BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вялічка:На сённяшні момант Беларусь не ў стане ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве ў поўнай ступені

03.05.2012 "Народная Воля"
Вялічка:На сённяшні момант Беларусь не ў стане ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве ў поўнай ступені
О нас в медиа
Калі Беларусь стане паўнавартаснай еўрапейскай краінай? Якой павінна быць сапраўдная грамадзянская супольнасць? На гэтыя і іншыя...

Калі Беларусь стане паўнавартаснай еўрапейскай краінай? Якой павінна быць сапраўдная грамадзянская супольнасць?

На гэтыя і іншыя пытанні падчас публічнай лекцыі “Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя Беларусі” адказваў старшыня Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

На думку спадара Вялічкі, грамадзянская супольнасць у Беларусі сёння - гэта ўсё тое, што мысліць і арганізуе сябе як “незалежнае” (грамадскія арганізацыі і рухі, ініцыятывы і кампаніі, СМІ). Суб’ект грамадзянскай супольнасці - гэта не толькі той, каму “не ўсе роўна”, але і той, хто здольны несці адказнасць не “за гузікі, а за паліто”.

Адказнасць з’яўляецца прынцыповым момантам у працэсе еўрапаізацыі Беларусі. На яго думку, “мы станем еўрапейцамі толькі тады, калі пачнем дэманстраваць мысленне, дзеянне і камунікацыю, якія базуюцца на здольнасці несці адказнасць за сваю краіну і адначасова ўтрымліваць кантэкст адказнасці за агульнаеўрапейскія працэсы”.

Аб пытаннях грамадзянскай супольнасці і еўрапеізацыі Улад Вялічка можа судзіць не толькі як тэарэтык, але і як практык. Спадар Вялічка ў мінулым годзе быў сустаршынёй Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На гэтай падставе “Народная Воля” задала некалькі пытанняў наконт перспектываў удзелу Беларусі ва Усходнім партнерстве.

- Ці магчымы паўнавартасны ўдзел нашай краіны ва Усходнім партнёрстве пры сённяшней уладзе?

- Вядома, што самая ідэальная карціна, калі краіна ў стане ўдзельнічаць і несці адказнасць за ўдзел ва Усходнім партнерстве, ва ўсіх вымярэннях, якія існуюць. Міждзяржаўная, парламентская, узровень грамадзянскай супольнасці, узровень бізнес-супрацоўніцтва і мясцовых улад. Вось такія пяць узроўняў.  На сенняшні момант, Беларусь у такіх катэгорыях не ў стане ўдзельнічаць ва Усходнім партнерстве ў поўнай ступені. Але з іншага боку тыя кампаненты, якія ў Беларусі ёсць, якія сфарміраваны і могуць эфектыўна працаваць абавязкова павінны быць задзейнічаны і кампенсаваць адсутнасць тых механізмаў, якіх няма.

- Што атрымалася зрабіць Нацыянальнай платформе Форума грамадзянскай супольнасці за апошні час? 

- Апошняя палова года не была надта паспяховыя менаваіта з-таго, што яны былі самыя цяжкія для беларуска-еўрапейскіх стасункаў. З’яўленне палітзняволенных, усе дайшло да дыпламатычнага канфлікту. У такіх умовах разлічваць на вялікі прагрэс не вападае. Але з іншага боку беларуская грамадзянская супольнасць працягвае працу ў такім сталым фармаце, які ёсць у межах Форума грамадзянскай супольнасці. Гэта значыць, удзел у працы тэматычных груп Усходняга партнерства, гэта нажаль немагчымасць удзелу ў маніторынгу рэалізацыі праектаў у Беларусі з-за таго, што гэтыя праекты не рэалізуюцца. Але з другога боку, агульнафарматныя пытанні Усходняга партнёрства: наладжванне і абмеркаванне сістэмы дарожных карт для развіцця Усходняга партнерства, як праграмы ў дачыненні да ўсіх 6 краін. Зараз адбываецца спроба сінхранізаваць крытэрыіі і механізмы адсочвання прагрэсу ў пытаннях Усходняга партнерства ва ўсіх 6 краінах.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео