BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арганізатары “Чарнобыльскага шляха”: Будаўніцтва АЭС можа скончыцца стратай суверэнітэту

27.04.2012 ЕўраБеларусь, фота svaboda.org
Арганізатары “Чарнобыльскага шляха”: Будаўніцтва АЭС можа скончыцца стратай суверэнітэту
Беларускія ўлады практычна штурхаюць краіну ў рукі Расіі, беручы вялізны крэдыт для будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Пра гэта 26 красавіка...

Беларускія ўлады практычна штурхаюць краіну ў рукі Расіі, беручы вялізны крэдыт для будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Пра гэта 26 красавіка заявілі арганізатары акцыі “Чарнобыльскі шлях-2012”.

Шэсце пачалося ад Акадэміі навук а 18:30, у ім прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Яшчэ да пачатку акцыі была перакрыта станцыя метро “Акадэмія навук”. Наземны жа транспарт супыняўся на ўсіх прыпынках, але ехаў вельмі павольна. У бліжэйшых падворках стаялі аўтазакі і міліцэйскія легкавікі.

Пратэстоўцы, што здолелі патрапіць на мейсца збору, узнялі плакаты “Пайшоў бацька па грыбы” (з выявай ядзернага грыба), “Аднога Чарнобыля хопіць”, “Дзе мае 500$?”, расцяжкі “Чарнобыль - наш боль”, “Мірным атам не бывае”, “Свабоду Беляцкаму!” і іншыя. Яны трымалі нацыянальныя бел-чырвона-белая сцягі і сцягі з выявай герба горада, а таксама сцягі стваранай Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, грамадзянскых кампаній “Гавары праўду!” і “Еўрапейская Беларусь”, “Маладога Фронта”, руху “Маладая Беларусь” і расійскага “Яблыка”. Таксама неслі Чарнобыльскі звон ды абраз Чарнобыльскай Божай Маці мастака Алеся Марачкіна.

Тут прысутнічалі сустаршыня аргкамітэта “Чарнобыльскаша шляха” Юрась Хадыка, Наста Палажанка, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, палітыкі Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі, Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Зміцер Бандарэнка, Андрэй Дзмітрыеў, Артур Фінькевіч, Мікола Дземідзенка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў, Генадзь Бураўкін, эколагі Тацяна Новікава і Ірына Сухій і іншыя вядомыя асобы.

Нечакана падчас акцыі тут з’явіліся некалькі сцягоў руху сэксуальных меншасцяў. Актывісты падобных арганізацый не дамаўляліся загадзя з аргкамітэтам “Чарнобыльскага шляха” пра свой удзел у мерапрыемстве, таму іх прысутнасць выклікала незадаволенасць сярод астатніх мітынгоўцаў. Калі калона праўшла краму “Рыга”, невядомы хлопец сарваў адзін з “вясёлкавых” сцягоў, што выклікала неадназначную рэакцыю ў натоўпе.

Шэсце скончылася на пляцы Бангалор, дзе пазней адбыўся традыцыйны жылобны мітынг. Пляцоўка ля сцэны загадзя была агароджаная турнікетамі, людзей прапускалі туды пасля дагляду асабістых рэчаў. Супрацоўнікі сілавых структур паводзілі сябе досыць карэктна.

Дзельнікі акцыі ўзгадалі ахвяраў катастрофы на ЧАЭС мінутай маўчання, падчас якой білі ў Чарнобыльскі звон.

Актывіст інцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Мікола Уласевіч узняў пытанне будаўніцтва беларускім рэжымам уласнай АЭС. Па яго словах, гэта фактычна штурхае краіну ў рукі Расіі, пакольны ўлады бяруць вялізны крэдыт на АЭС.

“АЭС, а тым болей у расійскім варыянце, не вырашыць ніякіх эканамічных праблемаў. Гэта пагражае нам стратай суверэнітэту”, - заявіў ён.

Таксама выступілі Юрась Хадыка, Тацяна Новікава, кіраўнік ПБНФ Аляксей Янукевіч, адзін з лідэраў “Маладога Фронта” Мікола Дземідзенка, сустаршыня Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч і іншыя.

Арганізатары мітынга запусцілі ў неба колькі белых кітаўскіх ліхтарыкаў, а затым прынялі рэзалюцыю, у якой заявілі ад недапушчальнасці будаўніцтва АЭС у Беларусі і неабходнасці вызвалення палітвязняў.

Па заканчэнні мітынга стала вядома пра затрыманне актывістаў расійскага руху “Яблык”.

Затым колькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі прайшлі да Чарнобыльскай капліцы, правялі кароткую малітву за ахвяраў трагедыі, скончыўшы яе гімнам “Магутны Божа”, і запалілі знічы. Супрацоўнікаў спецслужбаў яны прасілі “альбо маліцца разам, альбо сыходзіць”. Аднак мужчыны ў чорным на заклікі ўвагі не звярталі, але здымалі ўсё на відэа.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео