BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales, альбо рэфлексія нон-стоп

03.05.2012
Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales, альбо рэфлексія нон-стоп
Праект Artes liberales - гэта запрашэнне, адрасаванае да ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці вольнай адукацыі і верыць, што "дух свабоды", уласцівы...

Праект Artes liberales - гэта запрашэнне, адрасаванае да ўсіх, хто падзяляе каштоўнасці вольнай адукацыі і верыць, што "дух свабоды", уласцівы гуманітарным навукам, па-ранейшаму здольны да творчага пераўтварэння нашага жыцця.

Адкрыццё адбудзецца 3 траўня а 19.00 у галерэі "Ў".

Artes Liberales – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча "вольныя мастацтвы", якія падзяляліся на "мастацтвы слова" – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і "мастацтвы лічбы" – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), складалі непарушную аснову ўніверсітэцкай адукацыі. Толькі засвоіўшы сем вольных мастацтваў у строгай паслядоўнасці (што павінна было забяспечыць сістэматызм мыслення), студэнты маглі распачынаць навучанне на "старэйшых" факультэтах – багаслоўскім, медычным альбо юрыдычным. Пры гэтым пад "мастацтвам" (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства (і не ўласна "прыгожыя мастацтвы"), а "практычная навука" – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах. Невыпадкова тэрмін artista, што атрымаў шырокі распаўсюд у сярэднявеччы, адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў "вольныя мастацтвы".

З цягам часу змест і статус вольных мастацтваў у акадэмічным свеце істотна змяніліся: спачатку факультэты мастацтваў атрымалі новую назву факультэтаў філасофіі, утварыўшы ядро класічнай адукацыі, а потым вольныя мастацтвы былі вылучаныя ў самастойныя навукі і зрабіліся сінонімам усяго комплексу гуманітарных дысцыплін.

Сёння мы ёсць сведкамі заняпаду ідэі класічнага ўніверсітэта на фоне ўзмацнення прафесіяналізацыі і прагматызацыі адукацыі. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але ў грамадстве ведаў патрэба ў вольных мастацтвах не толькі не культывуецца, але часцяком блакуецца логікай эканамічнага розуму і ідэалогіяй свабоднага рынку, а доступ да ведаў з тых самых прычынаў робіцца ўсё больш праблематычным – як з гледзішча кошту навучання, так і ў плане "інструменталізацыі" ведаў. Універсітэцкая адукацыя ўсё больш падмяняецца менеджарскім пакетам адукацыйных паслуг па набыцці know how, у выніку чаго ўніверсітэт страчвае статус месца, у якім прыярытэтнай каштоўнасцю ёсць вольнае мысленне.

Інтэрнэтызацыя адукацыі, калі яна не ёсць рэфлексіўна асэнсаванай, робіць яшчэ больш складанай сітуацыю з атрыманнем ведаў, пазбаўляючы сэнсу індывідуальнае імкненне спазнаць свет: навошта штосьці спазнаваць, калі ўсе веды, назбіраныя чалавецтвам, ужо « дасяжныя» – трэба толькі, каб быў камп'ютар і інтэрнэт пад рукой. У выніку працэс навучання на нашых вачах ператвараецца ў набыццё навыкаў маніпуляцыі са здабытымі з інтэрнэту звесткамі, а пазнавальныя кампетэнцыі, што культывуюцца "вольнымі мастацтвамі", саступаюць месца карысным і манетызуемым навыкам аперавання масівамі інфармацыі. Інакш кажучы, у грамадстве ведаў катастрафічна не стае саміх ведаў, і грамада-знаўства ў тым ліку, а часу на ў-сведамленне зменлівага свету – таксама няма.

Праект Artes Liberales – гэта альтэрнатыва прыгнятальнай "глухасці спецыялізацый"; гэта напамін пра тое, што вольнае развіццё грамадства немагчымае без творчых, нестандартна думаючых людзей – не спецыялістаў у вузкім сэнсе слова, а людзей, здольных пераадольваць абмежаванасць дысцыплінарнага мыслення і выходзіць за межы ідэалагічнага фрэймавання свету, якое рэалізуецца ўладнымі рэжымамі.

Праект Artes Liberales – гэта эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне карысці гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння "вольных мастацтваў" у эпоху эканамічнага прагматызму і тэхналагічнага дэтэрмінізму. Хацелася б верыць у тое, што, нягледзячы на ўсе гістарычныя перыпетыі, "вольныя мастацтвы" захоўваюць сваё значэнне ў якасці зместавай і ідэалагічнай асновы самой ідэі Універсітэта і, як і раней, увасабляюць пафас адкрыцця свету, дух свабоды і каштоўнасці гуманітарных ведаў, а спасціжэнне навук і сёння ёсць канстытутыўнай умовай свабоды – у мысленні і ва ўчынках.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео