BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

IBB адмовіў Асамблеі НДА ў памяшканні для Кангрэса

02.05.2012
IBB адмовіў Асамблеі НДА ў памяшканні для Кангрэса
Пад пагрозай правядзення чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.

Пад пагрозай правядзення чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны Кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.

Мерапрыемства планавалася 5-6 траўня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Мінску. Падчас свайго форума прадстаўнікі арганізацый-сябраў Асамблеі НДА меліся абраць новае кіраўніцтва, а таксама абмеркаваць стан беларускай грамадзянскай супольнасці, развіццё рэгіянальных ініцыятыў, пашырэнне грамадскага дыялёгу і ўзаемадзеянне з палітычным сектарам.

Між тым, стала вядома, што кіраўніцтва Міжнароднага адукацыйнага цэнтра адмовіла заяўнікам у памяшканні, дзе апошнім часам прадстаўнікі "трэцяга сектара" мелі сталую дыскусійную пляцоўку. Прычыны адмовы ўдакладняюцца, паведамляе "Радыё Свабода".

Напярэдадні кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Сяржук Лісічонак расказаў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" пра мэты Кангрэса:

"Гэта вялікі форум, на які прадстаўнікі грамадскіх арганізацый разнастайных інтарэсаў могуць прыехаць і прыняць удзел. Гэты кангрэс праводзіцца для таго, каб даць магчымасць грамадскім арганізацыям і ініцыятывам з усёй краіны сустрэцца, паразмаўляць пра тое, што іх непакоіць, пра сваю дзейнасць, падзяліцца ноў-хаў, абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, якія паўстаюць у грамадскім жыцці Беларусі. І пры патрэбе - прыняць нейкія дзеянні, нейкія заклікі па далейшых планах”.

Сяржук Лісічонак удакладніў, што ў Асамблею НДА уваходзіць больш за 300 арганізацый, але ў імпрэзе меліся ўдзельнічаць не толькі яны: "Мы ладзім не проста Кангрэс Асамблеі НДА, але значна больш шырокае мерапрыемства. Выказалі жаданне прысутнічаць і іншыя арганізацыі", - удакладніў суразмоўца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео