BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ірына Жыхар: Якое свята працы, калі няма cапраўднага рынка працы?

30.04.2012 Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
Ірына Жыхар: Якое свята працы, калі няма cапраўднага рынка працы?
У Беларусі рынак працы арыентаваны на ўраўнілаўку. А прадстаўнічыя арганізацыі працоўных нездольныя бараніць іх правы. У такіх умовах...

У Беларусі рынак працы арыентаваны на ўраўнілаўку. А прадстаўнічыя арганізацыі працоўных нездольныя бараніць іх правы. У такіх умовах святкаваць 1 мая проста не выпадае, паведаміла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” старшыня Рады Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Ірына Жыхар.

“Калі паглядзець на саму назву "Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных", дык што тычыцца беларускага кантэксту, вельмі цяжка казаць пра салідарнасць. Бо фактычна ўсе людзі знаходзяцца на кантрактнай сістэме найма, і кожны б’ецца за сваю працоўную прышласць паасобку. Прафсаюзы фактычна вынесеныя па-за абарону іх правоў, у жыцці працоўнага чалавека яны хутчэй выступаюць у сацыяльным кантэксце. Пра мiжнародны кантэкст нават гаворкi не iдзе”, - кажа эксперт.

Беларускія працоўныя падзеленыя памiж дзяржаўнымi і незалежнымi прафсаюзамі

Беларусь наследуе савецкую сістэму прафсаюзаў, якія былі арганізаваныя не з ініцыятывы працоўных, але ўладамі.

“Наогул мы жывем у краіне, дзе ёсць дзве прынцыпова розныя прафсаюзныя сiстэмы. Гэта традыцыйны прафсаюз, які быў створаны камунiстамi яшчэ за савецкім часам як iмiтацыйная праваабарончая арганiзацыя працоўных дзеля дзяржаўнага кантролю за iмi. Менавiта савецкiя ўлады знiшчылi галоўны падмурак фармавання сапраўдных прафсаюзаў: яны ўвялi сяброўстава наймальнiкаў i iх прадстаўнiкоў у прафсаюзнай арганiзацыi. I зараз гэтая традыцыя, на жаль, працягваецца. Я маю на ўвазе Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Яшчэ ёсць Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Ён па колькасці членаў значна саступае ФПБ, але па прынцыпах і нормах, на якіх пабудаваны, адпавядае еўрапейскім стандартам. І ў гэтым кантэксце таксама вельмі цяжка разважаць пра салідарнасць працоўных”, - заўважыла Ірына Жыхар.

Незалежныя прафсаюзы ў Беларусі ёсць, але яны таксама не могуць у поўні выконваць функцыю абароны правоў працоўных.

“Прафсаюз не можа паўплываць, напрыклад, на працэс звальнення. Бо кантракт заключаецца працоўным і наймальнікам без удзелу прафсаюза. Па законе, калі наймальнік не хоча, каб той ці іншы чалавек заставаўся на працы, дык паведамляе без тлумачэння, што не будзе кантракт працягваць. Нi прафсаюз, нi хто iншы не можа паўплываць на гэтае рашэнне! Раней, да ўвядзення кантрактнай сістэмы, такое было немагчыма”, - даводзіць Ірына Жыхар.

На яе думку, у свой час наймальнікі маглі бы адмовіцца ад кантрактнай сістэмы найма, аднак не зрабілі гэтага.

“Кантрактная сістэма стартавала ў ліпені 1999 года. Тады выйшаў “дысцыплінарны ўказ”, які даваў наймальнікам права паўсюдна уводзіць кантрактную форму найма, то бок кароткатэрміновую працоўную дамову. Зверху сказалі: “Трэба так рабіць!” І наймальнікі замест таго, каб падумаць, што яны робяць, да 2004 года фактычна паўсюдна распаўсюдзілі сістэму на сваіх прадпрыемствах. І зрабілі гэта дабравольна, без супратыву, не зважаючы на тое, што яна адразу парушыла Працоўны Кодэкс Рэспублiкi Беларусь i шмат міжнародных стандартаў”, - распавядае кіраўніца БАПЖ.

Увядзенне кантрактнай сістэмы выклікаў недаход салідарнасці

Па яе словах, гэта зрабілі фактычна наймальнікі, бо “дысцыплінарны ўказ” не абавязваў уводзіць кантрактную сістэму. “Але ў нас любяць спаслацца на загад зверху i зняць з сябе адказнасць. Там, дзе жывуць людзі, ёсць улада, заўсёды будзе ціск, але ёсць асобы моцныя і слабыя... Баязліваму страх у вочы лезе”, - зазначыла эксперт.

Ірына Жыхар перакананая, што наймальнікі мелі ўсе ўмовы, каб праявіць карпаратыўную салідарнасць.

“У наймальнiкаў жа ёсць iх прадстаўнічыя структуры, бізнэс-асацыяцыі - пляцоўкі, на якіх можна было паміж сабой дамаўляцца пра агульную пазiцыю. Яны гэтага не зрабiлі. Няшмат у нас бізнэс-структур, якія рэкамендацыю пра ўвядзенне кантрактаў проста прынялi да ведама”, - канстатуе яна.

Што тычыцца дзяржаўных арганізацый, у іх адміністрацый выбару “уводзіць ці не ўводзіць” не было. “Дзяржаўным наймальнікам далі каманду, і яны яе выконвалі”, - дадала Ірына Жыхар.

Рынак працы забіла “ураўнілаўка”

Іншай важнай праблемай для беларускіга грамадства з’яўляецца адсутнасць нармальнага рынка працы.

“Рынак працы працуе, калі ёсць попыт і прапанова, а таксама ўмовы, каб нехта мог прадаць сваю працоўную сілу, а нехта мог купіць. Пры гэтым з’яўляецца канкурэнцыя - яна матывуе чалавека вучыцца, набываць веды, дадатковыя навыкі. У нашай жа сітуацыі працягваецца савецкая традыцыя поўнай занятасці насельніцтва, калі не важна, здольны чалавек ці не вельмі, але наймальнік абавязаны трымаць яго на працы. Выкарыстанне савецкіх традыцыйных норм абсалютна не адпавядае таму, што павінна адбывацца на рынку працы, дзе iснуе свабодны гандаль працоўнай сiлы”, - тлумачыць Ірына Жыхар.

Справядліва, калі чалавек зарабляе столькі, колькі здольны. Але каб гэтага дасягнуць, шмат хто вымушаны з’ехаць за мяжу.

“Паглядзіце, што адбываецца, напрыклад, у сферы аховы здароўя - адмыслоўцы зараз з’язжаюць. Хто? Найлепшыя! Чаму? Таму, што яны ўсярэдненыя: як вымяраецца сярэдняя тэмпература ў шпіталі, так і поўная занятасць, якая кiруецца адмiнiстратыўна, вядзе да сярэдняга заробку i ўраўнiлаўкi. А калі ў чалавека вялікія здольнасці, шырокая кампетэнцыя? Сёння да такіх лекараў у паліклініцы, якім давяраюць, талоніка не возьмеш. Трэба запісвацца і цікаваць гэтага доктара. А да таго, хто не можа лячыць, ідзе толькі пацыэнт, які не ведае, што гэта за лекар такі. Але ці адлюстроўваецца гэта на заробку адного і другога? Якім чынам бачна, што той працуе добра, а гэты не?” - задаецца пытаннем эксперт.

“Прыятырэт дзяржавы на рынку парцы - поўная занятасць, якую дзяржава сама і кантралюе. Яна не дазваляе звольніць лішніх працоўных, не дае магчымасці заахвочваць перспектыўных супрацоўнікаў. Умовы для развiцця бiзнэсу не спрыяльныя. Не ствараюцца новыя працоўныя месцы. Дарэчы, кантракты да 1999 года наймальнік выкарыстоўваў менавіта для таго, каб была магчымасць таленавiтым супрацоўнікам даць большы заробак, каб яны адрозніваліся ад тых, з якімі былі звычайныя працоўныя дамовы на нявызначаны тэрмін. А наша кантрактная сістэма парушыла і гэта. Я нават не кажу пра тое, наколькi зараз шырока развiта сiстэма найма сваякоў цi знаёмых. Так не павінна быць! Рынку працы патрэбна рэформа. I мы гатовыя ўнесцi свой унёсак у гэты працэс”, - падсумавала Ірына Жыхар.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео