BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мацкевіч: Лукашэнка будзе вінаваціць ЕС у негатоўнасці да перамоў (Відэа)

27.04.2012 Belsat.eu
Мацкевіч: Лукашэнка будзе вінаваціць ЕС у негатоўнасці да перамоў (Відэа)
О нас в медиа
Учора, 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандр Лукашэнка не толькі абяцаў пацярпелым рэгіёнам асвоіць атамную...

Учора, 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандр Лукашэнка не толькі абяцаў пацярпелым рэгіёнам асвоіць атамную энергетыку, але і закрануў тэму беларуска-еўрапейскіх адносін.

"Вось калі б еўрапейцы разумелі, што санкцыі дзеюць і нас можна "нахіліць" санкцыямі, што вы думаеце, яны б адмовіліся? Ніколі. Яны б нас даціскалі, ціснулі, ставілі на калені, а пасля яшчэ і закапалі па калена ў зямлю, а можа, і глыбей", - раскрыў таямніцы геапалітыкі кіраўнік Беларусі.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, ён гатовы да перамоў з Еўрасаюзам, аднак толькі ў выпадку, калі не будзе ніякіх перадумоў для пачатку дыялога. Сёння галоўная ўмова для пачатку перамоў паміж Мінскам і Бруселем - вызваленне ўсіх палітвязняў.

Паводле філосафа Уладзіміра Мацкевіча, гэткія заявы прызначаныя адмыслова для электарату Лукашэнкі, каб патлумачыць, чаму Беларусь нібыта ідзе на некаторыя саступкі.

"Словы Лукашэнкі трэба разумець гэтак, што ён імкнецца зрабіць выгляд, быццам гатовы [да перамоў], не выконваючы абавязкаў, каб потым абвінаваціць Еўрасаюз, што гэта яны не гатовыя да перамоў. А мяч цяпер на баку беларускага рэжыма. Калі ён не выканае гэтых перадумоў, то ніякага дыялогу быць не можа, нягледзячы на ўсе ягоныя заявы", - кажа эксперт.

У беларускага лідара цяпер толькі два варыянты: або паляпшэнне адносінаў з Захадам, або ўзмацненне залежнасці ад Расіі. Пакуль спробы афіцыйнага Мінску знайсці сяброў, якія б яшчэ дапамаглі грашыма, плёну не прынеслі.

"18 гадоў мы чуем, што Беларусь ніхто не чакае ў Еўропе, што яна там не патрэбная. І што ёсць нейкі іншы свет, дзе Беларусь патрэбная. І за ўвесь гэты час мы не атрымалі ні тэхнічнай дапамогі, ні інвестыцый, ні крэдытаў ад тых краін, дзе Лукашэнка імкнецца шукаць дапамогі. Гэта не арабскі свет, не Венесуэла, не Іран і гэтак далей. Усе стасункі з гэтымі краінамі ў параўнанні з гандлем з Еўропаю і бліжэйшымі краінамі-суседзямі - гэта вельмі малы адсотак усіх тых знешнепалітычных і гандлёвых адносін Беларусі з вонкавым светам", - падкрэсліў Уладзімір Мацкевіч.

Крыніца

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео