BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ніку Папеску: Ці стане Януковіч яшчэ адным Пуціным?

27.04.2012 Ніку Папеску, EUobserver | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Ніку Папеску: Ці стане Януковіч яшчэ адным Пуціным?
Аналитика и исследования
Падчас нядаўняй паездкі ва Украіну на кіеўскі Форум бяспекі аўтар запытаўся некаторых украінскіх аналітыкаў: ці здолее Віктар Януковіч...

Падчас нядаўняй паездкі ва Украіну на кіеўскі Форум бяспекі аўтар запытаўся некаторых украінскіх аналітыкаў: ці здолее Віктар Януковіч стаць такім, як Уладзімір Пуцін - моцным аўтарытарным лідэрам, які будзе здольным захоўваць палітычны кантроль у краіне цягам доўгага часу. Сумневаў у тым, што Януковіч хацеў бы быць падобным на Пуціна і зараз спрабуе стварыць больш-менш аналагічны дзяржаўны лад, мала. Але ёсць паміж двума кіраўнікамі і шэраг адрозненняў. 

Па-першае, Украіна не мае энергетычных рэсурсаў. Значыць, Януковічу проста не хопіць грошай, каб задзейнічаць у сваю сістэму эліты і грамадскасць так шырока, як здольны рабіць расійскі кіраўнік.

Яшчэ адзін важным фактарам з’яўляецца спосаб дзяржаўнага кіравання. Пуцін у сістэме расійскай улады - галоўны арбітр, мадэратар сутычак розных элітных груповак, а не нейтральны ці справядлівы гулец. За час прэзідэнцтва Пуціна, яго бліжэйшыя сябры сталі ўладальнікамі велізарных грашовых актываў і адбыўся перадзел уласнасці. Але расійскі лідэр заўсёды імкнецца заставацца над сутычкай, паколькі ўсведамляе, што гэтая магчымасць - яго важны ўладны рэсурс. Такім чынам ён становіцца неабходным шматлікім групам расійскіх эліт, за што яны і цэняць яго: у Пуціна ёсць моц і ўменне ўтрымліваць баланс паміж канкуруючымі групоўкамі.

Але Януковіч, здаецца, іншы. Ён нашмат больш з’яўляецца актыўным гульцом і нашмат менш - мадэратарам. Прыкладам гэтага можа служыць раптоўнае з'яўленне старэйшага сына Януковіча, Аляксандра, у спісе самых багатых украінцаў. Яго маёмасць у $100 млн. - не надта вялікая па мерках ўкраінскай палітыкі. Але ў вочы кідаецца тое, што Аляксандр не быў вядомым як паспяховы бізнэсмэн раней, а таксама тое, што за мінулы год яго банк павялічыў даходы на 1800% (у 18 разоў). Ва Украіне кажуць пра з'яўленне "клана“ ці “сям’і Януковіча", удзельнікі якога прасоўваюцца і займаюць уплывовыя дзяржаўныя пасады; у тым ліку, у міністэрстве ўнутраных спраў і ў падатковай інспекцыі. Гэта абдываецца за кошт іншых кланаў і алігархаў, якія цягам многіх гадоў падтрымлівалі Януковіча і яго Партыю рэгіёнаў.

Іншымі словамі, Януковіч не проста запужвае апазіцыю (маецца на ўвазе Юлія Цімашэнка, якая сядзіць за кратамі і нядаўна абвясціла галадоўку, і 3 былыя міністры, заключаныя ў турму). Ён таксама адштурхвае ад сябе сваіх старэйшых саюзнікаў шляхам стварэння асабістай палітычнай і фінансавай улады, прасоўваючы на ўладныя пазіцыі людзей, якія абавязаны сваім ростам яму асабіста.

У пэўным сэнсе, гэта можа ўмацаваць яго; але можа і аслабіць, калі ён захоча стаць яшчэ мацнейшым гульцом і патэнцыйным канкурэнтам сваім прыхільнікам.

 

Ніку Папеску, навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR) у Лондане, дзе ён займаецца ўсходнім добрасуседствам Еўрапейскага Саюза і Расіяй. 

 

Паводле: Nicu Popescu Will Yanukovich become a Putin? // EUobserver

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео