BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Еўрапеізацыя Беларусі - mission possible! (Відэа)

29.04.2012 Юлия Инышева, ЕвроБеларусь
Улад Вялічка: Еўрапеізацыя Беларусі - mission possible! (Відэа)
Грамадская супольнасць і еўрапеізацыя -  два галоўныя канцэпты, пра якія разважаў старшыня Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» Улад...

Грамадская супольнасць і еўрапеізацыя -  два галоўныя канцэпты, пра якія разважаў старшыня Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка ў рамках публічнай лекцыі з цыклу "Urbi et Orbi", які ладзіць Лятучы універсітэт. Разважаў як практык, які непасрэдна працуе на ніве грамадзянскай супольнасці і еўрапеізацыі ўжо шмат гадоў.

Што такое грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя? Якое месца займаюць яны ў грамадска-палітычных працэсах Беларусі?

Фармулёўка “тыя, каму не ўсё роўна” - не вычарпальная характарыстыка грамадзянскай супольнасці. На думку Улада Вялічкі, грамадская супольнасць Беларусі сёння - усё, што мысліць і арганізуе сябе як незалежнае (грамадскія арганізацыі, рухі, ініцыятывы, кампаніі, СМІ, вядомыя і аўтарытэтныя персоны). Мінулагоднія маўклівыя акцыі “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” і акцыі “Стоп-бензін” немагчыма не лічыць складнікамі грамадскай супольнасці.

- Грамадства павінна дарошчваць сабе ва ўсіх “зонах адказнасці”ў краіне, - упэўнены Улад Вялічка. - У стасунках з дзяржавай грамадзянская супольнасць хоча несці адказнасць не за “гузікі”, а за “паліто”. Напрыклад, за адукацыю ў дзяржаве адказвае міністэрства адукацыі. Аналагічная сістэма - назавем яе “грамадскімі міністэрствамі” - павінна забяспечваць веды, экспертызу, аргументаваную крытыку і прапановы з боку грамадзянскай супольнасці. У той жа вышэйшай адукацыі такую ролю можа выконваць грамадскі Балонскі камітэт. І гэтак у многіх сферах. 

Грамадзянская супольнасць і еўрапеізацыя шчыльная звязаныя. Грамадзянская супольнасць - крыніца, умова, актар, вынік еўрапеізацыі.

Пад еўрапеізацыяй лектар разумее ўключэнне Беларусі, беларускай нацыі ў сістэму агульнаеўрапейскага мыслення і дзейнасці.

Еўрапеізацыя - адзін з трох элементаў Культурнай палітыкі, якую распрацаваў Уладзімір Мацкевіч. Яна складаецца з трох працэсаў: дэсаветызацыі, беларусізацыі ды еўрапеізацыі. Гэта падмурак піраміды, а яе вяршыняй з’яўляецца канцэпт “Мы адзін народ”, які прапануе канцэпцыю агульнанацыянальнага прымірэння. Бо мы маем адзіныя праблемы, якія трэба пераадолець разам. І еўрапеізацыя - адказ на многія выклікі, якія паўстаюць перад Беларуссю.

Куды ж павінна быць накіраваная еўрапеізацыя?

Па-першае, на беларускае грамадства, якое сутыкаецца з праблемай самаідэнтыфікацыі асобы і грамадства, не разумее сваіх сацыяльных і інстытуцыянальных роляў. Яскравы прыклад парушэння самаідэнтыфікацыі - дзяржаўнае размеркаванне выпускникоў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якое не дае магчымасці грамадзяніну самому прыняць рашэнне наконт свайго першага месца працы.

Па-другое, на культуру. Сёння назіраецца брак прагрэсіўных, культурных узораў (кодаў), існуе праблема адносінаў паміж эксклюзііўным і масавым. Напрыклад, месцы кшталту “Арт-сядзібы” - цалкам еўрапейская з’ява, але гэта варыянт эксклюзіўнасці. А тое, што ў беларускай культуры падпадае пад азначэнне масавасці, знаходзіцца вельмі далёка ад еўрапейскасці.

Па-трэцяе, улада. Яе прыметы - дыспрапарцыйнасць, “пухлінізацыя” (разрастанне ўлады ва ўсе бакі), вертыкалізацыя і эксклюзіўнасць ад слова exclusive - выключэнне грамадства з магчымасці уздзеяння на ўлады ў той ступені, якая лічыцца еўрапейскай.

Па-чацвёртае, інфармацыйная прастора і СМІ, дзе адзначаюцца абмежаванасць спектра публічных пазіцый, альтэрнатыўнага бачання, недапрацоўкі ў папулярызацыі сучасных прагрэсіўных канцэптаў. Напрыклад, канцэпт human rights - правоў чалавека - у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса трансфармуецца ў ланцужок “правы чалавека - апазіцыя - палітыка” і такім чынам нейтральны пазітыўны канцэпт палітызуецца.

Па-пятае, камуікацыя - публічная, інстытуцыянальная. У краіне назіраецца недахоп і нізкі ўплыў пляцовак грамадска-палітычнай дыскусіі.

Па-шостае, семіятычнае асяроддзе. Крытычная несучаснасць і неадэкватнасць сімвалічна-намінатыўнай прасторы - як інакш можна расцэньваць помнікі Леніну ў кожным райцэнтры? Як каштоўнасць мясцовых супольнасцей? Нават калі гэта і няпраўда, то ўплыў гэтага Леніна застаецца вялікім, а гэта не па-еўрапейску.

Калі Беларусь стане паўнавартаснай еўрапейскай краінай?

Адказ Улада: “Калі Беларусі пачне дэманстраваць мысленне, дзеянне і камунікацыю, якія базуюцца на здольнасці несці адказнасць не толькі за сваю краіну, але і за агульнаеўрапейскія працэсы”. Гэта значыць прыняцце еўрапейскіх каштоўнасцяў, норм, паводзін, спосабаў прыняцця рашэнняў, асэнсаванне сябе часткай еўрапейскай прасторы. Але перш за ўсё трэба самавызначыцца, якія якасці беларусаў як нацыі павінны ўліцца ў еўрапейскую прастору. Дакладна ведаць, што нам прапанаваць на агульнаеўрапейскі стол.

Дык ці можа быць еўрапеізацыя ў Беларусі, ці можа місія быць выкананай, быць possible?

Адказ Улада: Так! Бо шэраг знешніх фактараў вымушаюць еўрапеізацыю Беларусі здзейсніцца. На карысць еўрапеізацыі гуляе глабалізацыя, інфармацыйнае грамадства, еўрапейская палітыка і нацыянальныя інтарэсы (суверэнітэт не губляецца на карысць еўрапеізацыі). Беларускае грамадства стомленае ад адсутнасці адэкватных парадыгм развіцця і шукае адказ на пытанне: “Што мы будуем?” Бо казкі пра сацыяльна-арыентаванае грамадства ўжо не працуюць.

Еўрапеізацыя - адказ на выклікі Беларусі. Грамадзянская супольнасць ужо не іншаземны “імплантант”, а зусім натуральная беларуская структура. І радуе, што сёння грамадзянская супольнасць становіцца ў Беларусі сістэмным актарам развіцця і перамен. 

 

Відэазапіс лекцыі:

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео