BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расія імкнецца прымяніць да Прыднястроўя сваю мадэль вырашэння канфліктаў

27.04.2012 Вітальд Радкевіч, EASTWEEK | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Расія імкнецца прымяніць да Прыднястроўя сваю мадэль вырашэння канфліктаў
Аналитика и исследования
За апошнія некалькія тыдняў адбылося 2 беспрэцэдэнтных візіта вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Расіі ў Ціраспаль. 12 красавіка...

За апошнія некалькія тыдняў адбылося 2 беспрэцэдэнтных візіта вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Расіі ў Ціраспаль. 12 красавіка Прыднястроўе наведаў расійскі міністр абароны Анатоль Сердзюкоў, а 16-17 красавіка - намеснік прэм'ер-міністра і спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Дзмітры Рагозін. У сваю чаргу, у рамках міжнародных перамоў па Прыднястроўскім канфлікце, 18 красавіка ў Вене былі падпісаныя два дакументы, якія вызначылі прынцыпы і парадак дня сутнасных перамоў (фармат “5 +2” уключае Малдову і Прыднястроўе як канфліктныя бакі, Расію і Украіну (гаранты), АБСЕ (пасярэднік) і - з 2005 года - Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі ў якасці назіральнікаў).

Каментар аўтара

  • Той факт, што расійскія палітыкі такога высокага рангу наведалі непрызнаную рэспубліку, з'яўляецца беспрэцэдэнтнай прыкметай зацікаўленасці Расіі ў гэтай сферы і праз гэта дэманструе падтрымку Масквы гэтай сепаратысцкай рэспубліцы. Гэта таксама з'яўляецца прадвеснікам далейшага ўмацавання расійкскай інстытуцыйнай, эканамічнай і ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Малдовы. У прыватнасці, тое, што візіт міністра абароны адбыўся ў адсутнасць любых кансультацый і нават без паведамлення пра гэта малдаўскаму ўраду, азначае: Расія, хоць на словах і прызнала тэрытарыяльную цэласнасць Малдовы, на практыцы гатовая ігнараваць яе.
  • Заявы Дзмітрыя Рагозіна і ход перамоваў у Кішынёве ад 16 красавіка паказваюць: мэта палітыкі Расіі - забяспечыць вырашэнне прыднястроўскага канфлікта праз стварэнне федэрацыі (ці, дакладней, канфедэрацыі) паміж Рэспублікай Малдовай і Прыднястроўем, пры захаванні там ваеннай прысутнасці Расіі.
  • У адрозненне ад 2003 года, калі Крэмль імкнуўся да аналагічнага вырашэння прыднястроўскага канфлікта [Мемарандум Козака, згодна якому Малдова абавязвалася захоўваць нейтралітэт, дэмабілізаваць армію і даць Расіі права на размяшчэнне яе войск на тэрыторыі Прыднястроўя тэрмінам на 20 гадоў] і выходзіў за межы міжнароднага фармата перамоў, у цяперашні час ён імкнецца адначасова заваяваць міжнародную легітымнасць. Для гэтага Расія з 2011 года імкнецца адрадзіць фармат перамоваў “5 +2”, які быў прыпынены ў 2006 годзе. Фармальна перамовы былі адноўленыя ў верасні 2011 года. Але тады яны спыніліся з-за працэдурных пытанняў (у прыватнасці, фармулёўкі прынцыпа роўнасці канфліктных бакоў у перамоўным працэсе). Толькі на паседжанні 17-18 красавіка быў дасягнуты кампраміс, і гэта дало магчымасць направіць перамовы ў патрэбнае рэчышча.
  • Для таго, каб вымусіць Кішынёў прыняць рашэнне канфлікта на ўмовах Расіі, Масква выкарыстоўвае такія інструменты, як правілы рэгістрацыі па месцы жыхарства для малдаўскіх працоўных-экспатрыянтаў у Расіі, умовы доступа на расійскі рынак малдаўскай сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі (у прыватнасці, віна), а таксама вырашэнне пытання з доўгам на суму каля $3 млрд. за расійскі газ, спажыты Прыднястроўем, за які афіцыйную адказнасць нясе Рэспубліка Малдова.

Паводле: Witold Rodkiewicz, Russia is striving to implement its model for the resolution of the Transnistrian conflict // OSW, Centre for Eastern Studies.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео