BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

IKEA выкарыстоўвае бясплатную працу беларускіх вязняў

02.05.2012
IKEA выкарыстоўвае бясплатную працу беларускіх вязняў
Канцэрн IKEA выкарыстоўваў працу зняволеных, у тым ліку палітычных, у таталітарных краінх. Пра гэта паведаміла швэдская тэлекампанія SVT у...

Канцэрн IKEA выкарыстоўваў працу зняволеных, у тым ліку палітычных, у таталітарных краінх. Пра гэта паведаміла швэдская тэлекампанія SVT у сваёй праграме журналісцкіх расследаваньняў Uppdrag granskning.

Гэтая тэма шырока абмяркоўваецца ў нямецкіх ды аўстрыйскіх выданнях, сярод якіх Stern, Märkische Allgemein, Der Standard ды іншыя, перадае “Радыё Свабода”.

Журналісты абвінавачваюць швэдзскі канцэрн у тым, што, вырабляючы папулярную, модную і параўнальна нізкую паводле кошту мэблю, прадпрымальнікі выкарыстоўвалі бясплатную працу вязняў, пры якой цалкам ігнаравалася тэхніка бяспекі і ліміты працоўнага часу.

Праграма Uppdrag granskning прыводзіць паказаньні былых начальнікаў турмаў ГДР. Паводле аднаго з іх, які ў 1970–1980-я ўзначальваў папраўчую ўстанову гораду Вальдхайм, на мясцовым мэблевым заводзе вязні (шмат хто з іх сядзеў за спробы ўцёкаў з Усходняй Нямеччыны) рабілі ў вельмі цяжкіх умовах. Асуджаныя выраблялі, напрыклад, мэблевы крапеж, ня маючы для гэтага ані адпаведных пальчатак, ані сродкаў для абароны органаў слыху, ані нармальных сядзеньняў.

“Гэта было больш прымітыўна, чым тыя ўмовы, якія існавалі ў эканоміцы ГДР. Гэта была сапраўдная рабская праца”, - распавёў журналістам былы турэмнік.

У сваім расследаваньні аўтары праграмы спасылаюцца таксама і на шматлікія матэрыялы з архіваў тайнай паліцыі “Штазі”. Яны сведчаць, што такая рабская праца для швэдскага канцэрну мела месца сама меней на 65 усходненямецкіх заводах.

Згодна з інфармацыяй SVT ды нямецкамоўных выданняў, пасля развалу ГДР канцэрн пачаў шукаць аналагічную працоўную сілу ў іншых дыктатарскіх краінах. Меркавалася, што вытворчасць таннай швэдскай мэблі пяройдзе ў Паўночную Карэю, аднак гэта не ўдалося. І тады працоўныя знайшліся ў Бірме (М’янме) ды Беларусі. У прыватнасці, пра гэта піша нямецкі часопіс Stern.

Летась у лютым у Магілёве было падпісанае інвэстыцыйнае пагадненне паміж Беларуссю і літоўскай кампаніяй Vakarų Medienos Grupė аб стварэньні ў гэтым горадзе дрэваапрацоўчага комплексу, на якім будзе вырабляцца стыльная скандынаўская мэбля. Ініцыятарам праекту выступіла літоўская кампанія, якая мае партнэрскія сувязі з IKEA. Інвэстыцыі павінны скласьці 64,3 млн еўра.

Пра тое, што асуджаныя папраўчых калоніях Беларусі працуюць з парушэннем нормаў працоўнага заканадаўства, распавядаюць і самі беларускія вязьні. У некаторых калоніях ёсць майстэрні з ненармаваным працоўным днём. Там занятыя адмыслоўцы, аднак іх месяцовыя заробкі могуць складаць у лепшым выпадку пару дзясяткаў тысяч рублёў. Адміністрацыя не зацікаўленая ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні такіх працаўнікоў і ідзе на гэта толькі ў выпадку, калі тыя знойдуць сабе адпаведную замену. Размова ідзе, сярод іншага, і пра мэблевую вытворчасць, якая існуе пры шэрагу беларускіх калоніяў. Вязні, аднак, не ведаюць, ці рабілі яны штосьці менавіта для ІКЕА.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео