаповіч. - Яны хочуць рэалізаваць праект на папярэндяй продажы яшчэ не існуючых плошчаў суінвестарам, а потым знікнуць. З 36 перспектыўных памяшканняў інвестар ёсць толькі на адно. Сёння яны ліхаманкава шукаюць суінвестараў. І вось маё пасланне магчымым суінвестарам: не трэба ўкладаць грошы ў незаконныя праекты, таму што рана ці позна сітуацыя будзе вяртацца ў прававое рэчышча. Дарэчы, сітуацыя падказвае, што калі менавіта суінвестары будуць тармазіць, то праект не будзе рэалізаваны.

Таксама напрыканцы лютага пастановай Савета міністраў Беларусі была зацверджаная дзяржаўная праграма “Замкі Беларусі”. Яна прадугледжвае да 2018 года аднаўленне 38 аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. На гэта выдаткоўваецца каля 15 млн. даляраў. Палова гэтай сумы закладзеная на рэалізацыю праекта паўднёва-ўсходняй часткі мінскага замчышча, галоўным архітэкратам праекта з’яўляецца Сяргей Багласаў.

- Гэты праект нічога агульнага не мае з заканадаўствам аб ахове спадчыны, з крытэрыямі міжнародных методык у сферы рэстаўрацыі і рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый, - адзначае Антон Астаповіч. - Калі параўнаць афіцыйны праект і тое, што зроблена на падставе гістарычных матэрыялаў, на жаль, можна адзначыць тэндэнцыю да поўнай фальсіфікацыі гістарычнага цэнтра Мінска.

Там, дзе заканадаўча прапісана захаванне гістарычнай аб’емна-планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, ландшафтаў і культурнага пласту – на жаль, гэтага не адбываецца.

-Узвышаная пляцоўка, якая сімвалізуе валы замчышча, праведзена без уліку гістарычна складзенай канфігурацыі. Побач з гэтай пляцоўкай павінны ўзнікнуць псеўдагорад ХІІ ст. Як мы можам рабіць так званую рэканструкцыю горада ХІІ ст., калі ў нас няма накотн гэтага ніякіх матэрыялаў? – задаецца пытаннем Астаповіч. – На той пляцоўцы, дзе запланаваны “горад” ХІІ ст., нават не праводзіліся археалагічныя раскопкі. Мы не ведаем планіровачнай структуры ХІІ ст., размяшчэння пабудоў. Там узнікне цалкам муляж, я б назваў яго балаганам. Як мы можам аднаўляць тое, пра што не маем уяўлення? Гэта адвольны праект псеўдагістарычнага гарадка, які дапушчальны ў Серабранцы ці Чыжоўцы, але не ў гістарычным цэнтры сталіцы.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео